Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейПамёр Мацей Радзівіл (нар. 10 лістапада 1749), вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, кампазітар, драматург. Як драматург Мацей Радзівіл дэбютаваў у 1784, калі да прыезду караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Нясвіжы была пастаўленая опера “Агатка, або Прыезд пана” (лібрэта М.Радзівіла, музыка Я. Д. Голанда). У 1786 да імянін К. С. Радзівіла ў Альбе пад Нясвіжам пастаўленая опера “Войт альбанскага сялення” (лібрэта і музыка Мацея Радзівіла), дзе асуджалася жорсткае абыходжанне з сялянамі. Пісаў вершы. У творчасці Мацея Радзівіла сентыменталізм і класіцызм спалучаліся з перадрамантычнымі тэндэнцыямі.
Нарадзіўся Эстэбан Эчэверыя (гішп. José Esteban Antonio Echeverría, памёр 19 студзеня 1851), аргентынскі паэт, празаік, культурны і палітычны дзеяч. Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў рамантызму ў літаратуры Лацінскай Амерыкі ХIX стагоддзя.
Нарадзіўся Поль Буржэ (фр. Paul Bourget, памёр 25 студзеня 1935), французскі крытык і раманіст, які здабыў шырокую вядомасцю дзякуючы сваім псіхалагічным раманам “Цяжкая таямніца” (Cruelle Enigme), “Непапраўны” (L’irréparable), “Любоўнае злачынства” (Crime d’Amour), “Падман” (Mensonges, 1888), “Вучань” (Le Disciple, 1889), “Жаночае сэрца” (Coeur de femme).
Нарадзіўся Ёзэф Рот (ням. Moses Joseph Roth, памёр 27 траўня 1939), аўстрыйскі пісьменнік. У 1932 годзе дапісаў свой самы доўгі і самы знакаміты раман “Марш Радзецкага”, раман-хроніку Габсбургскай эпохі. Пасля прыходу да ўлады нацыстаў эміграваў у Францыю. У траўні 1939 году, даведаўшыся пра самагубства свайго сябра Эрнста Толера, Ёзэф Рот упаў на зямлю і неўзабаве памёр.
Памёр Генры Лоўсан (анг. Henry Lawson, нар. 17 чэрвеня 1867), аўстралійскі празаік, паэт, класік нацыянальнай літаратуры. Вядомасць яму прынеслі апавяданні, у якіх паказвалася жыццё простых аўстралійцаў, гарадскіх рабочых і сельскіх жыхароў. Найбольш папулярным зборнікам яго прозы лічыцца кніга “Пакуль кіпіць чыгунок” (While the Billy Boils, 1896).
Памёр Джон Рональд Руэл Толкін (анг. John Ronald Reuel Tolkien, нар. 3 студзеня 1892), брытанскі пісьменнік і мовазнаўца. Аўтар знакамітай трылогіі “Уладар пярсцёнкаў”, казкі “Хобіт” і іншых твораў пра Сярэдзінныя Землі. На беларускую мову перакладзеная трылогія “Уладар Пярсцёнкаў” (К. Курчанкова і Дз. Магілёўцаў), казкі “Хобіт” (К. Курчанкова і Дз. Магілёўцаў) і “Каваль з Вялікага Вутану” (А. Ф. Брыль), а таксама апавяданне “Ліст Нігла” (І. Кулікоў).
Памёр Мікола Гайдук (нар. 29 траўня 1933), беларускі пісьменнік, журналіст, краязнавец, педагог. Дэбютаваў у друку вершам на беларускай мове ў 1957 (газета “Ніва”). Аўтар зборніка вершаў на беларускай мове “Ціш” (Беласток, 1988), апавяданняў, аповесцяў і гістарычных эсэ “Трызна”, “Паратунак”, “Брэсцкая унія”, казак. На польскай мове выдаў “Белавежскія паданні” (Беласток, 1990). Выступаў як публіцыст, літаратуразнавец і перакладчык паэзіі з польскай на беларускую мову. Узнагароджаны Кавалерскім крыжам Ордэна адраджэння Польшчы, Залатым крыжам і Срэбным крыжам заслугі і медалямі. Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1986).