№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У гэты дзень, 25 жніўня

  • 1836

    Нарадзіўся Фрэнсіс Брэт Гарт (анг. Francis Bret Harte, памёр 5 траўня 1902), амерыканскі пісьменнік. Яму належыць раман “Габрыель Канрой”, шэраг аповесцяў, арыгінальныя вершы, п’еса ў суаўтарстве з Маркам Твэнам, аднак найбольшую папулярнасць яму прынеслі апавяданні. Яго прозай захапляліся Дыкенс і Кіплінг.

  • 1891

    У Бабруйску нарадзіўся Давід Шымоні (іўр. דוד שמעוני, памёр 10 снежня 1956), ізраільскі паэт, празаік, перакладчык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Ізраіля (1954).

  • 1938

    Памёр Аляксандр Купрын (руск. Александр Куприн, нар. 7 верасня 1870), рускі пісьменнік. Найбольш вядомы як аўтар аповесцяў “Паядынак” (“Поединок”, 1905), “Малох” (“Молох”, 1896) , “Алеся” (“Олеся”, 1898), “Гранатавы бранзалет” (“Гранатовый браслет”, 1910), экранізаваны ў 1965 годзе.

  • 1949

    Нарадзіўся Марцін Эміс (анг. Martin Amis), ангельскі пісьменнік, найбольш вядомы за раманы “Грошы” (Money, 1984) і “Палі Лондана” (London Fields, 1989). Увайшоў у ліст 50 найлепшых пасляваенных пісьменнікаў паводле версіі газеты “Таймс”.

  • 1953

    Нарадзіўся Уладзімір Арлоў, беларускі пісьменнік, віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра, сябра рады Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1986), рэдкалегій часопісаў “Спадчына”, “Калоссе”, “Крыніца”. Вядомасць яму прынесла проза, творы гістарычнай тэматыкі. Аўтар 20 кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ, у т.л. “Добры дзень, мая шыпшына” ( 1986), “Дзень, калі ўпала страла” (1988), “Асветніца з роду Усяслава” (1989), “Ордэн Белай мышы”, “Адкусі галаву вароне”, “Там, за дзвярыма” (1991), “Цалкам сакрэтна, альбо Адзін у трох іпастасях” (1992), “Рандэву на манеўрах” (1992), “Міласць князя Гераніма” (1993), “Таямніцы полацкай гісторыі” (1994), “Пяць мужчын у леснічоўцы” (1994), “Фауна сноў” (1995), “Адкуль наш род” (1996), “Сны імператара” (2001). Творы У. Арлова перакладзеныя на 25 моваў свету. Лаўрэат выдавецкай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча (1993), літаратурнай прэміі імя Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра (1996), літаратурнай прэміі “Еўрапейскі паэт свабоды” (2010).

  • 1976

    Памёр Эйвінд Юнсан (шведск. Olof Edvin Eyvind Verner Johnson, нар. 29 ліпеня 1900), шведскі пісьменнік і перакладчык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1974 году. Кніга-дэбют — зборнік апавяданняў “Чацвёра чужынцаў”. Ягонымі натхняльнікамі былі Марсэль Пруст, Джэймс Джойс і Ўільям Фолкнэр. Адным з найбольш вядомых твораў Юнсана называюць часткова аўтабіяграфічны “Раман пра Улафа” (Romanen om Olof), які быў экранізаваны вядомым рэжысёрам Янам Труэлем. У некаторых раманах пісьменнік сплятае сюжэты даўніх часоў (напрыклад, Траянскай вайны або інквізіцыі ў Францыі) і часоў Другой сусветнай вайны. Юнсан перакладаў на шведскую Жана-Поля Сартра і Жуля Верна.

  • 1984

    Памёр Трумэн Капотэ (анг. Truman Capote, нар. 30 верасня 1924), амерыканскі пісьменнік, пачынальнік літаратурнай журналістыкі. Вядомы як аўтар раманаў “Іншыя галасы, іншыя пакоі” (Other Voices, Other Rooms, 1948), “Сняданак ля Ціфані” (Breakfast at Tiffany’s, 1961), “Бязлітаснае забойства” (In Cold Blood, 1967). Быў адкрытым геем, вёў эксцэнтрычны лад жыцця.