Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейПершы дакументальна засведчаны паказ шэкспіраўскага “Макбета” ў вялікай зале Хэмптан-корт.
Нарадзіўся Канстанцін Случэўскі (руск. Константин Случевский, памёр 8 кастрычніка 1904), рускі паэт, празаік, драматург, перакладчык. Аўтар рамана “Ад пацалунка да пацалунка” (“От поцелуя к поцелую”, 1872), некалькіх аповесцяў і апавяданняў. Перакладаў творы Гюго, Байрана і інш.
Выйшаў апошні нумар “Нашай Нівы” з подпісам Янкі Купалы.
Памёр Аляксандр Блок (руск. Александр Блок, нар. 28 лістапада 1880), рускі паэт-сімваліст. Прадстаўнік Срэбнага веку рускай паэзіі. У першым зборніку “Вершы пра Прыўкрасную Даму” (“Стихи о Прекрасной Даме”, 1905) складаная вобразнасць спалучаецца з містычна-сімвалісцкім успрыманнем свету. Адыход ад ідэй сімвалізму абвешчаны ў драме “Балаганчык” (“Балаганчик”, 1906). Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі асэнсоўваў у рамантычных паэмах “Дванаццаць” і “Скіфы”, публіцыстычным артыкуле “Інтэлігенцыя і рэвалюцыя” (усе — 1918). Са снежня 1918 Аляксандр Блок перажываў своеасаблівы разлад з рэчаіснасцю і творчы крызіс. На беларускую мову творы А. Блока перакладалі А. Дудар (паэма “Дванаццаць”, 1926), С. Грахоўскі (“Выбраныя вершы і паэмы”, 1980), а таксама С. Дзяргай, М. Дукса, С. Законнікаў, М. Калачынскі, Р. Лынькоў, Я. Сіпакоў, М. Федзюковіч і інш.
Нарадзіўся Адам Мальдзіс, беларускі літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік, журналіст. Доктар філалагічных навук (1986), прафесар (1990). Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра (1989). Рэдактар біябібліяграфічнага слоўніка “Беларускія пісьменнікі” (Т. 1—6; 1992—1995). Адзін з асноўных даследнікаў старажытнай беларускай літаратуры. Аўтар кніг “Таямніцы старажытных сховішчаў” (1974), “На скрыжаванні славянскіх традыцый” (1980), “Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя” (1982) і інш. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (1980) за ўдзел у стварэнні 2-томнай гісторыі беларускай літаратуры.
Памёр Рабіндранат Тагор (бенг. রবীন্দ্রনাথ ঠাকুর, анг. Rabindranath Tagore; нар. 7 траўня 1861), індыйскі паэт, празаік, кампазітар, мастак, грамадскі і рэлігійны дзеяч. Адна з найбольш уплывовых постацяў бенгальскай літаратуры ХІХ—ХХ стагоддзяў. Пераклады яго паэзіі разглядаліся як духоўная літаратура і разам з яго харызматычнасцю стварылі вобраз Тагора-прарока на Захадзе. Аўтар дзяржаўных гімнаў Індыі і Бангладэша. Першы сярод нееўрапейцаў лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1913) — “за глыбока прачулыя, арыгінальныя і цудоўныя вершы, у якіх з выключным майстэрствам выявілася яго паэтычнае мысленне, якое зрабілася, паводле яго ўласных словаў, часткай літаратуры Захаду”. Вершы Р. Тагора перакладаў на беларускую Я. Колас.
Нарадзіўся Уладзімір Сарокін (руск. Владимир Сорокин), рускі празаік, сцэнарыст, драматург, адзін з галоўных прадстаўнікоў канцэптуалізму ў рускай літаратуры. Лаўрэат літаратурных прэмій “Народны Букер” (2001), Андрэя Белага “За асаблівыя заслугі перад рускай літаратурай” (2001), “Ліберці” (2005), “НОС” (2010).
У Лондане натоўп дэманстрантаў, пратэстуючы супраць уціску ўкраінскіх пісьменнікаў, закідаў камянямі амбасаду СССР.
Памерла Расарыё Кастэльянас (гішп. Rosario Castellanos, нар. 25 траўня 1925), мексіканская паэтка “пакалення 50-х”, якая значна паўплывала на развіццё фемінісцкага руху ў Мексіцы. Аўтар трох раманаў: паўаўтабіяграфічнага “Balún Canán”, “Кніга жальбы” (Oficio de tinieblas ), які расказвае пра паўстанне індзейцаў у штаце Чыяпас, і “Рытуал ініцыяцыі” (Rito de iniciacion), некалькіх зборнікаў паэзіі. Была прызначаная амбасадарам Мексікі ў Тэль-Авіве, дзе загінула ад удару току.
Памёр Максім Танк (сапр. Яўген Скурко; псеўд.: Аўгень Бура, А. Граніт; нар. 17 верасня 1912), беларускі паэт, празаік і перакладчык, адзін з першых верлібрыстаў у Беларусі. Народны паэт Беларусі (1968), акадэмік АН Беларусі (1972). Аўтар кніг паэзіі “На этапах” (1936, факсімільнае ў 1983), “Каб ведалі” (1948), “Хай будзе святло” (1972), “Дарога, закалыханая жытам” (1976), “Прайсці праз вернасць” (1979), “Мой каўчэг” (1994) і інш. Перакладаў на беларускую асобныя творы А. Пушкіна, У. Маякоўскага, П. Тычыны, М. Рыльскага, А. Венцлавы, Я. Судрабкална, А. Міцкевіча, Ю. Славацкага, Ю. Тувіма, У. Бранеўскага, Р. Дабравольскага, Т. Ружэвіча, А. Германава і іншых.