№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У гэты дзень, 18 жніўня

  • 1450

    Нарадзіўся Марка Маруліч (харв. Marko Marulić, памёр 5 студзеня 1524), нацыянальны харвацкі паэт і хрысціянскі гуманіст, першы, хто ўвёў ва ўжытак слова “псіхалогія”. Пісаў па-лацінску, па-харвацку і на народнай лаціне.

  • 1850

    Памёр Анарэ дэ Бальзак (фр. Honoré de Balzac, нар. 20 траўня 1799), французскі пісьменнік, пачынальнік рэалізму. Дасягнуўшы літаратурнай сталасці, Бальзак паставіў сабе мэту стварыць цыкл твораў, які б даў поўнае адлюстраванне эпохі, у якой ён жыў. Стварэннем гэтага цыклу ён быў заняты амаль дваццаць гадоў і назваў яго “Чалавечай камедыяй” (La comedie humaine). Усяго ў цыкл увайшло блізу дзевяноста твораў. Адкрываецца ён філасофскім раманам “Шчыгрынавая скура” (La Peau de chagrin, 1930), а завяршаецца “Адваротным бокам сучаснай гісторыі” (L’envers de l’histoire contemporaine, 1848). На беларускую мову раманы “Габсэк” і “Бацька Гар’ё”, якія таксама з’яўляюцца часткай “Камедыі”, пераклалі, адпаведна, Уладзімір Палупанаў і Андрэй Дынько).

  • 1891

    Нарадзіўся Антон Васілеўскі (памёр 10 траўня 1984), беларускі пісьменнік і выдавец. Да 1939 жыў у Вільні, працаваў на пошце, займаўся хірамантыяй і гамеапатыяй. Рэдактар і выдавец сатырычнага часопіса “Авадзень” (1924—1933). Пасля вайны жыў у Глівіцах. Апавяданні А. Васілеўскага публікаваліся, апроч іншага, у беластоцкай “Ніве” і альманахах “белавежцаў”.

  • 1891

    Нарадзіўся Макар Краўцоў (сапр. Макар Касцевіч, памёр пасля 1939), беларускі празаік, паэт, перакладчык, публіцыст, грамадска-палітычны дзеяч. Аўтар вядомага верша “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”, які стаў гімнам Беларускай Народнай Рэспублікі. Пераклаў з рускай мовы шэраг твораў: “Алеся” А. Купрына, “Лес шуміць” (1920) і “Сляпы музыкант” У. Караленкі, “Мцыры” (1924) і “Дэман” (1926) М. Лермантава, зборнік “Для дзяцей” Л. Талстога (1928), “Тарас Бульба” М. Гогаля (1929), а таксама “Расказы аб вялікіх падзеях розных часоў і народаў: Вялікія войны і барацьба з вайною” М. Рубакіна (1924).

  • 1922

    Нарадзіўся Ален Роб-Грые (фр. Alain Robbe-Grillet, памёр 18 лютага 2008), французскі пісьменнік, адзін з пачынальнікаў “новага рамана”, рэжысёр. Структура ягоных раманаў заблытаная і загадкавая, за што іх часта называюць раманамі-лабірынтамі. Першыя раманы вызначаюцца практычнай адсутнасцю дзеяння і падрабязным апісаннем прадметаў і побытавых дэталяў, пазней пісьменнік пераходзіць да “гульнявых” тэкстаў, выкарыстоўвае міфалагемы масавай культуры, архетыпы падсвядомасці, модныя інтэлектуальныя стэрэатыпы, парадыюе паліцэйскія, любоўныя, прыгодніцкія раманы. Здабыўшы літаратурную славу, Роб-Грые звярнуўся да кінематографу, спачатку як сцэнарыст, а потым як рэжысёр, таксама вынайшаўшы ў ім свой арыгінальны стыль. На беларускую мову раман Алена Роб-Грые “Праект рэвалюцыі ў Нью-Ёрку” і апавяданне “Сцэна” пераклаў Зміцер Колас.

  • 1925

    Нарадзіўся Браян Олдыс (анг. Brian Wilson Aldiss), ангельскі пісьменнік-фантаст. Лаўрэат найбольш значных літаратурных прэмій у жанры фантастыкі — прэміі Х’юга (1962) за зборнік апавяданняў Hothouse і прэміі Нэб’юла (1965) за аповесць The Saliva Tree, напісаную да стагоддзя з дня нараджэння Г. Ўэлса. Сусветную вядомасць Олдысу прынесла трылогія “Геліконія” (Helliconia, 1982—1985).

  • 1954

    Нарадзіўся Януш Леон Вішнеўскі (польск. Janusz Leon Wiśniewski), польскі пісьменнік, навуковец. Імгненна стаў папулярным дзякуючы свайму першаму раману пра віртуальнае каханне “Адзінота ў сеціве” (S@motność w Sieci, 2001; экранізаваны ў 2006). Жыве ў Германіі.