Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейПамёр Тэафіль Гацье (фр. Pierre Jules Théophile Gautier, нар. 31 жніўня 1811), французскі пісьменнік і крытык рамантычнай школы. Самыя вядомыя свае творы напісаў у перыяд 1830—1836: паэму “Альбертус” (Albertus, 1832), раманы “Маладая Францыя” (La Jeune-France, 1834), “Мадэмуазэль дэ Мапэн” (Mademoiselle de Maupin, 1835) і інш., а таксама першую частку кнігі пра забытых паэтаў XV—XVII стст. “Гратэскі” (Grotesques). Шарль Бадлер прысвяціў Тэафілю Гацье свой зборнік “Краскі зла” (Fleurs du Mal).
Нарадзіўся Джані Радары (іт. Gianni Rodari, памёр 14 красавіка 1980), італьянскі дзіцячы пісьменнік і журналіст. Нарадзіўся ў Аменьі (паўночная Італія). Падчас Другой сусветнай вайны быў вызвалены ад службы з прычыны дрэннага здароўя. Пасля смерці двух блізкіх сяброў і зняволення брата Чэзарэ ў канцэнтрацыйным лагеры стаў удзельнікам руху Супраціву. Лаўрэат прэміі Г. Х. Андэрсэна (1970). Аўтар казак “Джэльсаміна ў Краіне хлусаў” (Gelsomino nel paese dei bugiardi, 1959), “Джып у тэлевізары” (Gip nel televisore, 1962), “Планета навагодніх ёлак” (Il pianeta degli alberi di Natale, 1962), “Падарожжа Блакітнай Стралы” (La freccia azzurra, 1964), “Торт у небе” (La Torta in cielo, 1966) і інш. На беларускую мову казачную аповесць Радары “Прыгоды Чыпаліна” пераклаў Алесь Гібкоўскі (2010).
Нарадзіўся Майкл Крайтан (анг. John Michael Crichton, памёр 4 кастрычніка 2008), амерыканскі пісьменнік-фантаст, сцэнарыст і кінарэжысёр, шырока вядомы дзякуючы сваім творам у жанрах медыцынскай фантастыкі і трылеру (“Хуткая дапамога”, “Парк Юрскага перыяду, інш., многія з якіх былі экранізаваныя.
Памёр Эрнэст Сэтан Томпсан (анг. Ernest Seton Thompson, сапр. Эрнэст Эван Томпсан; нар. 14 жніўня 1860), канадскі пісьменнік, мастак-анімаліст і грамадскі дзеяч брытанскага паходжання. Першы літаратурны твор Томпсана, “Жыццё лугавога цецерука”, выйшаў у 1883 годзе. Вядомасць у ЗША і Канадзе пісьменніку прынеслі зборнікі “Дзікія жывёлы, як я іх ведаю” (1898), “Жыццё тых, на каго палююць” (1901), а таксама 8-томавая праца “Жыццё дзікіх звяроў” (1925—1927). Ілюстрацыі да сваіх апавяданняў і аповесцяў пісьменнік рабіў сам. Усяго напісаў каля 40 кніг, збольшага пра жывёлаў. Не з’яўляючыся прыхільнікам гарадскога жыцця, падоўгу жыў у лясах і прэрыях. Адзін з пачынальнікаў літаратурнага жанру апавяданняў пра жывёлаў, Томсан зрабіў вялікі ўплыў на іншых пісьменнікаў-анімалістаў.
Нарадзіўся Аравінд Адыга (канада ಅರವಿಂದ ಅಡಿಗ), індыйскі пісьменнік і журналіст, лаўрэат Букераўскай прэміі 2009 году за дэбютны раман “Белы тыгр” (The White Tiger, 2008).