Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейПамёр Антуан-Франсуа Прэво (фр. Antoine-François Prévost d'Exiles, нар. 1 красавіка 1697), адзін з найбуйнейшых французскіх пісьменнікаў XVIII ст., аўтар рамана “Манон Леско”. У падлеткавым узросце Прэво — езуіцкі паслушнік, затым вайсковец. Не вытрымаўшы дысцыпліны, вяртаецца да царквы, гэтым разам уступіўшы ў бенедыктынскі ордэн, потым бяжыць з Францыі. Жыве то ў Англіі, то ў Нідэрландах, займаючыся літаратурнай дзейнасцю. У Нідэрландах выдае “Успаміны знатнага чалавека” (Mémoires d’un homme de qualité, 1728—1732), а таксама ўступае ў сувязь з маладой пратэстанткай, з якой, аднак, не жэніцца. У Англіі піша свае самыя вядомыя творы — раманы “Ангельскі філосаф” (Histoire de M. Cleveland, fils naturel de Cromwell, philosophe anglais, 1732—1739) і “Манон Леско” (Histoire du chevalier de Grieux et de Manon Lescaut). У 1734 годзе вяртаецца ў Францыю. 23 лістапада 1763 году ў лесе Шанцільі з ім здараецца ўдар, ад якога пісьменнік памірае. Паводле іншай версіі, Прэво не памёр ад удару, а толькі страціў прытомнасць. Яго палічылі мёртвым, але падчас ускрыцця ён ачуняў і тут жа памёр ад смяротнага ўдару скальпеля. Аднак па некаторых звестках, гэта толькі легенда.
Памёр Адам Ганоры Кіркор (нар. 21 студзеня 1818), беларускі грамадскі дзеяч, этнограф, публіцыст, выдавец, гісторык, краязнавец, археолаг, літаратуразнавец. Чалец-карэспандэнт Імператарскага археалагічнага таварыства, чалец Расійскага геаграфічнага таварыства, чалец Акадэміі ведаў у Кракаве. Выдаваў у Вільні ў 1843—1858 навукова-літаратурныя альманахі “Радэгаст”, “Разумовыя дзённікі”, “Віленскі альманах”, часопіс “Віленскі зборнік”. Быў кіраўніком Віленскага музея старажытнасцяў, якому ахвяраваў уласную археалагічна-этнаграфічную калекцыю, сабраную ў час экспедыцыі па Менскай і Віленскай губернях. У кнізе “Пра літаратуру братніх славянскіх народаў” (1874), выказаў ідэю пра беларускую культуру як цэласную шматвяковую гістарычную з’яву ў адзінстве пісьмовых і вусна-паэтычных відаў творчасці.
У Вільні пачалося выданне “Нашай Нівы”.
Памёр Урмуз (рум. Urmuz, сапр. Дэметру Дэметрэску-Бузэў, нар. 17 сакавіка 1883), румынскі пісьменнік-авангардыст. Прызнаны папярэднікам дадаізму, сюррэалізму і тэатра абсурду, паўплываў на творчасць Э. Іянэска. Творы перакладзеныя на ангельскую, французскую, італьянскую, гішпанскую, нідэрландскую і чэшскую мовы. Скончыў жыццё самагубствам у абсурдысцкай манеры — застрэліўся без прычыны ў парку.
Памёр Станіслаў Пшыбышэўскі (польск. Stanisław Feliks Przybyszewski, нар. 7 траўня 1868), польскі празаік, паэт, драматург перыяду Маладой Польшчы, прадстаўнік польскага дэкадансу. Быў пад уплывам поглядаў Ф. Ніцшэ, прапагандаваў скрайні мадэрнісцкі эстэтызм і эратызм. У драматургіі арыентаваўся на Ібсэна, Метэрлінка, Стрындберга. Яшчэ пры жыцці ахутаны легендамі, быў героем шматлікіх плётак і показак. У Берліне яго называлі “геніяльным палякам”. Пісаў на польскай і нямецкай мовах. 1976 Памёр Андрэ Мальро (фр. André Malraux, нарадзіўся 3 лістапада1901), французскі пісьменнік, культуролаг, ідэолаг Пятай рэспублікі. На яго працах “выхоўваліся” такія філосафы і пісьменнікі, як Альбэр Камю і Жан Грэнье.
Нарадзіўся Міхась Скобла, беларускі паэт, парадыст, перакладчык, эсэіст. Аўтар кніг паэзіі “Вечны Зніч” (1990), “Вочы Савы” (1994), “Нашэсце Поўні” (2000), кнігі літаратурных пародыяў “Розгі ў розніцу” (1993), зборніка вершаў для дзяцей “Камень-перунок” (1998), кнігі гістарычных нарысаў “Дзярэчынскі дыярыюш” і інш. Укладальнік анталогій беларускай паэзіі ХХ ст. “Краса і сіла” (2003) і сусветнай паэзіі ў беларускіх перакладах “Галасы з-за небакраю” (2008), у склад якой ўвайшлі творы 658 паэтаў, перакладзеныя з 57 моваў. Працуе намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва “Беларускі кнігазбор”, вядзе аўтарскую праграму “Вольная студыя” на Радыё Свабода. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча (2000).
Памёр Андрэ Мальро (фр. André Malraux, нарадзіўся 3 лістапада1901), французскі пісьменнік, культуролаг, ідэолаг Пятай рэспублікі. На яго працах “выхоўваліся” такія філосафы і пісьменнікі, як Альбэр Камю і Жан Грэнье.
Памёр Ганс Ёст (ням. Hanns Johst, нар. 8 ліпеня 1890), нямецкі празаік, драматург, паэт, прэзідэнт Палаты пісьменнікаў Рэйха (Reichsschrifttumskammer, 1935—1945), групэнфюрэр СС (1942), аўтар афарызму “Калі я чую пра культуру, я здымаю з засцерагальніка свой браўнінг” (Wenn ich Kultur höre entsichere ich meinen Browning). Яго раннія сачыненні былі напісаныя пад уплывам экспрэсіянізму (“Пачатак”, Der Anfang, 1917; “Кароль”, Der König, 1920). Потым звярнуўся да натуралістычнай філасофіі (п'есы “Мяняла і гандляр”, Wechsler und Händler, 1923; “Томас Пэйн”, Thomas Paine, 1927). Першая п'еса Б. Брэхта “Ваал” была напісаная ў адказ на п'есу Ёста “Самотнік” (Der Einsame), драматызацыю біяграфіі антысеміцкага драматурга Грабэ.
Памёр Руал Дал (анг. Roald Dahl, нар. 13 верасня 1916), валійскі англамоўны пісьменнік, аўтар раманаў, казак, навелаў. Майстар парадаксальнага апавядання. Адна з яго вядомых кніг “Чарлі і шакаладная фабрыка” паслужыла сцэнарам для фільма “Вілі Вонк і шакаладная фабрыка” 1971 году і аднайменнага фільма 2005 году. На беларускую мову апавяданні пісьменніка перакладала Анка Упала.