№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У гэты дзень, 6 лістапада

  • 1742

    Нарадзіўся Фабіян Саковіч (памёр каля 1787), беларускі паэт, перакладчык, педагог. У 1759—1762 вучыўся ў Віцебскім і Нясвіжскім езуіцкіх калегіюмах, потым працаваў выкладчыкам у Нясвіжы. 3 1766 жыў у Варшаве, у 1772—1777 супрацоўнічаў са штотыднёвікам Zabawy przyjemne i pożyteczne (“Прыемныя і карысныя забавы”), дзе апублікаваў большасць сваіх вершаў. Перакладаў на польскую мову песні Гарацыя.

  • 1836

    Памёр Карэл Гінэк Маха (чэшск. Karel Hynek Mácha, нар. 16 лістапада 1810), чэшскі паэт-рамантык, пачынальнік чэшскага рамантызму. Яго паэма “Май” (Máj,1836) была адрынутая сучаснікамі за неадпаведнасць тагачасным маральным нормам. Аўтар надрукаваў яе за свой кошт. Цяпер гэта класічны твор чэшскай літаратуры. На беларускую мову паэму “Май” пераклаў Макс Шчур.

  • 1852

    Нарадзіўся Дзмітрый Мамін-Сібірак (руск. Дмитрий Мамин-Сибиряк, сапр. прозвішча Мамін; памёр 15 лістапада 1912), рускі празаік і драматург. Шмат падарожнічаў па Урале і вывучаў гісторыю, эканоміку, этнаграфію і народнае жыццё гэтага рэгіёна, што значна паўплывала на яго творчасць.

  • 1887

    Памёр Эжэн Пацье (фр. Eugène Edine Pottier, нар. 4 кастрычніка 1816), французскі паэт, рэвалюцыянер, анархіст. Напісаў словы да гімна “Інтэрнацыянал”.

  • 1890

    Нарадзіўся Лейб Найдус (ідыш לייב נײַדוס, памёр 23 ліпеня 1918), габрэйскі паэт. Пісаў на ідышы, беларускай, польскай, рускай. У 1915 годзе выйшаў з друку яго зборнік “Лірыка”. Значным творам лічыцца яго паэма “Зямля абуджаецца” (Di erd dervakht). Перакладаў на ідыш паэзію, сярод іншых לייב נײַדוס Вэрлена, Бадлера, Растана, Мюсэ, Гётэ, Гайнэ, Шэлі, Пушкіна, Лермантава.

  • 1924

    Нарадзіўся Ўільям Олд (анг. William Auld, памёр 11 верасня 2006), празаік, паэт і перакладчык шатландскага паходжання, пісаў на мове эсперанта. Літаратурнай крытыкай Олд прызнаны адным з найлепшых эсперанцкіх паэтаў, а яго паэма La infana raso — адным з найвыдатнейшых твораў на эсперанта. Неаднаразова намінаваўся на Нобелеўскую прэмію па літаратуры.

  • 1941

    Памёр Марыс Леблан (фр. Maurice-Marie-Emile Leblanc, нар. 11 лістапада 1864), французскі пісьменнік. Яго малодшая сястра была вядомай опернай спявачкай, жонкай Метэрлінка, сябравала з Жанам Както. Не зазнаўшы камерцыйнага поспеху сваімі апавяданнямі, Леблан пераключыўся на дэтэктывы. Стварыў вобраз Арсэна Люпэна, джэнтльмена-рабаўніка, “шляхетнага злачынца”. З 1907 па 1937 надрукаваў больш за 20 твораў з гэтым героем. За ўнёсак у французскую літаратуру Марыс Леблан атрымаў Ордэн Ганаровага легіёна.

  • 1980

    Памёр Станіслаў Станкевіч (нар. 23 лютага 1907), беларускі літаратуразнаўца, публіцыст, крытык, грамадскі дзеяч. Карыстаўся псеўданімамі Язэп Каранеўскі, Алесь Крыга, Дзівасіл. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі, потым у Віленскім універсітэце. У 1933 годзе абараніў магістарскую дысертацыю на тэму “Беларуская стыхія ў творах Элізы Ажэшкі”. У 1936 атрымаў ступень доктара філасофіі ў галіне польскай і славянскай літаратуры за працу “Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі”. Выкладаў у Віленскім універсітэце. Пэўны час рэдагаваў часопісы “Крыніца” і “Студэнцкая Думка”. Шмат друкаваўся ў віленскай беларускай прэсе. Судзейнічаў адкрыццю філіяла Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Мюнхене. Працаваў на беларускім радыё “Свабода”, у Інстытуце вывучэння СССР (Мюнхен). 3 1962 жыў у ЗША. Старшыня Беларуска-амерыканскага задзіночання (1963—1965). Рэдактар газеты “Беларус” (1963—1980). Аўтар кнігі “Беларуская падсавецкая літаратура першай палавіны 1960-х гг.” (1967).