Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейНарадзіўся Чарлз Роберт Мэцьюрын (анг. Charles Robert Maturin, памёр 30 кастрычніка 1824), ірландскі пісьменнік, аўтар аднаго з найлепшых гатычных раманаў у сусветнай літаратуры “Мельмот-вандроўнік” (Melmoth the Wanderer). Стрыечны дзед Оскара Ўайлда, які пасля вызвалення з турмы жыў у Францыі пад імем Себасцьян Мельмот. Раман “Мельмот-вандроўнік” стаў папулярны далёка за межамі Англіі і паўплываў на літаратуру многіх краін Еўропы, уключаючы Расію і Францыю. Кампазіцыйна раман уяўляе сабой рамкавую канструкцыю, дзе па меры чытання разгортваюцца ўсё новыя і новыя гісторыі са зменай апавядальніка, а потым гэтак жа паслядоўна аўтар гэтую канструкцыю замыкае ў адваротным парадку, заканчваючы гісторыяй таго персанажа, з якой пачаўся раман.
Нарадзіўся Лу Сінь (кіт. трад. 魯迅, спр. 鲁迅, сапр. Чжоу Шужэнь; памёр 19 кастрычніка 1936), кітайскі пісьменнік, перакладчык, творчасць якога значна паўплывала на развіццё літаратуры і грамадска-палітычнай думкі Кітая першай паловы ХХ стагоддзя. Яго лічаць заснавальнікам сучаснай кітайскай літаратуры, найбольш яскравым прадстаўніком Руху 4 траўня. Найбольш вядомыя яго творы — “Дзённік вар'ята” (狂人日記 / 狂人日记 / Kuángrén Rìjì, 1918) і “Сапраўдная гісторыя А-К'ю” (阿Q正傳 / 阿Q正传 / AQ Zhèngzhuàn, 1921).
Нарадзіўся Ўільям Фолкнэр (анг. William Faulkner 6 ліпеня 1962), амерыканскі пісьменнік, найбуйнейшы прадстаўнік літаратуры “новай свядомасці”. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1949) “за значны і з мастацкага пункту гледжання ўнікальны ўнёсак у развіццё сучаснага амерыканскага рамана”, а таксама Пулітцэраўскай прэміі (1955, 1963). Сусветную вядомасць набылі празаічныя творы, якія склалі своеасаблівую эпапею з жыцця амерыканскага Поўдня: раманы “Сарторыс” (Sartoris (Flags in the Dust), 1929), “Гоман і ятра” (The Sound and the Fury, 1929; пераклад на беларускую — Ян Максімюк), “Калі я памірала” (As I Lay Dying, 1930), “Святло ў жніўні” (Light in August, 1932) і інш.
Памёр Эрых Марыя Рэмарк (ням. Erich Maria Remarque, сапр. Эрых Паўль Рэмарк, нар. 22 чэрвеня 1898), нямецкі пісьменнік. Аўтар вядомых антываенных раманаў “На Заходнім фронце нічога новага” (Im Westen nichts Neues, 1929), “Дарога назад” (Der Weg zurück, 1931), “Тры таварышы” (Drei Kameraden, 1938), “Любі бліжняга свайго” (Liebe Deinen Nächsten, 1941), “Трыюмфальная арка” (Arc de Triomphe, 1946), “Час жыць і час паміраць” (Zeit zu leben und Zeit zu sterben, 1954), “Чорны абеліск” (Der schwarze Obelisk, 1956), “Ноч у Лісабоне” (Die Nacht von Lissabon, 1962). У 1933, пасля эміграцыі Рэмарка ў Швейцарыю, яго творы былі забароненыя і публічна спаленыя. Першым перакладчыкам твораў Рэмарка на беларускую быў Хвядос Шынклер, у перакладзе якога ў 1931 выйшаў раман “На Заходнім фронце нічога новага”. Раман “Тры таварышы” ў 1995 выйшаў у выдавецтве “Мастацкая літаратура” ў перакладзе Уладзіміра Папковіча.
Памерла Марыя Ундэр (эст. Marie Under, нар. 27 сакавіка 1883), адна з найбуйнейшых нацыянальных паэтак, “эстонская Ахматава”. Аўтар зборнікаў паэзіі “Санеты” (1917), “Іскры ў попеле”, “На ўскрайках”.