Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейПамёр П’етра Арэтына (іт. Pietro Aretino, нар. 20 красавіка1492), італьянскі пісьменнік Позняга Рэнесансу, сатырык, публіцыст і драматург, галоўны італьянскі аўтар свайго часу, які лічыцца некаторымі даследчыкамі папярэднікам і заснавальнікам еўрапейскай журналістыкі.
Нарадзіўся Сэмюэл Тэйлар Колрыдж (анг. Samuel Taylor Coleridge, памёр 25 ліпеня 1834), адзін з самых знакамітых ангельскіх паэтаў-рамантыкаў, літаратурны крытык і філосаф. Аўтар паэмаў “Песня пра Старога Марака” (The Rime of the Ancient Mariner, 1797—1798), “Кубла Хан” (Kubla Khan, 1797), няскончанай паэмы “Крыстабэль” (Christabel). Верш Колрыджа “Эолава арфа” (The Eolian Harp, 1795) пераклала на беларускую мову Ганна Янкута.
Нарадзіўся Альфонс дэ Ламарцін (фр. Alphonse de Lamartine, памёр 28 лютага 1869), французскі паэт-рамантык. Сучаснікі прызнавалі, што талент Ламарціна не саступае таленту Гюго, аднак паэт не змог і не захацеў стаць на чале рамантычнай школы — ён не меў вялікіх амбіцыяў і больш ганарыўся сваёй прывабнасцю, чым літаратурным поспехам, і называў сябе літаратурным дылетантам.
Нарадзіўся Альфрэд Нобель (шведск. Alfred Bernhard Nobel, памёр 10 снежня 1896), шведскі хімік, інжынер, вынаходнік дынаміту, заснавальнік Нобелеўскай прэміі.
Нарадзілася Урсула Ле Гуін (анг. Ursula Kroeber Le Guin), амерыканская пісьменніца і літаратурны крытык. Найбольшую вядомасць атрымала як аўтар раманаў і аповесцяў у жанрах навуковай фантастыкі і фэнтэзі — “Левая рука цямрэчы” (The Left Hand of Darkness, 1969), “Абяздолены” (The Dispossessed: An Ambiguous Utopia), 1974, “Слова для лесу і свету адно” (The Word for World is Forest, 1976) і інш. У 1997 годзе выйшаў яе пераклад “Дао Дэ Цзін” з каментарамі. Лаўрэат прэмій у галіне навуковай фантастыкі — “Нэб’юла”, “Х’юга”, “Локус”.
Памёр Джэк Керуак (анг. Jack Kerouac, сапр. Жан Луі Лебры дэ Керуак, нар. 12 сакавіка 1922), амерыканскі паэт і празаік, адзін з галоўных прадстаўнікоў біт-пакалення, якога называлі “каралём бітнікаў” і “бацькам хіпі”. Самыя вядомыя яго раманы — “На дарозе” (On the Road, 1957) і “Бадзягі Дхармы” (The Darma Burns, 1958).
Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымлівае Пабла Нэруда.