Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейНарадзіўся Уладзімеж Вольскі (польск. Włodzimierz Wolski, памёр 29 ліпеня 1882), польскі паэт, празаік і перакладчык. Апроч лібрэта да дзвюх операў Манюшкі Вольскі пакінуў пасля сябе зборнікі вершаў “Паўстанцкія спевы” (Śpiewy powstańcze, 1863), “Праменьчыкі” (Promyki, 1869), “Лісты з Бельгіі”, раман “Дамок на вуліцы Глыбокай” (Domek przy ulicy Głębokiej, 1859) і іншыя творы. Песню Вольскага “Марш зуаваў” на беларускую мову пераклаў Васіль Сёмуха.
Нарадзіўся Іва Андрыч (сербск. Иво Андрић, памёр 13 сакавіка 1975), югаслаўскі празаік, эсэіст, дыпламат баснійскага паходжання, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1961). У ліпені 1914 быў арыштаваны як “югаслаўскі нацыяналіст” і амаль год правёў у турме, а па выхадзе з яе да лета 1917 году знаходзіўся пад хатнім арыштам. Зрабіў паспяховую дыпламатычную кар’еру, служыў у Ватыкане, Бухарэсце, Трыесце, Марсэлі, Парыжы, Мадрыдзе, быў сакратаром пастаяннай дэлегацыі Каралеўства Югаславіі пры Лізе Нацый у Жэневе. Першым падпісаў у 1954 годзе Навісадскую дамову пра адзінства сербскахарвацкай літаратурнай мовы. У перакладзе на беларускую выйшла дзве кнігі Андрыча: зборнікі “Трывожны год” (Аповесці і апавяданні. Мн.: Мастацкая літаратура, 1978; пераклад Б. Сачанкі) і “Мост на Дрыне: Раман; Пракляты двор: Апавяданні” (пераклад Б. Сачанкі, І. Чароты. Мн.: Мастацкая літаратура, 1993).
Нарадзіўся Марыё ды Андрады (парт. Mario Raul de Morais Andrade, памёр 25 лютага 1945), бразільскі паэт, празаік, мастацтвазнаўца, фатограф. Адзін з пачынальнікаў мадэрнізму ў бразільскай літаратуры, яго другі паэтычны зборнік “Звар’яцелы Сан-Паўлу” (Pauliceia Desvairada, 1922) фактычна распачаў сучасную бразільскую паэзію. Цэнтральная фігура авангардызму Сан-Паўлу на працягу 20 гадоў, сябра мадэрнісцкай “Групы пяці”. Аўтар самага значнага бразільскага мадэрнісцкага рамана “Макунаіма” (Macunaima, 1928). Зрабіў значны ўплыў на сучасную бразільскую літаратуру, яго аўтарытэт музыказнаўцы і эсэіста распаўсюдзіўся далёка за межы роднай краіны.
Нарадзіўся Леапольд Сэдар Сэнгор (фр. Leopold Sedar Senghor, памёр 20 снежня 2001), сенегальскі паэт і філосаф, палітык, першы прэзідэнт Сенегала, сябра Французскай акадэміі, заснавальнік негрыцюду. Аўтар вершаў, прысвечаных у асноўным лёсам Афрыкі і яе народаў. Зборнікі вершаў Сэнгора былі ўпершыню выдадзеныя ў 40-я гады XX стагоддзя.
Памёр Валерый Брусаў (руск. Валерий Брюсов, нар. 13 снежня 1873), рускі паэт, празаік, драматург, перакладчык, літаратуразнаўца, літаратурны крытык і гісторык. Адзін з заснавальнікаў рускага сімвалізму. Першы зборнік яго вершаў называецца Chefs d’oeuvre (“Шэдэўры”, 1905). Перакладаў Верхарна, Вэрлена, Метэрлінка, Гюго, Ўайлда, Байрана і інш.
Памёр Андрэ Маруа (фр. Andre Maurois, сапр. Эміль Саламон Вільгельм Эрзог, нар. 26 ліпеня 1885), французскі пісьменнік, сябра Французскай акадэміі. Пазней псеўданім пісьменніка зрабіўся яго афіцыйным імем.
Памёр Жак Брэль (фр. Jacques Brel, нар. 8 красавіка 1929), бельгійскі франкамоўны паэт, спявак, актор і рэжысёр. Большасць тэкстаў да сваіх песняў пісаў сам. Першую кружэлку выпусціў у 1953 годзе, а ўжо ў 1966-м, на піку поспеху, пакінуў сцэну. У кіно дэбютаваў у 1967 годзе, у фільме Андрэ Каена “Прафесійная рызыка”, у тэатры — у 1968 (спектакль “Чалавек з Ламанчы”, дзе Брэль сыграў дзве ролі — Дон Кіхота і Сервантэса). Таксама здымаўся ў Марсэля Карнэ (“Забойцы ў імя парадку”), Эдуара Малінара (“Зануда”) і інш. Некаторыя свае песні выконваў на дзвюх мовах — французскай і нідэрландскай, напрыклад, Le plat pays — гл. па-французску тут, па-нідэрландску разам з беларускім перакладам Ганны Янкута — тут.
Чэслаў Мілаш атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры.
Заснавана прэмія “Рускі Букер” за найлепшы раман на рускай мове.
Памёр Морыс Вэст (Morris West, нар. 26 красавіка 1916), аўстралійскі пісьменнік, аўтар раманаў “Адвакат д’ябла” (The Devil's Advocate, 1959), “Чаравікі рыбака” (The Shoes of the Fisherman, 1963), “Богавы блазны” (The Clowns of God, 1981). Нягледзячы на шырокую вядомасць Вэста ў свеце, аўстралійскія крытыкі не надавалі яму шмат увагі ў сваіх працах. Памёр Вэст, дапісваючы свой раман “Апошняя споведзь” (The Last Confession), дзе расказваецца пра суд над Джардана Бруна. У 2000 годзе сям’я Вэста вырашыла выдаць гэты незавершаны раман без адзінай праўкі, пакінуўшы чытачу дадумваць заканчэнне твора самому.