№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У гэты дзень, 2 лістапада

  • 1846

    Памёр Эсаяс Тэгнер (шведск. Esaias Tegnér, нар. 13 лістапада 1782), шведскі паэт, біскуп, прафесар грэцкай мовы, сябра Шведскай Акадэміі. У юнацтве пачаў пісаць філасофскія вершы, а потым, натхніўшыся Шылерам, і палітычную лірыку. Першы яго зборнік вершаў “Вечнае” (Det eviga) апублікаваны ў 1810 годзе. За прасякнуты духам нацыяналізму верш “Свеа” ў 1811 атрымаў прэмію Шведскай акадэміі і шырокую вядомасць. Яшчэ адзін з яго найбольш знакамітых твораў — эпічная паэма “Сага пра Фрыцьяфа” (Frithiofs saga) па матывах старой ісландскай сагі. Таксама Тэгнер пакінуў пасля сябе багатую эпісталярную спадчыну.

  • 1862

    Нарадзіўся Майроніс (літ. Maironis, сапр. Ёнас Мачуліс, памёр 10 лістапада 1932), літоўскі драматург, выбітны прадстаўнік літоўскага рамантызму, тэолаг, каталіцкі святар.

  • 1882

    Нарадзіўся Леа Перуц (ням. Leo Perutz, памёр 25 жніўня 1957), аўстрыйскі пісьменнік габрэйскага паходжання, прызнаны майстра экспрэсіянізму, “магічнай” літаратуры, літаратуры жахаў. Да Другой сусветнай вайны яго творы былі перакладзеныя на 21 мову свету.

  • 1906

    Нарадзіўся Данііл Андрэеў (руск. Даниил Андреев, памёр 30 сакавіка 1959), рускі паэт і празаік. Другі сын пісьменніка Леаніда Андрэева. Бацька абвінаваціў сына ў смерці сваёй любімай жонкі. Андрэеў спачатку выхоўваўся ў бабулі, а пасля ў сям’і сваёй цёткі. Прайшоў ВАВ, вярнуўся інвалідам 2-й ступені. У 1947 годзе па даносе арыштаваны і прысуджаны да найвышэйшай меры пакарання таго часу — 25 гадоў турмы, разам з ім арыштаваныя 19 яго родных і сяброў, усё напісанае ім да арышту знішчанае. У турме шмат піша. У 1957 годзе яго вызвалілі і рэабілітавалі. У 1959 ён атрымлівае кватэру на Ленінскім праспекце ў Маскве, дзе дажывае апошнія сорак дзён свайго жыцця. Ніводны твор Данііла Андрэева не быў выдадзены пры ягоным жыцці.

  • 1909

    Нарадзіўся Максім Лужанін (памёр 13 кастрычніка 2001), беларускі празаік, паэт, кінадраматург, перакладчык. На беларускую мову пераклаў “Жыццё Кліма Самгіна” М. Горкага (1938), “Гора ад розуму” А. Грыбаедава (1949), “Вечары на хутары ля Дзіканькі” (1950) і “Выбраныя творы” М. Гогаля (1952). “Падарожжа з Пецярбурга ў Маскву” А. Радзішчава (1951), “Маладую гвардыю” А. Фадзеева (1953), “Яны змагаліся за радзіму” М. Шолахава (1975), “Пераяслаўскую Раду” Н. Рыбака (1954—1955), паасобныя творы А. Пушкіна, А. Міцкевіча, М. Някрасава, І. Буніна, У. Сыракомлі, Ю. Тувіма, У. Маякоўскага, Я. Смелякова і інш.

  • 1911

    Нарадзіўся Адысеяс Элітыс (грэцк. Οδυσσέας Ελύτης, сапр. Адысеяс Алепудэліс, памёр 18 сакавіка 1996), грэцкі паэт-мадэрніст, крытык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1979), які ўзяў сабе псеўданім Элітыс. дзе корань — Элас (Грэцыя), элпіда (надзея), элефтэрыя (свабода). Захапіўся сюррэалізмам падчас вывучэння права ва ўніверсітэце і пазней далучыўся да новага пакалення ў грэцкай літаратуры, якое аддавала перавагу выкарыстанню размоўнай мовы. Найбольш вядомыя кнігі Элітыса — зборнік вершаў “Арыентыры” (Προσανατολισμοί, 1939), духоўная аўтабіяграфія ў вершах і прозе “Варта быць” (Το Άξιον Εστί, 1959), паэма “Марыя Нэфелі” (Μαρία Νεφέλη, 1978). Рамантычнае стаўленне да жыцця і аптымістычны настрой твораў у Элітыса спалучаліся са скептычным стаўленнем да шлюбу — усё жыццё ён пражыў заўзятым халасцяком.

  • 1919

    Нарадзіўся Жоржы ды Сэна (парт. Jorge de Sena, памёр 4 чэрвеня 1978), партугальскі празаік, паэт, драматург, крытык, эсэіст, перакладчык. Адзін з найбуйнейшых партугальскіх інтэлектуалаў другой паловы XX стагоддзя. Узнагароджаны міжнароднай паэтычнай прэміяй Этна-Таарміна, а таксама двума нацыянальнымі ордэнамі (Ордэнам Генрыха Мараплаўца і Ордэнам святога Якава). На беларускую мову апавяданне Сэны “Чаму ў Дзеда Мароза белая барада” пераклала Наста Гвоздзева.

  • 1950

    Памёр Джордж Бернард Шоў (анг. George Bernard Shaw, нар. 26 ліпеня 1856), брытанскі (ангельскі і ірландскі) пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1925 году, дзяржаўны дзеяч (сацыяліст-“фабіяніст”, прыхільнік рэформы ангельскае пісьменнасці). Другі па папулярнасці драматург у ангельскім тэатры (пасля Шэкспіра).

  • 1960

    Брытанскі суд прысяжных прызнаў, што раман “Каханак лэдзі Чатэрлі” Д. Г. Лоўрэнса не нясе непрыстойнасці.

  • 1975

    Забіты П’ер Паола Пазаліні (іт. Pier Paolo Pasolini, нар. 5 сакавіка 1922), італьянскі паэт, празаік і кінарэжысёр. Сімпатыі да марксізму і камунізму, нетрадыцыйная сэксуальная арыентацыя — усё гэта знаходзіла адлюстраванне ў яго літаратурных і кінематаграфічных творах, у якіх ён выказваўся на тэмы палітыкі, рэлігіі і ідэалогіі, эпатуючы публіку арыгінальным прачытаннем класічных міфаў і парадаксальным чынам спалучаючы марксізм з вучэннем Хрыста і чалавечай сэксуальнасцю ў самых разнастайных і нечаканых яе праявах. Раніцай 2 лістапада 1975 году цела Пазаліні знайшлі ў лужыне крыві. У яго былі пераламаныя 10 рэбраў, раздушанае сэрца, разбітая сківіца, зламаная левая рука і напалову выдраныя вушы. Па яго целе некалькі разоў праехала машына. 17-гадовы Піна Пелозі быў арыштаваны і асуджаны за гэтае забойства, але 7 траўня 2005 адмовіўся ад свайго добраахвотнага прызнання, і расследаванне было адноўленае. Злачынства ўчынілі чатыры забойцы, а не адзін Пелозі. Паводле дадзеных часопіса Oggi, акрамя Пелозі ў забойстве Пазаліні ўдзельнічалі яшчэ два падлеткі, браты Франка і Джузэпэ Барселіна, якія пасля памерлі ад СНІДу. Асоба чацвертага зламысніка не высветленая. Гэтае злачынства лічыцца адной з самых загадкавых таямніцаў Італіі XX стагоддзя.