Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейНарадзіўся Івар Осэн (нарв. Ivar Andreas Aasen, памёр 23 верасня 1896), нарвежскі філолаг, лексікограф і паэт. Ён у першую чаргу вядомы як стваральнік адной з пісьмовых формаў нарвежскай мовы — нюнорска, ці нованарвежскай мовы. Таксама быў даволі вядомы як паэт, аўтар знакамітага верша “Нарвежац” (нюнорск Nordmannen).
Нарадзіўся Гі дэ Мапасан (фр. Henry-René-Albert-Guy de Maupassant, памёр 6 ліпеня 1893), французскі пісьменнік, аўтар шматлікіх апавяданняў, аповесцяў і раманаў. Яго самыя знакамітыя раманы — “Жыццё” (Une vie, 1883), “Мілы сябар” (Bel Ami, 1885), “Мон-Арыёль” (Mont-Oriol, 1887) і інш.
Памёр Франсіска Калаанэ (гішп. Francisco Coloane Cárdenas, нар. 19 ліпеня 1910), чылійскі пісьменнік. У 1964 атрымаў Нацыянальную прэмію па літаратуры, а ў 1997 быў узнагароджаны французскім Ордэнам мастацтваў і літаратуры. У ягонай творчасці пераважае тэма мора і марскіх вандровак. Сам пісьменнік быў нястомным вандроўнікам, і нават свой 89 год нараджэння сустрэў у плаванні па Ціхім акіяне. Замежныя крытыкі параўноўваюць Калаанэ з аўтарам легендарнага “Мобі Дзіка” Генры Мэлвілам. Сярод вядомых твораў — раманы “Вогненная зямля” (Tierra del Fuego, 1956; экранізаваны ў 2000) і “Дарога кітоў” (El camino de la ballena, 1962).