Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейНарадзіўся Пётр Вяземскі (руск. Пётр Вяземский, памёр 22 лістапада 1878), рускі паэт-рамантык, блізкі сябар А. Пушкіна, М. Карамзіна, В. Жукоўскага, аўтар успамінаў пра сучаснікаў “Старая запісная кніжка”.
Памерла Вікторыя Марыя Бенедыктсан (шв. Victoria Maria Benedictsson, нар. 6 сакавіка 1850), шведская пісьменніца. Свае раманы пісала пад псеўданімам Эрнст Альгрэн. Лічыцца адным з найвыбітнейшых шведскіх пісьменнікаў-рэалістаў ХІХ ст. Шмат увагі ў раманах аддавала праблемам жанчын. Сярод найбольш вядомых яе раманаў — “Грошы” (Pengar) і “Фру Марыяна” (Fru Marianne). Скончыла жыццё самагубствам, перарэзаўшы сабе горла. У “Фрэкен Жулі” Стрындберга, на якога паўплывала гэтая падзея, галоўная гераіня падобным чынам зводзіць рахункі з жыццём.
Нарадзіўся Міхаіл Матусоўскі (руск. Михаил Матусовский, памёр 16 ліпеня 1991), рускі савецкі паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР. Аўтар папулярных песняў “Подмосковные вечера”, “Школьный вальс”, “Старый клён” і інш.
Памёр Лейб Найдус (ідыш לייב נײַדוס, нар. 6 лістапада 1890), габрэйскі паэт. Пісаў на ідышы, беларускай, польскай, рускай. У 1915 годзе выйшаў з друку яго зборнік “Лірыка”. Значным творам лічыцца яго паэма “Зямля абуджаецца” (Di erd dervakht). Перакладаў на ідыш паэзію, сярод іншых לייב נײַדוס Вэрлена, Бадлера, Растана, Мюсэ, Гётэ, Гайнэ, Шэлі, Пушкіна, Лермантава.
Нарадзіўся Гарднер Дазуа (анг. Gardner Dozois), амерыканскі пісьменнік-фантаст, прызнаны знаўца ангельскамоўнай навуковай фантастыкі, былы галоўны рэдактар часопіса Asimov's Science Fiction, шматразовы пераможца прэмій “Нэб’юла” і “Х’юга”, рэдактар штогадовай анталогіі навуковай фантастыкі The Year's Best Science Fiction.
Памёр Джузэпэ Тамазі дзі Лампедуза (іт. Giuseppe Tomasi di Lampedusa, нар. 23 снежня 1896), італьянскі пісьменнік, які сусветную вядомасць атрымаў дзякуючы раману “Гепард” (Il gattopardo, 1958), што зрабіўся класікай італьянскай літаратуры, і яго экранізацыі Л. Вісконці.
Нарадзіўся Марцін Лі Гор (анг. Martin Lee Gore), ангельскі паэт і музыка, заснавальнік і асноўны аўтар песняў групы “Дэпеш Мод”.
Памерла Юдора Ўэлці (анг. Eudora Welty, нар. 13 красавіка 1909), амерыканская пісьменніца і фатограф, галоўная тэма кніг якой — жыццё амерыканскага Поўдня. Раман “Дачка аптыміста” (The Optimist's Daughter, 1972) прынёс аўтарцы Пулітцэраўскую прэмію.