Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейПамёр П'ер Карнэль (фр. Pierre Corneille, нар. 6 чэрвеня 1606), французскі драматург, “бацька французскай трагедыі”. Сябра Французскай акадэміі. Аўтар п'есаў “Сід” (Le Cid, 1636), “Ілгун” (Le Menteur, 1644), “Псіхея” (Psyché, 1671) і інш.
Нарадзіўся Сяргей Аксакаў (руск. Сергей Аксаков, памёр 12 траўня 1859), рускі пісьменнік, дзяржаўны чыноўнік, літаратурны і тэатральны крытык, лепідаптэролаг. Бацька рускіх пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў: Канстанціна, Івана і Веры Аксакавых. Маскоўскі цэнзар, сябра М. Гогаля. Найбольш вядомыя яго літаратурныя творы — мемуары “Сячмейная хроніка” і “Нататкі пра рыбалку і паляванне”.
Нарадзіўся Шарль Кро (фр. Charles Cros, памёр 9 жніўня 1888), французскі пісьменнік і вынаходнік, адзін з “выклятых паэтаў”. З дзяцінства спрабаваў сябе ў розных галінах ведаў — вывучаў старажытныя мовы, браў урокі музыкі і малявання, потым узяўся за медыцыну і тэалогію, але неўзабаве навучанне яму надакучыла, і ён з галавой занурыўся ў багемнае жыццё. Пазней, захапіўшыся навукай, шмат часу аддае працы над каляровай фатаграфіяй, у выніку чаго яму ўдалося стварыць першы фанограф, прычым яшчэ да яго афіцыйнага яго вынаходжання Эдысанам. У 1867 годзе Кро на Сусветнай выставе ў Парыжы дэманструе аўтаматычны тэлеграф. У тым жа годзе ён падае заяўку на вынаходніцтва прылады “для запісу і прайгравання ў колеры формаў і рухаў”. У 27 гадоў Кро апублікаваў працу “Агульнае рашэнне праблем каляровай фатаграфіі” (Solution générale du problème de la photographie des couleurs), а таксама “Агляд магчымых сувязяў з планетамі”. Займаўся таксама праблемамі слыхавога ўспрыняцця, вынікам чаго стала праца “Прынцыпы мазгавога механізму”. Адзіны прыжыццёвы зборнік літаратурных твораў Кро — паэтычная кніга “Сандалавы куфэрак” (Le Coffret de santal, выйшла двума выданнямі ў 1873 і 1879). Зборнік “Каралі з кіпцяў” выйшаў у свет праз два дзясяткі гадоў пасля смерці аўтара. Многія вершы Кро пакладзеныя на музыку.
Нарадзіўся Леў Гумілёў (руск. Лев Гумилёв, памёр 15 чэрвеня 1992), рускі навуковец, заснавальнік пасіянарнай тэорыі этнагенезу, паэт, перакладчык. Сын Мікалая Гумілёва і Ганны Ахматавай.
Памёр Мікалай Глазкоў (руск. Николай Глазков, нар. 30 студзеня 1919), рускі паэт і перакладчык. Вершы пісаў з 1932 году. З 1938 вучыўся на філалагічным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. У 1939 разам з Юльянам Долгіным заснаваў неафутурыстычны літаратурны рух “небывалізм” і выпусціў два машынапісныя альманахм, за што ў 1940 годзе быў выключаны з інстытута. Нягледзячы на прызнанне таленту Глазкова ў прафесійным асяроддзі, вершы яго доўгі час не публікаваліся з прычыны поўнай неадпаведнасці рэдактарскім патрабаванням, і пачынаючы з 1940-х, ён выпускаў самаробныя зборнікі, ставячы на іх слова “самсебяиздат”. “Хіхімара” рускай паэзіі, Глазкоў у пародыі на “Крумкача” Э. По напісаў: “Я спросил: “Какие в Чили // Существуют города?” // Он ответил: “Никогда” // И его разоблачили”. Адна з самых вядомых цытатаў з Глазкова — “Мне говорят, что “Окна ТАСС” // Моих стихов полезнее. // Полезен также унитаз, // Но это не поэзия”.