Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейНарадзіўся Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч (памёр 1 снежня 1826), беларускі рэлігійны і навуковы дзеяч, літаратар. Аўтар вершаў, казаняў і іншых дыдактычных твораў. Напісаў, паставіў і выдаў у Магілёве вершаваную трагедыю “Гіцыя ў Таўрыдзе” (1783), а таксама трагедыю ў пяці дзеях “Ора” (1788). У 1793 годзе ў Магілёве выйшла кніга Богуш-Сестранцэвіча “Аб Заходняй Русі” (на польскай мове). Пазней напісаў “Гісторыю Таўрыі” (1800), “Аб паходжанні славян і сарматаў” (1812). Апроч таго, у рукапісах пакінуў паэмы “Выратаваны кароль” і “Аб узяцці Ачакава”, а таксама “Граматыку літоўскую” — даследаванне пра літоўскую (беларускую) мову і яе слоўнік.
Нарадзіўся Эліяс Вільхельм Руда (шведск. Elias Vilhelm Ruda, памёр 13 жніўня 1833), шведскі паэт і літаратурны крытык. Аўтар пародыі на “Сагу пра Фрыцьяфа” Э. Тэгнера, а таксама змястоўнай крытычнай працы, якая датычыла тагачасных літаратурных густаў, — “Вандроўкі падарожнага-немца на шведскі парнас” (En tysk resandes ströfverier på svenska parnassen).
Памёр Іван Тургенеў (руск. Иван Тургенев, нар. 9 лістапада 1818), рускі празаік, паэт, чалец-карэспандэнт Пецярбурскай АН. Найбольш вядомы зборнікам апавяданняў “Запіскі паляўнічага” (1852), раманамі “Рудзін” (1856), “Дваранскае гняздо” (1859), “Напярэдадні” (1860) і “Бацькі і дзеці” (1862). Іван Тургенеў трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса як уладальнік самага вялікага з вымераных мозгу ў свеце.
Нарадзіўся Алесь Адамовіч (памёр 26 студзеня 1994), беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца. Аўтар дылогіі “Партизаны” (частка 1 — “Война под крышами”, 1960; частка 2 — “Сыновья уходят в бой”, 1963), “Хатынскай аповесці” (1972), кніг “Каратели: Радость ножа, или Жизнеописание гипербореев” (1981), “Блокадная книга” (1977—1981; сумесна з Даніілам Граніным), “Последняя пастораль” (1986). Таксама выступаў як сцэнарыст фільмаў “Война под крышами” (1967), “Ідзі і глядзі” (“Иди и смотри”, 1985) і інш.
Нарадзіўся Сяргей Даўлатаў (руск. Сергей Довлатов, сапр. Даўлатаў-Мечык; памёр 24 жніўня 1990), рускі пісьменнік і журналіст, дысідэнт. Аўтар шэрагу аўтабіяграфічных кніг: “Зона: запіскі наглядчыка” (1982), “Запаведнік” (1983), “Кампраміс” (1981), у якіх расказаў пра сваю тэрміновую службу ў войску ў ахове выпраўленчых калоній, пра журналісцкую дзейнасць у газеце “Савецкая Эстонія”, пра працу экскурсаводам у Пушкінскім запаведніку Міхайлаўскае. Эміграваў у ЗША ў 1978 годзе, дзе працаваў галоўным рэдактарам штотыднёвіка “Новый американец”, вёў аўтарскую перадачу на Радыё “Свабода”; яго творы друкаваліся ў вядомых амерыканскіх часопісах The New Yorker, Partisan review.
Памёр Вільгельм Экелюнд (шведск. Otto Vilhelm Ekelund, нар. 14 кастрычніка 1880), шведскі паэт і празаік. Натхняўся паэзіяй Улы Хансана, якога лічыў найбольш значным пасля Эрыка Юхана Стагнэліюса паэтам. Як і Хансан, Экелюнд быў паэтам-сімвалістам. Яшчэ пры жыцці пісьменніка яго сябрамі было ўтворанае Таварыства Вільгельма Экелюнда, якое фактычна выконвала для яго функцыі выдавецтва. Экелюнд перакладаў на шведскую Джакома Леапардзі і Франчэска Петрарку. Быў узнагароджаны Вялікай прэміяй дзевяцёх (двойчы), а таксама прэміяй К. М. Бельмана.
Памёр Э. Э. Камінгс (анг. E. E. Cummings (Edward Estlin Cummings), нар. 14 кастрычніка 1894), амерыканскі паэт, празаік, драматург. Аўтар каля 2900 вершаў, двух аўтабіяграфічных раманаў, чатырох п’есаў, некалькіх эсэ, а таксама шматлікіх малюнкаў і карцін. У сваіх паэтычных творах Камінгс радыкальна эксперыментаваў з формай, пунктуацыяй, сінтаксісам і правапісам.
Памёр Луіс Макніс (анг. Frederick Louis MacNeice, нар. 12 верасня 1907), ангельскі паэт ірландскага паходжання. Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт, дэбютаваў разам з Ў. Х. Одэнам. Доўгія гады працаваў на радыё BBC. Апублікаваў 15 кніг вершаў, шэраг п'есаў, пераклад эсхілаўскага “Агамемнана”, кнігу пра паэзію Ў. Б. Ейтса.
Памёр Пётр Татарыновіч (нар. 15 чэрвеня 1896), беларускі каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч, публіцыст, паэт, перакладчык, выдавец. Абараніў доктарскую дысертацыю “Святы Кірыла, біскуп Тураўскі, і ягонае вучэнне”. З 1949 да 15 студзеня 1971 быў кіраўніком і асноўным аўтарам беларускіх перадач “Радыё Ватыкана”. Займаўся выдавецкай справай. З верасня 1950 да 1975 рэдагаваў і друкаваў у Рыме лацінкай беларускі рэлігійна-грамадскі часопіс “Зніч” (усяго выйшла 120 нумароў). Перакладаў на беларускую мову творы дацкага паэта І. Ёргенсэна (у 1926 у Вільні выдаў яго рэлігійна-філасофскі нарыс “Прыпавесці”). Аўтар (пад псеўданімам Пётр Задума) кніг “Святы Ізідар-хлебароб” (Вільня, 1928), “Купалле” (Вільня, 1930), “Шляхам дзіваў і ўражанняў” (Вільня, 1934). Пераклаў на беларускую мову і выдаў у 1956 раман Г. Сянкевіча “Quo vadis?”. Надрукаваў па-беларуску малітоўнік “Голас душы” (1949), “Сьвятая Эванэлія і Апостальскія Дзеі” (1954), “Лісты Сьвятых Апосталаў” (1974), “Пакутныя Псальмы” (1964, вершаваны пераклад Я. Германовіча), “Наўзорную (першую) Імшу Сьвятую літургію” (1965, 1966) і інш. Некаторыя яго творы апублікаваныя на італьянскай мове. Памёр у Рыме.