№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У гэты дзень, 22 ліпеня

  • 1849

    Нарадзілася Эма Лазарус (анг. Emma Lazarus, памерла 19 лістапада 1887), амерыканская пісьменніца. Найбольш вядомая сваім вершам “Новы калос” (The New Colossus, 1883), напісаным для незвычайнага аўкцыёну, што ладзіўся для збору грошай на ўзвядзенне п’едэсталу для Статуі Свабоды, падараванай США французамі ў 1883 годзе. Гэты верш сабраў найбольшую суму (дваццаць адну тысячу даляраў) і быў выбіты на шыльдзе, прымацаванай да п’едэсталу. Лазарус таксама займалася перакладамі вершаў “залатога веку гішпанскага габрэйства” з іўрыту на ангельскую. Верш “Новы калос” на беларускую мову пераклала Ганна Янкута.

  • 1878

    Нарадзіўся Януш Корчак (польск. Janusz Korczak; сапр. Эрш Хенрык Гольдшміт, загінуў 6 жніўня 1942), польскі педагог, пісьменнік, доктар і грамадскі дзеяч. У 1940 разам са сваімі выхаванцамі з Дома сіротаў быў адпраўлены ў Варшаўскае гета. Ён адхіліў усе прапановы прыхільнікаў свайго таленту вывесці яго з гета і схаваць на “арыйскім” баку. У 1942 г. яго сярод 200 габрэяў пераводзілі ў канцлагер у Трэблінцы, ён чарговы раз адмовіўся ад свабоды і загінуў разам са сваімі выхаванцамі ў газавай камеры. Па-беларуску выйшла дзіцячая кніга Корчака “Кароль Маціуш Першы”. Кожны год 23 сакавіка ў Польшчы і Беларусі запускаюць паветранага змея гонар Януша Корчака і дзяцей, забітых у гета.

  • 1918

    Памёр Мануэль Гансалес Прада (гішп. Manuel González Prada, нар. 6 студзеня 1844), перуанскі паэт, літаратурны крытык, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Перу. Зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё інтэлектуальнага жыцця Перу ў пачатку XX стагоддзя, яскравы прадстаўнік лацінаамерыканскага мадэрнізму.

  • 1936

    Нарадзіўся Том Робінс (анг. Tom Robbins), амерыканскі пісьменнік. Вядомасць яму прынесла аднайменная экранізацыя яго рамана “Нават каўбойкі часам смуткуюць” (Even Cowgirls Get the Blues, 1976) рэжысёра Гаса ван Сэнта з Умай Турман і Кіяну Рыўзам у галоўных ролях.

  • 1958

    Памёр Міхаіл Зошчанка (руск. Михаил Зощенко, нар. 10 жніўня 1895), рускі савецкі пісьменнік, вядомы сваімі сатырычнымі апавяданнямі і фельетонамі, які, аднак, галоўнымі сваімі творамі лічыў аповесці “Перад узыходам сонца” (“Перед восходом солнца”, 1943, 1972), пасля якой Зошчанка быў выключаны з Саюза пісьменнікаў і пачалося яго цкаванне, і “Вернутая маладосць” (“Возвращенная молодость”, 1933).

  • 1967

    Памёр Карл Сэндберг (анг. Carl Sandburg, нар. 6 студзеня 1878), амерыканскі паэт, гісторык, празаік і фалькларыст шведскага паходжання, двойчы лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі.

  • 1990

    Памёр Мануэль Пуіг (гішп. Manuel Puig, нар. 28 снежня 1932), аргентынскі пісьменнік, вядомы перш за ўсё як аўтар раманаў “Здрадніцтва Рыты Хейварт” (La traición de Rita Hayworth, 1968), “Фарбаваныя губкі” (Boquitas pintadas, 1969), “Пацалунак жанчыны-павука” (El beso de la mujer araña, 1976). Паводле апошняга рамана быў зняты аднайменны фільм, які атрымаў прэмію “Оскар”.