Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейНарадзіўся Якаб Вестэрбан (нід. Jacob Westerbaen, памёр 31 сакавіка 1970), нідэрландскі пісьменнік, сябра класіка нідэрландскай літаратуры Залатога стагоддзя Канстантэйна Хёйгенса. Вестэрбан пісаў вершы, у якіх выступаў супраць артадаксальных святароў, і пераасэнсоўваў у п’есах сюжэты, пазычаныя ў замежных аўтараў, пераважна камедыйныя (фактычна, пераказваў іх па-нідэрландску).
Нарадзіўся Аляксандр Купрын (руск. Александр Куприн; памёр 25 жніўня 1870), рускі пісьменнік. Найбольш вядомы як аўтар аповесцяў “Паядынак” (“Поединок”, 1905), “Малох” (“Молох”, 1896) , “Алеся” (“Олеся”, 1898), “Гранатавы бранзалет” (“Гранатовый браслет”, 1910), экранізаваны ў 1965 годзе.
Нарадзілася Эдыт Луіза Сітуэл (анг. Dame Edith Louisa Sitwell DBE, памерла 9 снежня 1964), ангельская паэтка, празаік, літаратурны крытык. Дама-Камандор Ордэна Брытанскай імперыі. Аўтарка паэтычных зборнікаў “Дамы клоўнаў” (Clowns’ Houses, 1918), “Вясковыя элегіі” (Rustic Elegies, 1927), “Звычаі Залатога Берага” (Gold Coast Customs, 1929), “Песня холаду” (The Song of the Cold, 1948) і інш., кніг гістарычных аповесцяў і нарысаў “Ангельскія эксцэнтрыкі” (English Eccentrics, 1933)і іншых кніг, а таксама мастацкай біяграфіі Джонатана Свіфта “Я жыву пад чорным сонцам” (I Live under a Black Sun, 1937) і інш.
Нарадзілася Гала Далі (сапр. Алена Дзьяканава; памерла 10 чэрвеня 1982), жонка французскага паэта Поля Элюара, затым каталонскага жывапісца Сальвадора Далі. Была крыніцай натхнення для Поля Элюара, пасля знаёмства з ёй Элюар пачаў пісаць інтымную лірыку.
Памёр Сюлі-Прудом (фр. Sully-Prudhomme, сапр. Рэнэ Франсуа Арман Прудом; нар. 16 сакавіка 1839), французскі паэт, першы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1901). У свой час вельмі паважаны як у літаратурных, так і акадэмічных колах, Сюлі-Прудом цяпер малавядомы нават у Францыі. Першы зборнік “Стансы і вершы” (Stances et poèmes, 1865) выклікаў усеагульныя ўхвальныя водгукі. У наступных творах — “Аўгіевы стайні” (Les Ecuries d'Augias, 1866), зборніках “Італьянскія замалёўкі” (Croquis italiens, 1866 — 1868) і “Адзінота” (Les Solitudes, 1869) — гучаць тэмы неўзаемнага кахання, а таксама канфлікту паміж навукай і рэлігіяй. Атрымаўшы адмову ад кузіны, з якой хацеў ажаніцца, паэт на ўсё жыццё застаецца халасцяком. Наступныя значныя творы — зборнік “Марная пяшчота” (Les Vaines tendresses, 1875), а таксама філасофскія паэмы “Справядлівасць” (La Justice, 1878) і “Шчасце” (Le Bonheur, 1888). У “Паэтычным тэстаменце” (Le Testament poétique, 1900) Сюлі-Прудом выступаў у абарону класічнага французскага вершаскладання, супраць свабоднага верша, а таксама крытыкаваў сімвалістаў і дэкадэнтаў.
Французскі паэт Гіём Апалінэр арыштаваны па падазрэнні ў выкраданні “Моны Лізы” з Луўра. Праз пяць дзён апраўданы.
Нарадзіўся Алесь Асіпенка, беларускі пісьменнік, сцэнарыст. Аўтар раманаў “Вогненны азімут” (1966), “Непрыкаяны маладзік” (1974, поўнае выд. 1982), “Святыя грэшнікі” (1988), зборнікаў апавяданняў і аповесцяў “Лёд растае” (1958), “Абжыты кут” (1964), “Канец бабінага лета” (1975), “Два дні і дзве ночы” (1977) і інш. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1981) за раман “Непрыкаяны маладзік”.
Нарадзіўся Эдуард Асадаў (руск. Эдуард Асадов, памёр 21 красавіка 2004), папулярны савецкі паэт і празаік. Браў удзел у Вялікай Айчыннай вайне, быў цяжка паранены і страціў зрок. Скончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага. Аўтар 60 кніг.
Максім Горкі на з'ездзе пісьменнікаў абвясціў лозунг “крытычнага рэалізму”.
Нарадзіўся Уладзімір Гайдук, беларускі паэт. Першыя вершы напісаў яшчэ вучнем пачатковых класаў. Дэбютаваў у 1956 г. лістом-вершам “Пазнаёмімся” і вершамі “Захад сонца” і “Зіма ідзе”. Творы У. Гайдука друкуюцца ў “Ніве”. Аўтар некалькіх зборнікаў паэзіі. Нарадзіўся і жыве на Беласточчыне.
Памёр Тодась Асьмачка (укр. Тодось Осьмачка, Осьмачка Теодосій Степанович; нар. 3 траўня 1895), украінскі празаік, паэт, перакладчык. Некалькі разоў прасіў дазвол выехаць з СССР, за гэта яго накіроўвалі на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне. Падчас Другой сусветнай вайны Асьмачку ўдалося выехаць на захад. На яго творчасць паўплывалі сімвалізм і экспрэсіянізм, у позніх зборніках заўважны ўплыў неарамантызму. Перакладаў на ўкраінскую мовы творы О. Ўайлда і Ў. Шэкспіра. Актыўна ўдзельнічаў у эмігранцкім таварыстве “Мистецький український рух”.
Памерла Карэн Бліксэн (дацк. Karen Blixen, нар. 17 красавіка 1885), дацкая пісьменніца. На Захадзе больш вядомая пад псеўданімам Ісак Дынісэн. Два разы намінавалася на Нобелеўскую прэмію — у 1954 і 1957 г., сябравала з Э. Хэмінгуэем, Т. Капотэ, А. Мілерам, Э. Э. Камінгсам. Пісала на ангельскай, потым перакладала свае кнігі на дацкую. Значную частку жыцця пражыла ў Афрыцы (Кеніі). Страціўшы там каханага, яна вярнулася ў Данію і ўжо ў сталым узросце пачала актыўную літаратурную дзейнасць. Найбольш вядомы твор Бліксэн — кніга ўспамінаў “З Афрыкі” (Out of Africa, 1937), выдадзены пад іменем І. Дынісэна, экранізаваны ў 1985 г. (ролю пісьменніцы выканала Мэрыл Стрып).