Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейНарадзіўся Георг Бюхнер (ням. Georg Büchner, памёр 19 лютага 1837), нямецкі паэт і драматург, медык. Пакінуў нешматлікую творчую спадчыну (3 п’есы і адну навелу), якая, аднак, займае значнае месца ў нямецкай літаратуры. Найбольш вядомы твор Бюхнера —незавершаная п’еса “Войцэк” (Woyzeck, 1837), паводле якой была створаная опера А. Берга, а таксама знятыя некалькі фільмаў. У гонар паэта з 1923 уручаецца літаратурная прэмія, якая на сённяшні дзень з’яўляецца найбуйнейшай узнагародай за нямецкамоўную прозу.
Нарадзілася Майла Талвіё (фін. Maila Talvio; памерла 6 студзеня 1951), фінская пісьменніца, перакладчыца польскай літаратуры (Г. Сянкевіча, Э. Ажэшкі, Б. Пруса і інш.). У 1899 г. выдала кнігу пра падарожжа ў Горадню "Niemen virran varsilta".
Памерла Флорэнс Дагдэйл (анг. Florence Emily Dugdale, нар. 12 студзеня 1879), брытанская пісьменніца, аўтар дзіцячых апавяданняў. Была другой жонкай Томаса Гардзі. Яны пазнаёміліся ў 1905 годзе, калі Гардзі было 65, а Флорэнс – 26. Флорэнс кідае пасаду настаўніцы ў жаночай школе Святога Андрэя і робіцца памочніцай Гардзі, адначасова распачынаючы пісьменніцкую кар’еру. Яе першы зборнік “The Book of Baby Birds” выходзіць у 1912 годзе. У 1914-м, праз два гады пасля смерці жонкі Гардзі Эмы, Флорэнс выйшла за яго замуж. Яны пражылі разам 14 гадоў, да самай смерці пісьменніка (1928).
Памерла Інгеборг Бахман (ням. Ingeborg Bachmann, нар. 25 чэрвеня 1926), аўстрыйская паэтка і празаік. Лаўрэат Вялікай дзяржаўнай прэміі Аўстрыі па літаратуры (1968). Зрабілася знакамітай пасля публікацыі зборнікаў вершаў “Адтэрмінаваны час” (Die Gestundete Zeit, 1953) і “Заклік да Вялікай мядзведзіцы” (Anrufung des großen Bären, 1957). Працавала на радыё, пісала радыёп’есы, самая вядомая — “Добры Бог з Манхэтэна” (1958). Загінула пасля пажару ў сваёй кватэры ў Рыме. Асабісты архіў забараніла адкрываць да 2025 году. На беларускую мову творы Бахман перакладала Вольга Гронская.
Памёр Жан Амеры (ням. Jean Améry, народжаны Ханс (Хаім) Маер; нар. 31 кастрычніка 1912), аўстрыйскі пісьменнік, журналіст, кінакрытык. Вывучаў у Вене філасофію і літаратуру, быў блізкі да Венскага філасофскага гуртка, друкаваўся ў літаратурным часопісе Die Brücke. Пасля Аншлюсу эміграваў у Францыю, у 1941 — у Бельгію. Далучыўся да Супраціву, у ліпені 1943 быў арыштаваны гестапа за антынацысцкую прапаганду, падвяргаўся катаванням ў бельгійскім лагеры-крэпасці Брэендонк. Быў вязнем лагераў Аўшвіц, Бухенвальд, Берген-Бельзэн, вызвалены ў красавіку 1945. Пасля вайны вярнуўся ў Брусэль, узяў псеўданім, перарабіўшы ўласнае імя на французскі манер, доўгі час не хацеў ні пісаць па-нямецку, ні расказваць пра лагерны досвед, ні вяртацца на нямецкую зямлю. Аўтар кніг “Моладзевыя зоркі: Ідалы нашага часу” (1960), “Зачараваныя джазам” (1961), “Герхарт Гаўптман. Вечны немец” (1963). У 1964, саступіўшы просьбам пісьменніка Хельмута Хайсэнбютэля, які працаваў на радыё Паўднёвай Германіі, Амеры выступіў з тэкстам пра лёс інтэлектуалаў у канцлагеры. Гэта паклала пачатак яго працы над кнігай “За межамі віны і выкуплення”, якая выйшла ў 1966 і да сёння застаецца адной з галоўных кніг пра канцлагеры і Халакост. Другая з найбольш вядомых кніг Амеры — “Самагубства” (1976; праз два гады ён забіў сябе ў зальцбургскім гатэлі, прыняўшы смяротную дозу барбітуратаў). Пахаваны ў Вене.
Памёр Эміліян Букаў (рум. Emilian Radu Bucov, нар. 8 жніўня 1909), малдаўскі паэт, празаік, перакладчык і грамадскі дзеяч, народны паэт Малдовы (1982). Аўтар казкі ў вершах “Андрыеш”, па якой зняў аднайменны фільм С. Параджанаў. Перакладаў на малдаўскую мову творы Т. Шаўчэнкі.