№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У гэты дзень, 23 верасня

  • 1870

    Памёр Праспер Мерымэ (фр. Prosper Mérimée, нар. 28 верасня 1803), французскі пісьменнік, сябра Французскай акадэміі, аўтар даследаванняў па гісторыі мастацтва, літаратуры, перакладчык. Найбольш вядомы як аўтар навелы “Кармэн”, на сюжэт якой напісаная аднайменная опера Жоржа Бізэ.

  • 1889

    Памёр Ўільям Ўілкі Колінз (анг. William Wilkie Collins, нар. 8 студзеня 1824), ангельскі празаік, драматург. Самы вядомы яго раман — “Жанчына ў белым” (The Woman in White, 1860) — лічыцца адным з першых дэтэктыўных раманаў на ангельскай мове.

  • 1896

    Памёр Івар Осэн (нарв. Ivar Andreas Aasen, нар. 5 жніўня 1813), нарвежскі філолаг, лексікограф і паэт. Ён у першую чаргу вядомы як стваральнік адной з пісьмовых формаў нарвежскай мовы — нюнорска, ці нованарвежскай мовы. Таксама быў даволі вядомы як паэт, аўтар знакамітага верша “Нарвежац” (нюнорск Nordmannen).

  • 1898

    Нарадзіўся Альфрэд Маргул-Шпэрбер (ням. Alfred Margul-Sperber, памёр 3 студзеня 1967), найбуйнейшы нямецкамоўны паэт Румыніі. Нарадзіўся ў мястэчку Старажынец на Букавіне. Рэдактар часопіса Czernowitzer Morgenblatt. У 1940 годзе, пасля далучэння Паўночнай Букавіны да СССР, бяжыць у Бухарэст. Ад дэпартацыі яго ратуюць сябры, а аўстрыйскі паэт і сябра Нацысцкай партыі Ёзэф Вайнхебер заяўляе, што “лепш за ўсіх па-нямецку цяпер піша ўсходнееўрапейскі габрэй Маргул-Шпэрбер”. Пасля самагубства Вайнхебера ў красавіку 1945 Маргул-Шпэрбер піша верш, прысвечаны яго памяці, пад назвай “Зорка ў віне” (Stern in Wein). Памёр у Бухарэсце.

  • 1901

    Нарадзіўся Яраслаў Сайферт (чэшск. Jaroslav Seifert, памёр 10 студзеня 1986), чэшскі пісьменнік, журналіст, перакладчык. Адзін з заснавальнікаў чэшскага паэтызму. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1984) — “за паэзію, якая вылучаецца свежасцю, пачуццёвасцю і багатым уяўленнем і сведчыць пра незалежнасць духу і рознабаковасць чалавека”. На беларускую мову асобныя вершы Я. Сайферта пераклалі С. Панізнік, А. Разанаў, Ю. Бушлякоў.

  • 1910

    Нарадзіўся Юльян Сергіевіч (памёр 4 кастрычніка 1976), беларускі паэт і настаўнік, самадзейны мастак. Друкаваўся ў перыядычных выданнях Заходняй Беларусі, найперш у часопісе “Маланка” і газеце “Шлях моладзі”; у калектыўным зборніку заходнебеларускіх пісьменнікаў “Рунь веснаходу” (Вільня, 1928). Быў арыштаваны ў 1946 г. і да 1956 г. знаходзіўся ў лагерах Поўначы, Сібіры, Казахстана. Некаторыя творы былі апублікаваныя пасля яго смерці. Асобныя творы ўключаныя ў зборнік “Ростані волі” (1990). Вобраз Ю. Сергіевіча стаў прататыпам аднаго з герояў рамана Я. Брыля “Птушкі і гнёзды” і кнігі польскага празаіка З. Жакевіча “Воўчыя лугі”.

  • 1934

    Нарадзіўся Пэр Улаў Энквіст (шведск. Per Olov Enquist), шведскі празаік, драматург, лаўрэат Літаратурнай прэміі Паўночнай рады за раман “Легіянеры” (Legionärerna: En roman om baltutlämningen, 1969), прэміі Нэлі Закс (2003), Аўстрыйскай дзяржаўнай прэміі еўрапейскай літаратуры (2009). Сярод найбольш знакамітых яго раманаў — “Наведванне лейб-медыка” (Livläkarens besök, 1999), “Кніга пра Бланш і Мары” (Boken om Blanche och Marie, 2004).

  • 1973

    Памёр Пабла Нэруда (гішп. Pablo Neruda, сапр. Рыкарда Эліэсэр Нефталі Рэес Басаальта, нар. 12 ліпеня 1904), чылійскі паэт, дыпламат, сенатар Чылійскай рэспублікі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1971) — “за паэзію, якая са звышнатуральнай сілай увасобіла ў сабе лёс цэлага кантынента”.