Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейНарадзіўся Аўгуст фон Платэн (ням. Karl August Georg Maximilian Graf von Platen-Hallermünde, памёр 5 снежня 1835), нямецкі паэт і драматург. Выдаў зборнік вершаў ва ўсходнім духу “Газэлі” (1821). Гётэ высока ставіў Платэна, але папракаў яго ў халоднасці і рамантычных дзівацтвах характару. Гайнэ проста адмаўляў яму ў таленце. Томас Ман, які перанёс асобныя рысы Платэна, уключаючы яго гомаэратызм, на галоўнага героя навелы “Смерць у Венецыі”, скончыў сваю прамову пра Платэна (1930) заклікам схіліцца “перад яго жыццём, поўным высакароднасці і нягодаў, чысты след якога... застанецца з намі да таго часу, пакуль жывыя нашая мова і нашая культура”.
Забароненая да пастаноўкі п'еса М. Булгакава "Бег".
Нарадзіўся Іярдан Радзічкаў (балг. Йордан Радичков, памёр 21 студзеня 2004), балгарскі празаік і драматург, кінасцэнарыст, адзін з найбуйнейшых літаратараў апошняй траціны XX стагоддзя. Некаторыя называюць яго балгарскім Кафкам ці Гогалем. У 2001 годзе быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію. Яго казкі і апавяданні для дзяцей, міфалагічныя фальклорныя творы шырока вядомыя ў свеце і перакладзеныя на 30 моваў. Па-беларуску ў 1983 годзе быў выдадзены яго знакаміты зборнік казачных апавяданняў “Мы, верабейкі”(Nie Vrabchetata, 1968) у перакладзе У. Анісковіча.
Нарадзіўся Венедыкт Ерафееў (руск. Венедикт Ерофеев, памёр 11 траўня 1990), рускі пісьменнік, вядомы перадусім дзякуючы паэме ў прозе “Масква-Петушкі” (“Москва-Петушки”, 1970, выд. у 1988—1989). “Нататкі псіхапата” напісаў у 17 гадоў, апроч гэтага стварыў шэраг п’есаў і, паводле словаў пісьменніка, раман “Шастаковіч”, рукапіс якога ў яго скралі ў цягніку разам з авоськай. У 1994 годзе Уладзіслаў Лён паведаміў, што рукапіс знайшоўся, і паабяцаў хутка яго выдаць, аднак выдаў толькі невялікі фрагмент, які большасць даследчыкаў лічаць містыфікацыяй. Зрэшты, нават сам факт напісання рамана яны ставяць пад сумнеў.
Памёр Гектар дэ Сэн-Дэні Гарно (фр. Неctor de Saint-Denys Garneau, нар. 13 чэрвеня 1912), канадскі паэт, пісаў на французскай мове. Аўтар адзінага зборніка вершаў “Пагляды й гульні ў прасторы” (Regards et jeux dans l'espace, 1937), які пры жыцці паэта не быў заўважаны і быў адкрыты спецыялістамі толькі ў 1960-я. Лічыцца своеасаблівым перадвеснікам квебекскага літаратурнага адраджэння 1950-х.
Памёр Анатоль Вялюгін (нар. 27 снежня 1923), беларускі паэт, празаік, кінасцэнарыст, перакладчык. Друкаваўся з 1934. Першы зборнік вершаў “Салют у Мінску” выйшаў у 1947. Актыўна выступаць з вершамі пачаў з 1938. Аўтар зборнікаў “Негарэльская арка” (1949), “На подступах” (1952), “На зоры займае” (1958), “Насцеж” (1960), “Адрас любві” (1964, выбранае), “Вершы і балады” (1969), “Верасовы ўзятак” (1974), “Песня зялёнага дуба” (1989), “З белага камення — сіняе пламенне” (1993), “Прызнанне ў любові” і інш. У перакладзе А. Вялюгіна на беларускую мову асобнымі выданнямі выйшлі: М. Лермантаў “Каўказскі палоннік” і “Баярын Орша” (паэмы, 1950), Ю. Тувім “Падарунак дзецям” (1956, з С. Дзяргаем), Э. Межэлайціс “Паэма братэрства” (з М. Калачынскім, 1958); кнігі для дзяцей П. Варанько “Хлопчык Памагай” (1958), Д. Белавус “Птушыныя галасы” (1960); паэмы М. Нагнібеда “Званы Хатыні” (1973) і “Матулям з Расон” (1979). Пераклаў паасобныя вершы У. Маякоўскага, А. Міцкевіча, У. Бранеўскага і інш. Склаў зборнікі “Мы іх не забудзем” (1949), “Крывёю сэрца” (1967).