№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У гэты дзень, 8 снежня

  • 1638

    Памёр Іван (Джыва) Гундуліч (сербск. Иван (Џиво) Гундулић, харв. Ivan (Dživo) Gundulić, іт. Giovanni Gondola; нар. 9 студзеня 1589), самы вядомы паўднёваславянскі (Дуброўніцкая рэспубліка) паэт эпохі барока. Прылічаецца да класікаў як харвацкай, так і сербскай літаратуры. Яго літаратурная дзейнасць пачалася перакладам “Вызваленага Ерусаліму” Тарквата Таса; з арыгінальных яго твораў самы вядомы ― “Асман”, гераічная паэма, у якой усхваляецца барацьба палякаў з туркамі ля Хоціна ў 1621 годзе.

  • 1832

    Нарадзіўся Б’ёрнстэрнэ Б’ёрнсан (нарв. Bjornstjerne Bjornson, памёр 26 красавіка 1910), нарвежскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1903 году, аўтар тэксту гімна Нарвегіі “Так, мы любім гэты край” (Ja, vi elsker dette landet). Б’ёрнсан лічыцца адным з Вялікай Чацвёркі (De Fire Store) нарвежскіх пісьменнікаў разам з Генрыкам Ібсэнам, Аляксандрам Х’еланам і Ёнасам Лі.

  • 1859

    Памёр Томас Дэ Куінсі (анг. Thomas De Quincey, нар. 15 жніўня 1902), ангельскі пісьменнік, аўтар знакамітай “Споведзі ангельца, які ўжывае опіюм” (Confession of an English Opium-Eater, 1822). Да творчасці Дэ Куінсі звярталіся сімвалісты (Шарль Бадлер, Марсэль Швоб), сюррэалісты. Брэтон уключыў яго эсэ “Пра забойства як разнавіднасць вытанчаных мастацтваў” у сваю “Анталогію чорнага гумару” (1940). Да постаці і спадчыны Дэ Куінсі з цікавасцю ставіўся Борхес: ён пастаянна звяртаўся да “Споведзі” і эсэ Дэ Куінсі, а ў канцы жыцця ўклаў том ягонай эсэістыкі, які ўключыў у сваю “Асабістую бібліятэку”.

  • 1907

    Памёр Ёнас Білюнас (літ. Jonas Biliūnas, нар. 11 красавіка 1879), літоўскі празаік, крытык, паэт, публіцыст, родапачынальнік літоўскай лірычнай прозы. Творы Ё. Білюнаса перакладаліся на беларускую мову і друкаваліся ў газеце “Наша Ніва” (“Кветка шчасця”) і ў часопісе “Крывіч”.

  • 1911

    Нарадзіўся Нікас Гатсас (грэцк. Νίκος Γκάτσος, памёр 12 траўня 1992), грэцкі паэт і перакладчык. У 1943 годзе Aetos апублікаваў ягоную паэму Amorgos, у якой адчуваецца спалучэнне сюррэалізму з традыцыйнымі грэцкімі матывамі народнай паэзіі. Самыя знакамітыя яго вершы ― Elegeio (1946), “Рыцар і смерць” (Ο ιππότης κι ο θάνατος, 1947) і “Песня старых часоў” (Τραγούδι του παλιού καιρού, 1963), прысвечаныя Ёргасу Сеферысу. Перакладаў творы Ф. Г. Лоркі, А. Стрындберга, Ю. О’Ніла.

  • 1937

    Памёр Ігнат Дварчанін (псеўд. І. Гудок, І. Ладанчук, І. Д-н, І. Д.; нар. 8 чэрвеня 1895), беларускі грамадскі дзеяч, навуковец, паэт, празаік, літаратуразнавец. Доктар філасофіі (1925). Пераклаў на беларускую мову паэму А. Блока “Дванаццаць” (Вільня, 1926). Склаў і выдаў у 1927 годзе “Хрэстаматыю новай беларускай літаратуры”. З 1927 супрацоўнічаў з часопісамі “Родныя гоні”, “Маланка”. Быў рэдактарам газеты Narodny zwon. Аўтар вершаў, якія публікаваліся ў розных выданнях пры яго жыцці. У наш час перавыдаваліся толькі 8 вершаў у зборніку “Ростані волі” (1990, пад рэдакцыяй Уладзіміра Калесніка).

  • 1938

    Памёр Фрыдрых Глаўзер (ням. Friedrich Charles Glauser, нар. 4 лютага 1896), швейцарскі нямецкамоўны пісьменнік. У дзяцінстве ў яго дыягнаставалі шызафрэнію, але гэта не перашкодзіла Глаўзеру два гады праслужыць у Замежным легіёне. Праславіўся ён востракрытычнымі раманамі пра людзей “дна”, якія не ўпісваюцца ў грамадства. За гэта яго празвалі швейцарскім Сіменонам. Яго кнігі перакладзеныя на асноўныя еўрапейскія мовы, яны зрабілі ўплыў на прозу Ф. Дзюрэнмата. Памёр Глаўзер ад перадазіроўкі наркотыкамі, сухотаў і наступстваў чэрапна-мазгавой траўмы.

  • 1943

    Нарадзіўся Джэймс Дуглас Морысан (анг. James Douglas Morrison, памёр 3 ліпеня 1971), амерыканскі спявак, аўтар песняў, паэт, драматург і рэжысёр. Больш вядомы як спявак і аўтар тэкстаў гурта The Doors. Лічыцца адным з найбольш харызматычных лідараў у рок-музыцы. Аўтар некалькіх кніг вершаў і рэжысёр дакументальных і кароткіх фільмаў. Вершы і аўтаінтэрв'ю паэта пераклала на беларускую Алена Пятровіч.

  • 1965

    Памёр Уладзімір Сасюра (укр. Володимир Сосюра; нар. 6 студзеня 1898), украінскі паэт. Вершы Сасюры на беларускую мову перакладалі У. Дубоўка, С. Дзяргай, С. Грахоўскі, Ю. Гаўрук.