Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейПамёр Адэльберт фон Шаміса (ням. Adelbert von Chamisso, нар. 30 студзеня 1781), нямецкі паэт і натураліст. Часцей за ўсё Шаміса залічваюць да творцаў рамантычнае плыні. На беларускую мову вершы Шаміса перакладалі Алесь Зарыцкі, Алег Лойка і Уладзімір Папковіч.
Нарадзіўся Леанід Андрэеў (руск. Леонид Андреев, памёр 12 верасня 1919), рускі пісьменнік. Прадстаўнік Срэбнага веку рускай літаратуры. Лічыцца пачынальнікам рускага экспрэсіянізму.
Нарадзіўся Обры Бёрдслі (анг. Aubrey Vincent Beardsley, памёр 16 сакавіка 1898), ангельскі мастак-графік, ілюстратар, дэкаратар, паэт, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў эстэтычнага руху 1890-х гадоў. Не меў прафесійнай мастацкай адукацыі, але дасягнуў поспеху дзякуючы выключнаму таленту. Славу яму прынеслі ілюстрацыі да рамана сэра Томаса Мэлары “Смерць Артура”, створаныя ў 1982 г. Таксама былі высока ацэненыя яго ілюстрацыі да “Саламеі” Оскара Ўайлда (1983). Літаратурная спадчына Обры Бёрдслі невялікая — няскончаная аповесць “Венера і Тангёйзэр” (Under Hill), упершыню надрукаваная ў часопісе “Савой” (1896) і ілюстраваная аўтарам, некалькі вершаў і ўрыўкаў, а таксама лісты.
Памёр Генрык Пантопідан (дацк. Henrik Pontoppidan, нар. 24 ліпеня 1857), дацкі раманіст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1917) — “за праўдзівае апісанне сучаснага жыцця Даніі”.
Памёр Абрахам Мэрыт (анг. Abraham Grace Merritt, нар. 20 студзеня 1884), амерыканскі пісьменнік, рэдактар, адзін з заснавальнікаў жанру фэнтэзі. Яго творы пра страчаныя цывілізацыі і містычныя дэтэктывы карысталіся вялікай папулярнасцю і зрабілі ўплыў на многіх аўтараў, у тым ліку Г. Ф. Лаўкрафта, Д. Ўільямсана, Р. Брэдберы і інш. Раманы “Месяцовая затока” (The Moon Pool, 1919), “Карабель Іштар” (The Ship of Ishtar, 1924) лічацца класікай фантастычнай літаратуры.
Памёр Генадзь Кляўко (нар. 28 лістапада 1931, афіц. 1 траўня 1932 г.), беларускі паэт, перакладчык. Аўтар зборнікаў вершаў “Абветраныя далягляды” (1962), “Сто крокаў” (1967), “Падкова над парогам” (выбранае, 1979), “Вязьмо” (1984), зборнікаў гумарыстычных вершаў і мініяцюраў “Каб не сурочыць” (1971), “Што праўда, то не грэх...” (1971) і інш. Перакладаў на беларускую мову творы пісьменнікаў народаў СССР. У 1975 годзе ў яго перакладзе выйшаў зборнік паўднёваасецінскай паэзіі “Трубіць алень”, у 1986 годзе выдадзены зборнік перакладаў вершаў Косты Хетагурава “Асецінская ліра”.
Памёр Алешандры О’Ніл (парт. Alexandre O'Neill, нар. 19 снежня 1924), партугальскі паэт-сюррэаліст ірландскага паходжання, што ў 1948 стаў адным з заснавальнікаў Лісабонскага сюррэалістычнага руху, які, аднак, хутка распаўся. Вядомы сваім іранічным стаўленнем да Партугаліі і партугальцаў, аўтар зборнікаў паэзіі “У Дацкім каралеўстве” (No Reino da Dinamarca, 1958), “Вершы з адрасам” (Poemas com Endereço, 1962), “Невясёлы кірмаш” (Feira Cabisbaixa, 1965) і інш. Некалькі разоў быў арыштаваны палітычнай паліцыяй (PIDE), якая дзейнічала за дыктатарскім рэжымам Салазара
Памерла Далія Равіковіч (іўр. דליה רביקוביץ', нар. 27 лістапада 1936), ізраільская паэтка, грамадская дзяячка, перакладчыца на іўрыт вершаў Ў. Б. Ейтса, Э. По, Т. С. Эліята, аўтар дзіцячых твораў. Яе вершы, сабраныя ў 10 зборніках, перакладзеныя на 23 мовы свету. Лаўрэатка некалькіх нацыянальных прэмій, у тым ліку Прэміі прэм’ер-міністра (2005).
Памёр Ісхар Самех (іўр. יזהר סמילנסקי, сапр. Ісхар Смілянскі, нар. 27 лістапада 1930), ізраільскі паэт, адзін з наватараў у габрэйскай літаратуры. Лаўрэат Прэміі імя Хаіма Брэнера, Прэміі імя Бяліка, Дзяржаўнай прэміі Ізраіля ў галіне літаратуры.
Памёр Радольфа Энрыке Фогвіл (гішп. Rodolfo Enrique Fogwill, нар. 15 ліпеня 1941), аргентынскі пісьменнік, сацыёлаг, найбольш вядомы як аўтар рамана “Панцырнікі” (Los pichiciegos, 1983), аднаго з першых твораў, прысвечаных Фолклендскай вайне паміж Аргентынай і Вялікабрытаніяй.