Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейПамёр Тобіяс Смолет (анг. Tobias George Smollett, нар. 19 сакавіка 1721), шатландскі пісьменнік. Вядомым зрабіўся дзякуючы махлярскім раманам — “Прыгоды Родэрыка Рэндама” (The Adventures of Roderick Random, 1748), “Прыгоды Перэгрына Пікла” (The Adventures of Peregrine Pickle, 1751), “Жыццё і прыгоды сэра Лансэлота Грыўса” (The Life and Adventures of Sir Launcelot Greaves, 1760), “Падарожжа Хамфры Клінкера” (The Expedition of Humphry Clinker, 1771). Смолет таксама зрабіў новы пераклад “Дон Кіхота” Сервантэса на ангельскую (1755) і выдаў “Поўную гісторыю Англіі” (1757—1765), якая карысталася вялікай папулярнасцю. Яго творчасць звязаная з зараджэннем сентыменталізму ў ангельскай літаратуры і паўплывала на такіх раманістаў, як Ч. Дыкенс.
Памёр Альфрэд дэ Віньі (фр. Alfred de Vigny, нар. 27 сакавіка 1797), французскі пісьменнік, адзін з пачынальнікаў французскага рамантызму. Віньі пачынае як паэт, але з 1826 году звяртаецца да жанраў рамана (“Сэн-Мар”, “Stello”) і п’есы (“Парыж”, “Чатэртан”), перакладае “Венецыянскага купца” і “Атэла” Шэкспіра. П’еса “Чатэртан” (апошняя п’еса дэ Віньі, 1833) прысвечаная ангельскаму паэту Томасу Чатэртану, аднак прататыпам яе зрабіўся хутчэй гётэўскі Вэртэр; твор выклікаў шмат спрэчак, аўтара нават абвінавачвалі, што ён прапагандуе самагубства. Пасля гэтай п’есы дэ Віньі напісаў свой апошні твор — мемуарнае “Рабства і веліч ваеннага жыцця”. У 1842 годзе быў выбраны ў Акадэмію, але ў літаратурным жыцці больш не ўдзельнічаў.
Нарадзіўся Міхайла Кацюбінскі (укр. Михайло Коцюбинський, памёр 25 красавіка 1913), класік украінскай літаратуры і грамадскі дзеяч. У гісторыю ўкраінскай літаратуры ўвайшоў як “мастак рэвалюцыі”, які зрабіў моцны ўплыў на развіццё ўкраінскай прозы.
17 верасня (паводле іншых звестак 27 верасня) Нарадзіўся Сяргей Дзяргай (памёр 25 снежня 1980), беларускі паэт і перакладчык. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1964) за зборнік вершаў і паэмаў “Чатыры стыхіі”. Пераклаў на беларускую мову паэмы “Гражына” А. Міцкевіча, “Бацька зачумленых” Ю. Славацкага, “Дванаццаць” А. Блока, “На ўвесь голас” У. Маякоўскага, “Сінія гусары” М. Асеева, “Сын” П. Антакольскага, “1905 год” Б. Пастарнака, паасобныя творы М. Канапніцкай, У. Бранеўскага, Ю. Тувіма, І. Бехера, Г. Зегерс, М. Лермантава, С. Шчыпачова, Л. Украінкі і інш.
Нарадзіўся Максім Танк (сапр. Яўген Скурко, псеўд.: Аўгень Бура, А. Граніт; памёр 7 жніўня 1995), беларускі паэт, празаік і перакладчык, адзін з першых верлібрыстаў у Беларусі. Народны паэт Беларусі (1968), акадэмік АН Беларусі (1972). Аўтар кніг паэзіі “На этапах” (1936, факсімільнае ў 1983), “Каб ведалі” (1948), “Хай будзе святло” (1972), “Дарога, закалыханая жытам” (1976), “Прайсці праз вернасць” (1979), “Мой каўчэг” (1994) і інш. Перакладаў на беларускую асобныя творы А. Пушкіна, У. Маякоўскага, П. Тычыны, М. Рыльскага, А. Венцлавы, Я. Судрабкална, А. Міцкевіча, Ю. Славацкага, Ю. Тувіма, У. Бранеўскага, Р. Дабравольскага, Т. Ружэвіча, А. Германава і іншых.
Нарадзіўся Антонію Агушцінью Нэту (парт. António Agostinho Neto, памёр 10 верасня 1979), ангольскі паэт, дзяржаўны дзеяч, першы прэзідэнт Народнай Рэспублікі Ангола. Лаўрэат прэміі Асацыяцыі пісьменнікаў краін Азіі і Афрыкі (1970).
Нарадзіўся Кен Кізі (анг. Ken Elton Kesey, памёр 10 лістапада 2001), амерыканскі пісьменнік, адзін з галоўных аўтараў біт-пакалення і пакалення хіпі. Шырока вядомы як аўтар рамана “Над зязюліным гняздом” (One Flew Over the Cuckoo's Nest, 1962), экранізаванага Мілашам Форманам у 1975. Быў арганізатарам і актыўным удзельнікам хіпаўскай камуны “Вясёлыя свавольнікі” (Merry Pranksters), якая ладзіла канцэрты-хэпенінгі пад назвай “Кіслотныя тэсты” з раздачай ЛСД усім ахвотным. Акрамя чатырох раманаў Кізі напісаў процьму эсэ і апавяданняў.
Памёр Юрый Візбар (руск. Юрий Визбор, нар. 20 чэрвеня 1934), рускі паэт, журналіст, сцэнарыст, кінаактор. Адзін з заснавальнікаў жанру аўтарскай песні і песні-рэпартажу, напісаў больш за 300 песняў. Сур’ёзна захапляўся падарожжамі і альпінізмам, удзельнічаў у экспедыцыях на Каўказ, Памір, Цянь-Шань. Песні Візбара былі вельмі папулярныя сярод турыстаў, і не ўсе ведалі пра аўтарства, лічачы іх сапраўды народнымі.