Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейПамёр Майкл Брус (анг. Michael Bruce, нар. 27 сакавіка 1746), шатландскі паэт. Памёр ад хваробы ва ўзросце 21 году, яго творы хутка пасля гэтага трапілі ў друк і праславілі Бруса (часткова дзякуючы маладому ўзросту творцы). Самы вядомы верш Бруса “Элегія, напісаная ўвесну” (Elegy written in Spring) — апошні твор паэта.
Нарадзілася Алаіза Пашкевіч (псеўд. Цётка, памерла 5 лістапада 1916), беларуская паэтка, грамадскі дзеяч, публіцыст. Асноўныя матывы паэзіі Цёткі — любоў да радзімы, да прыроды, самаахвярнае служэнне народу. Цётка — адна з пачынальніц беларускай прозы. Яе апавяданні адлюстроўваюць настроі студэнцкай моладзі, цяжкі вясковы побыт, гаротны лёс дзяцей, замучаных нечалавечымі ўмовамі жыцця. Пяру Цёткі належаць кніжкі і падручнікі для дзяцей “Лемантар”, “Гасцінец для малых дзяцей”, “Першае чытанне для дзетак беларусаў”, публіцыстычныя артыкулы і нарысы, даследаванні па гісторыі беларускага тэатру.
Памёр Готфрыд Келер (ням. Gottfried Keller, нар. 20 ліпеня 1819), швейцарскі нямецкамоўны пісьменнік, класік швейцарскай літаратуры. У лік найбольш значных яго твораў уваходзяць раманы “Зялёны Генрых” (Der grüne Heinrich, 1854—1855; 2-я рэд. 1879—1880), “Марцін Заландэр” (Martin Salander, 1886), зборнікі “Цюрыхскія навэлы” (Züricher Novellen, 1879—1880) і “Прамовы” (Das Sinngedicht, 1881). Апавяданні з апошняга зборніка Келера высока цаніў Фрыдрых Ніцшэ.
Нарадзіўся Уладзімір Дубоўка (памёр 20 сакавіка 1970), беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык. Быў сябрам літаратурных аб'яднанняў “Маладняк”, “Узвышша”, першым рэдактарам часопіса “Беларускі піянер” (цяпер “Бярозка”). У 1930 г. рэпрэсаваны па справе “Саюза вызвалення Беларусі”. Пасля рэабілітацыі (з 1957) жыў у Маскве. Перакладаў Шэспіра (“Санеты”, 1964), Байрана (паэмы “Шыльёнскі вязень”, “Бронзавы век”, містэрыя “Каін” у зборніку “Выбранае”, 1963), В. Брусава, А. Пракоф'ева, П. Тычыну, Ю. Яноніса, С. Шырвані, М. Ардубаду, К.Каладзэ, Е. Чарэнца, У. Бранеўскага, Ю. Славацкага, У. Сыракомлю, Ду Фу і інш.
Памёр Антон Чэхаў (руск. Антон Чехов, нар. 29 студзеня 1860), рускі празаік і драматург, доктар па прафесіі. “Медыцына — мая законная жонка, а літаратура — каханка. Калі абрыдае адна, начую ў другой”, — казаў ён. Аўтар твораў, якія зрабіліся класікай сусветнай прозы і драматургіі (апавяданні “Чалавек у футляры”, “Палата №6”, “Дуэль”, п’есы “Дзядзька Ваня”, “Чайка”, “Тры сястры”, “Вішнёвы сад”). Першы пераклад Чэхава на беларускую мову — вадэвіль “Сватанне” ў перакладзе Напалеона Чарноцкага — выпусціла ў 1910 годзе выдавецтва “Загляне сонца і ў наша аконца”. На беларускую мову творы Чэхава таксама перакладалі А. Якімовіч, К. Крапіва, Я. Маўр, Я. Брыль, І. Шамякін, А. Каляда, У. Скарынкін. П’есы Чэхава доўгія гады былі ў рэпертуары трупы Ігната Буйніцкага.
Нарадзілася Айрыс Мёрдак (анг. Jean Iris Murdoch, памерла 8 лютага 1999), англа-ірландская пісьменніца і філосаф. Лаўрэат Букераўскай прэміі. Адна з самых значных раманістак ХХ стагоддзя памерла ў доме для састарэлых.
Нарадзіўся Алесь Астапенка (памёр 20 ліпеня 1970), беларускі паэт і літаратуразнавец. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Да Вялікай Айчыннай вайны скончыў 3 курсы літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута. Адначасова працаваў у рэдакцыі газеты “Звязда”. У час Вялікай Айчыннай вайны — рэдактар і дыктар беларускай рэдакцыі Усесаюзнага радыёкамітэта (Масква), удзельнічаў у баях на Заходнім і Бранскім франтах. Улетку 1943 пад Арлом быў цяжка паранены. З восені 1943 зноў працаваў на радыё ў Маскве. Вярнуўшыся ў Мінск, узначальваў аддзел літаратуры і мастацтва газеты “Чырвоная змена” (1946—1947), аддзел піянерскага жыцця часопіса “Бярозка” (1947—1953). Сябра СП СССР (з 1947). Выступаў з рэцэнзіямі і артыкуламі з 1940 году. Дэбютаваў вершам у 1942. Аўтар зборнікаў паэзіі “Выпрабаванне” (1947, дапоўненае выданне ў 1980), “Дзень маёй Радзімы” (1952), “Выбранае” (1957), “Сэрца спявае” (1960). Перакладаў на беларускую мову творы рускіх, украінскіх, літоўскіх, латышскіх, нямецкіх паэтаў, а таксама грузінскія казкі.
Памёр Хуга фон Гафмансталь (ням. Hugo von Hofmannsthal, нар. 1 лютага 1874), аўстрыйскі празаік, паэт, драматург, выразнік ідэяў дэкадэнцтва ў аўстрыйскай літаратуры канца ХІХ — пач. ХХ ст. 19 траўня 1917 году, на наступны дзень пасля прэм’еры балета Жана Както, Эрыка Саці і Пабла Пікасо “Парад”, які скончыўся грандыёзным скандалам (на сцэне стаяла палатка, а перад ёй — двое зазывалаў, якія клікалі публіку на прадстаўленне, што адбывалася ўсярэдзіне, але сярэдзіну, безумоўна, ніхто не паказваў, што публіка расцаніла як здзек), адбылася прэм’ера чарговай п’есы Гафмансталя. Убачыўшы захапленне публікі, пачуўшы гучныя авацыі і, відавочна, успомніўшы правал “Параду” і да гэтага — “Вясны святарнай” Стравінскага, Гафмансталь прамовіў: “Лепш бы скандал”.
Нарадзіўся Жак Дэрыда (фр. Jacques Derrida, памёр 8 кастрычніка 2004), французскі філосаф і тэарэтык літаратуры. Дэрыда найбольш вядомы як распрацоўшчык канцэпцыі дэканструкцыі. Працы Дэрыда паўплывалі на літаратурную тэорыю, хаця ягоная тэорыя дэканструкцыі была прынятая далёка не ўсімі крытыкамі. Дэрыда таксама даследаваў праблемы фенаменалогіі, постструктуралізму і іншыя адгалінаванні сучаснай філасофскай навукі.
Нарадзіўся Радольфа Энрыке Фогвіл (гішп. Rodolfo Enrique Fogwill, памёр 21 жніўня 2010), аргентынскі пісьменнік, сацыёлаг, найбольш вядомы як аўтар рамана “Панцырнікі” (Los pichiciegos, 1983), аднаго з першых твораў, прысвечаных Фолклендскай вайне паміж Аргентынай і Вялікабрытаніяй.
Памерла Хуана дэ Ібарбуру (гішп. Juana de Ibarbourou, таксама вядомая як Хуана дэ Амерыка; нар. 8 сакавіка 1892), уругвайская паэтка-феміністка, адна з самых папулярных гішпанамоўных паэтак у Амерыцы. Для яе паэзіі характэрныя вобразнасць і эратызм.