№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У гэты дзень, 27 лістапада

  • 1895

    Памёр Аляксандр Дзюма-сын (фр. Alexandre Dumas fils, нар. 27 ліпеня 1824), французскі драматург і празаік, сябра Французскай акадэміі (з 1874), сын Аляксандра Дзюма. Аўтар знакамітага рамана, а потым драмы “Дама з камеліямі” (La Dame aux Camélias), які лёг у аснову оперы “Травіята” Джузэпэ Вэрдзі.

  • 1899

    Памёр Гвіда Гезэле (нід. Guido Gezelle, нар. 1 траўня 1830), фламандскі паэт, філолаг, фалькларыст, каталіцкі святар. Пісаў па-нідэрландску. Ведаў 15 моваў і лічыўся адным з найлепшых знаўцаў старажытнагерманскіх тэкстаў. Паэзія Гезэле зрабіла рэвалюцыю ў фламандскай літаратуры: у перыяд панавання рамантызму ён пісаў свабодным вершам. Гезэле быў папярэднікам натуралізму, які стаў папулярным толькі праз 30 гадоў. Гезэле стварыў школу фламандскіх паэтаў, сярод якіх найбольш заўважным быў Хуга Вэрыст.

  • 1909

    Нарадзіўся Джэймс Эйджы (анг. James Rufus Agee, памёр 16 траўня 1955), амерыканскі празаік, паэт, сцэнарыст, журналіст і кінакрытык. У 1940-я гг. быў самым уплывовым кінакрытыкам у ЗША, а ў 1950-х стаў яшчэ і знаным сцэнарыстам. Як пісьменнік набыў большую вядомасць ужо пасля смерці — у 1958 яго аўтабіяграфічны раман “Смерць у сям’і” (A Death in the Family, 1957) быў уганараваны Пулітцэраўскай прэміяй.

  • 1916

    Памёр Эміль Верхарн (фр., нід. Emile Verhaeren, нар. 21 траўня 1855), бельгійскі паэт-сімваліст, драматург, пісаў на французскай мове. Аўтар драмы “Кляштар” (Le Clotre, 1900), зборнікаў трагічных вершаў “Вечары” (Les Soires, 1887), “Катастрофы” (Les débâcles, 1888) і “Чорныя факелы” (Les Flambeaux noirs, 1890), сацыяльнай трылогіі з цыклаў вершаў “Палі ў трызненні” (Les Campagnes hallucines, 1893), “Вёскі-прывіды” (Les Villages illusoires, 1894) і “Гарады-спруты” (Les Villes tentaculaires, 1895).

  • 1930

    Нарадзіўся Ісхар Самех (іўр. יזהר סמילנסקי‎, сапр. Ісхар Смілянскі; памёр 21 жніўня 2006), ізраільскі паэт, адзін з наватараў у габрэйскай літаратуры. Лаўрэат Прэміі імя Хаіма Брэнера, Прэміі імя Бяліка, Дзяржаўнай прэміі Ізраіля ў галіне літаратуры.

  • 1936

    Нарадзілася Далія Равіковіч (іўр. דליה רביקוביץ'‎, памерла 21 жніўня 2005), ізраільская паэтка, грамадская дзяячка, перакладчыца на іўрыт вершаў Ў. Б. Ейтса, Э. По, Т. С. Эліята, аўтар дзіцячых твораў. Яе вершы, сабраныя ў 10 зборніках, перакладзеныя на 23 мовы свету. Лаўрэатка некалькіх нацыянальных прэмій, у тым ліку Прэміі прэм’ер-міністра (2005).

  • 1937

    Памёр Егішэ Чарэнц (арм. Եղիշե Չարենց, сапр. Егшэ Сагаманян; нар. 25 сакавіка 1897), армянскі паэт, перакладчык, класік армянскай літаратуры. У 1936 арыштаваны па абвінавачанні ў контррэвалюцыйнай дзейнасці, нацыяналізме і трацкізме, загінуў у ерэванскай турме, пасмяротна рэабілітаваны ў 1950-х гг. Аўтар вершаваных зборнікаў “Тры песні сумнай і бледнай дзяўчыне” (1914), “Блакітнавокая Бацькаўшчына” (1915), перакладаў на армянскую А. Пушкіна, В. Маякоўскага, Ў. Ўітмэна, Ё. В. Гётэ, М. Горкага і інш., сатырычнага рамана “Краіна Наіры” (1926).

  • 1953

    Памёр Юджын О'Ніл (анг. Eugene Gladstone O'Neill, нар. 16 кастрычніка 1888), амерыканскі драматург, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1936), тройчы лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі (1920, 1922, 1928). З 1920-х гг. яго п’есы ставяць у найбуйнейшых тэатрах свету. Найлепшымі лічацца “Прадавец лёду” (The Iceman Cometh, 1939), “Доўгі дзень сыходзіць у ноч” (Long Day's Journey into Night , 1941) і “Месяц для пасынкаў лёсу” (A Moon for the Misbegotten, 1943). Апошнія дзесяць гадоў жыцця О’Ніл пакутаваў на хваробу нервовай сістэмы, якую памылкова лічылі хваробай Паркінсона. Драматург працаваў над стварэннем вялікага цыклу п’есаў, які ахапіў бы паўтара стагоддзя амерыканскай гісторыі, але праз хваробу паспеў скончыць толькі дзве з іх, незавершаныя былі знішчаныя згодна з яго просьбай.