№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У гэты дзень, 1 снежня

  • 1800

    Нарадзіўся Міхай Вёрашмарці (венг. Vörösmarty Mihály. памёр 19 лістапада 1855), венгерскі паэт, празаік, перакладчык. Аўтар гераічнага эпасу “Уцёкі Залана” (Zalán futása, 1824), аднаго з найлепшых твораў венгерскай літаратуры. З вершаваных твораў самы вядомы — патрыятычны гімн “Заклік” (Szózat, 1826). Ён быў пакладзены на музыку і часта выконваецца на ўрачыстасцях падчас нацыянальных святаў.

  • 1810

    Нарадзіўся Альфрэд дэ Мюсэ (фр. Alfred de Musset, памёр 2 траўня 1857), французскі паэт, раманіст, драматург. Акрамя паэтычных твораў вядомы як аўтар аўтабіяграфічнага рамана “Споведзь сына стагоддзя” (Confession d’un enfant du siècle, 1836). На творчасць паэта ў значнай ступені паўплывала каханне да французскай пісьменніцы Жорж Санд.

  • 1826

    Памёр Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч (нар. 3 верасня 1731), беларускі рэлігійны і навуковы дзеяч, літаратар. Аўтар вершаў, казаняў і іншых дыдактычных твораў. Напісаў, паставіў і выдаў у Магілёве вершаваную трагедыю “Гіцыя ў Таўрыдзе” (1783), а таксама трагедыю ў пяці дзеях “Ора” (1788). У 1793 годзе ў Магілёве выйшла кніга Богуш-Сестранцэвіча “Аб Заходняй Русі” (на польскай мове). Пазней напісаў “Гісторыю Таўрыі” (1800), “Аб паходжанні славян і сарматаў” (1812). Апроч таго, у рукапісах пакінуў паэмы “Выратаваны кароль” і “Аб узяцці Ачакава”, а таксама “Граматыку літоўскую” — даследаванне пра літоўскую (беларускую) мову і яе слоўнік.

  • 1887

    У часопісе Beeton's Christmas Annual надрукаваны першы твор пра Шэрлака Холмса — аповесць A Study in Scarlet (першапачатковая назва — A Tangled Skein). За яе Дойл атрымаў 25 фунтаў стэрлінгаў у абмен на поўную перадачу аўтарскіх правоў.

  • 1970

    Памёр Якоба Фіхман (гішп. Jacobo Fijman, нар. 25 студзеня 1898), аргентынскі паэт, нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Малдовы. Быў школьным настаўнікам французскай мовы, вандроўным скрыпачом, разам з Х. Л. Борхесам і А. Хірондам належаў да літаратурнай групы часопіса “Марцін Фіера” (Martín Fierro). З 1942 году і да канца жыцця ў сувязі з пагаршэннем псіхалагічнага стану прымусова заставаўся ў псіхіятрычнай лякарні. Пры жыцці выйшлі тры зборнікі яго вершаў: “Чырвоны млын” (Molino rojo, 1926), “Ствараючы эстампы” (Hecho de estampas, 1929) і найбольш вядомы зборнік “Заранка” (Estrella de la Mañana, 1931).

  • 1981

    Памёр Рыгор Бярозкін (нар. 3 ліпеня 1918), беларускі пісьменнік, крытык, журналіст. У канцы 1950 — пачатку 1960-х г. шмат публікаваўся, імкнуўся аднавіць імёны рэпрэсаваных паэтаў. Пісаў на беларускай, рускай, ідышы.

  • 1987

    Памёр Джэймс Артур Болдуін (анг. James Arthur Baldwin, нар. 2 жніўня 1924), амерыканскі празаік, драматург, паэт і абаронца правоў чалавека. Большасць яго твораў прысвечаная пытанням расавых і сэксуальных меншасцяў. Асноўныя кнігі напісаў у Парыжы.

  • 2007

    Памерла Элізабэт Эйберс (афр. Elisabeth Françoise Eybers, нар. 16 лютага 1915), паўднёваафрыканская паэтка, перакладчыца. Пісала на афрыкаанс. Двойчы лаўрэатка паўднёваафрыканскай прэміі Херцага (1934, 1971), уганараваная таксама нідэрландскімі прэміямі Хёйгенса (1978) і П. К. Хофта (1991).