Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейПамёр Якуб Ясіньскі (польск. Jakub Jasiński, нар. 24 ліпеня 1759), ваенны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, паэт, кіраўнік паўстання 1794 году на абшарах ВКЛ. Яму належаць іраікамічная паэма “Спрэчкі” (1788—1792), паэма “Цянця”. Верш Ясіньскага “Пра сталасць: да польскіх выгнаннікаў” быў асобна выдадзены ў Гародні ў 1793 годзе. Пісаў паэмы сатырычнага і казачнага характару. Некаторыя рамантычныя песні Ясіньскага ў свой час карысталіся вялікай папулярнасцю. Творы Ясіньскага былі выдадзеныя ў 1869 годзе ў Варшаве.
Нарадзіўся Цішка Гартны (сапр. Зміцер Жылуновіч, памёр 11 красавіка 1937), беларускі пісьменнік, грамадскі і дзяржаўны дзеяч, удзельнік рэвалюцыі 1905—1907. Аўтар раманаў “Сокі цаліны” і “Перагуды”, п’есаў, зборнікаў апавяданняў, артыкулаў па гісторыі рэвалюцыйнага руху ў Беларусі. Выключаны з ВКП(б) 16 студзеня 1931 з фармулёўкай “за сувязь з <…> нацдэмаўскімі і фашысцкімі элементамі”. Арыштаваны 15 лістапада 1936, 7 красавіка 1937 пераведзены ў Магілёўскую псіхіятрычную лякарню, дзе і памёр (паводле афіцыйнай версіі, ад гангрэны лёгкіх; паводле іншых звестак, скончыў жыццё самагубствам).
Загінуў Ўілфрэд Оўэн (анг. Wilfred Edward Salter Owen, нар. 18 сакавіка 1893), ангельскі паэт, чыя творчасць у многім паўплывала на паэзію 1930-х. Асноўная тэма яго творчасці — жах і нікчэмнасць вайны. Вядомасць прыйшла да яго толькі пасля смерці. Пры жыцці паэта былі надрукаваныя ўсяго 4 ягоныя вершы; першы яго зборнік выйшаў у 1920-м.
Аляксандр Салжаніцын выключаны з Саюза пісьменнікаў СССР.
Памерла Ракел дэ Кейрос (парт. Rachel de Queiroz, нар. 17 лістапада 2003), бразільская пісьменніца, перакладчыца, журналістка, драматург. Першая жанчына, якая была прынятая ў Бразільскую акадэмію літаратуры, а таксама першая жанчына, якой была ўручаная прэмія Камоэнша (1993). Зрабілася вядомай у дваццаць гадоў, надрукаваўшы раман “Пятнаццаць” (O Quinze, 1930). Перакладала на партугальскую творы Дж. Остын, Э. Бронтэ, Дж. Галсуорсі, Д. Дзюмар’е, А. Кроніна, А. Крысці, Э. Рэмарка, А. дэ Бальзака, Т. Гацье, Ф. Марыяка, Ф. Дастаеўскага.