№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У гэты дзень, 25 снежня

  • 1624

    Нарадзіўся Ангелус Сілезіюс (ням. Angelus Silesius, сапр. Ёганэс Шэфлер; памёр 9 ліпеня 1677), нямецкі паэт-містык. У 1657 апублікаваў калекцыю з 205 гімнаў пад назвай “Heilige Seelenlust, oder geistliche Hirtenlieder der in ihren Jesum verliebten Psyche” (1657), два з якіх увайшлі ў пратэстанцкія зборнікі царкоўных спеваў. Найвыбітнейшай яго працай стала кніга “Geistreiche Sinn-und Schluss-reime” (1657), якая ў 1674 выйшла другім выданнем пад назвай “Херувімскі вандроўнік” (Cherubinischer Wandersmann).

  • 1882

    Нарадзілася Вірджынія Вулф (анг. Virginia Woolf, памерла 28 сакавіка 1941), ангельская пісьменніца і літаратурны крытык групы Блумсберы, адзін з самых яркіх прадстаўнікоў ангельскага мадэрнізму. Найбольш вядомыя творы Вулф — раманы “Місіс Дэлаўэй” (Mrs. Dalloway, 1925), “На маяк” (To the Lighthouse, 1927), “Арланда” (Orlando: A Biography, 1928) і эсэ “Свой пакой” (A Room of One's Own, 1929), адкуль узяты вядомы афарызм пісьменніцы: “У кожнай жанчыны, калі яна збіраецца пісаць, мусяць быць сродкі і свой пакой”. Творы Вулф лічацца класічнымі творамі “плыні свядомасці”. На беларускую мову асобныя апавяданні В. Вулф перакладалі Вольга Калацкая, Ганна Ражанцова, Ганна Янкута.

  • 1921

    Памёр Уладзімір Караленка (руск. Владамир Короленко, нар. 27 ліпеня 1853), рускі пісьменнік украінска-польскага паходжання, журналіст, публіцыст і грамадскі дзеяч. Імя Караленкі носіць прэмія, заснаваная Саюзам пісьменнікаў Украіны ў 1990 годзе, за найлепшы рускамоўны літаратурны твор Украіны.

  • 1938

    Памёр Карэл Чапэк (чэшск. Karel Čapek, нар. 9 студзеня 1890), чэшскі празаік, публіцыст, перакладчык, фатограф, драматург і філосаф. Адзін з самых вядомых яго твораў — “Вайна з саламандрамі” (Válka s mloky, 1936). На беларускую мову яго апавяданні перакладаў Валеры Буйвал.

  • 1938

    Нарадзіўся Аркадзь Хайт (руск. Аркадий Хайт, памёр 22 лютага 2000), рускі пісьменнік-сатырык, сцэнарыст папулярных мультсерыялаў “Ну, погоди!” (выпускі 1—17), “Прыгоды ката Леапольдаа” (1975—1987).

  • 1956

    Памёр Роберт Вальзэр (ням. Robert Walser, нар. 15 красавіка 1878), швейцарскі паэт і празаік, які пісаў на нямецкай мове. Дэбютаваў у 1898 на старонках бернскай газеты Der Bund як паэт, пасля зблізіўся з колам мадэрнісцкага часопіса Die Insel (там выдаваліся Гафмансталь, Ведэкінд, Метэрлінк, Рыльке, Стрындберг і інш.), дзе публікаваў свае вершы і апавяданні. У 1904 у выдавецтве Insel выйшаў яго першы раман “Сачыненні Фрыца Кохера” (Fritz Kochers Aufsätze). Вальзэр напісаў аўтабіяграфічныя раманы “Суўдзельнік” (Der Gehülfe, 1908, экранізаваны ў 1976), “Якаб фон Гунтэн” (Jacob von Gunten, 1909, двойчы экранізаваны), шэраг навелаў і мініяцюраў, якія былі высока ацэненыя іншымі пісьменнікамі, але не знайшлі шырокага чытацкага прызнання.

  • 1963

    Памёр Трыстан Тцара (фр. Tristan Tzara, сапр. Самуэль Разэншток; нар. 16 красавіка 1896), французскі паэт румынскага паходжання, эсэіст, адзін з заснавальнікаў дадаізму. Аўтар сямі маніфестаў дада (1916—1924). У 1919 пераехаў у Парыж, дзе стаў адным з лідараў радыкальных дадаістаў і на некаторы час зблізіўся з сюррэалістамі. У 1931 годзе напісаны адзін з яго найбольш значных твораў — паэма “Прыблізны чалавек” (L'Homme approximatif). У канцы жыцця займаўся літаратуразнаўствам, даследаваў творчасць Ф. Віёна і Ф. Рабле. У 1970 Парыжскі манетны двор выпусціў медаль з яго выявай і надпісам: “Тцара — бацька дадаізму”.

  • 1980

    Памёр Сяргей Дзяргай (нар. 17 верасня, паводле іншых звестак — 27 верасня 1907), беларускі паэт і перакладчык. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1964) за зборнік вершаў і паэмаў “Чатыры стыхіі”. Пераклаў на беларускую мову паэмы “Гражына” А. Міцкевіча, “Бацька зачумленых” Ю. Славацкага, “Дванаццаць” А. Блока, “На ўвесь голас” У. Маякоўскага, “Сінія гусары” М. Асеева, “Сын” П. Антакольскага, “1905 год” Б. Пастарнака, асобныя творы М. Канапніцкай, У. Бранеўскага, Ю. Тувіма, І. Бехера, Г. Зегерс, М. Лермантава, С. Шчыпачова, Л. Украінкі і інш.