Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейАмерыканскага пісьменніка Эдгара По пры загадкавых абставінах знайшлі ў непрытомным стане ў канаве Балтымара. Гэта быў апошні раз, калі По бачылі на людзях перад смерцю.
Нарадзіўся Ален Фурнье (фр. Alain-Fournier, сапр. Анры Альбан-Фурнье; памёр 22 верасня 1914), французскі пісьменнік, найбольш вядомы як аўтар адзінага завершанага рамана “Вялікі Мольн” (Le Grand Meaulnes, 1913), які стаў класікай французскай літаратуры і быў двойчы экранізаваны. Забіты на фронце падчас Першай сусветнай вайны.
Нарадзіўся Сяргей Ясенін (руск. Сергей Есенин, памёр 28 снежня 1925), рускі паэт, прадстаўнік новасялянскай паэзіі і (у больш позні перыяд творчасці) імажынізму. Аўтар зборнікаў вершаў “Трерядница” (1921), “Исповедь хулигана” (1921), “Стихи скандалиста” (1923), “Москва кабацкая” (1924) і іншых, паэмаў “Чёрный человек” (1925), “Анна Снегина” (1925). Да 1970-80-х гадоў лічылася, што Ясенін скончыў жыццё самагубствам у стане дэпрэсіі. Аднак пазней пачалі высоўвацца версіі пра яго забойства супрацоўнікамі ГПУ.
Памёр Ўільям Морыс (анг. William Morris, нар. 24 сакавіка 1834), ангельскі паэт, мастак, выдавец. Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў другога пакалення прэрафаэлітаў, неафіцыйны лідар Руху мастацтваў і рамёслаў. Яго творы зрабілі моцны ўплыў на Дж. Р. Р. Толкіна. Аўтар зборнікаў вершаў “Абарона Гвіневеры” (The Defence of Guinevere), “Жыццё і смерць Ясона” (Life and death of Jason), “Зямны рай” (Earthly paradise) і інш., раманаў “Весткі з нікуды, альбо Эпоха спакою” (News from Nowhere or, An Epoch of Rest), “Лес па той бок свету” (The Wood Beyond the World, 1894) і іншыя.
Нарадзіўся Луі Арагон (фр. Louis Aragon, памёр 24 снежня 1982), французскі паэт і празаік, сябра Ганкураўскай акадэміі, дзеяч Французскай камуністычнай партыі, лаўрэат Міжнароднай Ленінскай прэміі “За ўмацаванне міру паміж народамі” (1957). У маладосці быў блізкі да кола дадаістаў і сюррэалістаў.
Нарадзіўся Томас Вулф (анг. Thomas Clayton Wolfe, памёр 15 верасня 1938), амерыканскі пісьменнік, прадстаўнік так званага “страчанага пакалення”. Два першых раманы Вулфа “Глянь на свой дом, анёл!” (Look Homeward, Angel, 1929), “Пра час і пра раку” (Of Time and the River, 1935) прайшлі жорсткую праўку дасведчанага рэдактара Максвэла Перкінса, які працаваў з Хэмінгуэем і Ф. С. Фіцджэралдам. Пасля смерці Вулфа былі надрукаваныя яго раманы “Павуціна і скала” (The Web and the Rock, 1939) і “Дахаты не вярнуцца” (You Can’t Go Home Again, 1940). Яны зрабілі Вулфа адным з найлепшых амерыканскіх празаікаў ХХ стагоддзя. Фолкнэр лічыў яго найбуйнейшым пісьменнікам свайго пакалення.
Нарадзіўся Эдуардас Межэлайціс (літ. Eduardas Mieželaitis, нар. 6 чэрвеня 1997), літоўскі паэт, перакладчык, эсэіст. На агульным сходзе літоўскіх савецкіх пісьменнікаў яго рэзка крытыкавалі за “безыдэйнасць творчасці”. Пасля гэтага ён пераважна займаўся перакладамі А. Міцкевіча, А. Пушкіна, М. Лермантава, Т. Шаўчэнкі, У. Маякоўскага, С. Маршака, Ш. Пецёфі і выдаў некалькі кніг дзіцячых вершаў: “Кім быць” (Kuo būti, 1947), “Што сказала яблынька” (Ką sakė obelėlė, 1951) і інш. Найбольшую вядомасць атрымаў дзякуючы зборніку “Чалавек” (1961), перакладзенаму на многія мовы (у перакладзе на беларускую мову выйшаў у 1984). Вершы Э. Межэлайціса на беларускую мову перакладаў М. Хведаровіч.
Нарадзіўся Гор Відал (анг. Eugene Luther Gore Vidal), амерыканскі празаік, эсэіст, драматург, класік амерыканскай літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Трэцяя кніга празаіка “Горад і стоўп” (The City and the Pillar, 1948) зрабілася фурорам. Адным з першых у амерыканскай літаратуры звярнуўся да тэмы гомасэксуальнасці. Шырокай папулярнасцю карысталіся яго гістарычныя раманы, аднак самым вядомым яго творам стаў сатырычны, з адценнем скандальнасці, раман пра сучасную Амерыку “Майра Брэкенрыдж” (Myra Breckinridge, 1968). Аўтар высмейвае ў ім усе з’явы амерыканскага грамадства, яго ідэалы, напрыклад, амерыканскую мару.
Нарадзіўся Віктар Жыбуль, беларускі паэт і літаратуразнаўца. Удзельнік “Бум-Бам-Літа” (з вясны 1996), многіх літаратурна-музычных праектаў, мастацкіх акцый, перфомансаў. Аўтар зборнікаў паэзіі “Калі ў хаце дыверсант” (1996), “Рогі гор” (1997), “Прыкры крык” (2001), “Дыяфрагма” (2003), “Забі ў сабе Сакрата!” (разам з Верай Бурлак, 2009). Разам з Верай Бурлак пераклаў кнігу Арнольда Макміліна “Беларуская літаратура дыяспары” (2003). Сабраў і выдаў спадчыну адметнага, але заўчасна памерлага паэта Дзяніса Хвастоўскага (кніга “Лугназад”, 2006). Вершы Віктара Жыбуля перакладаліся на ангельскую, балгарскую, латышскую, літоўскую, нямецкую, польскую, рускую, украінскую, чэшскую мовы.
Памёр Жан Ануй (фр. Jean Anouilh, нар. 23 чэрвеня 1910), французскі драматург, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў міфалагічнага тэатра Францыі. Паводле нацыянальнасці — баск. Аўтар п’есаў “Гарнастай” (L'Hermine, 1931), “Баль злодзеяў” (Le Bal des voleurs, 1932), “Пасажыр без багажу” (Le Voyageur sans bagage, 1937), “Леакадзія” (Léocadia, 1939), “Эўрыдыка” (Eurydice, 1942), “Антыгона” (Antigone, 1944; выклікала нечуваны рэзананс пасля пастаноўкі ў акупаваным немцамі Парыжы), “Рамэа і Жанэта” (Roméo et Jeannette, 1946), “Медэя” (Médée, 1946), “Жаўрук” (L'Alouette, 1953) і інш.