 
Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейНарадзіўся Томас Грэй (анг. Thomas Gray, памёр 30 ліпеня 1771), ангельскі паэт-сентыменталіст, папярэднік рамантызму, гісторык літаратуры. Адзін з самых вядомых вершаў Грэя — “Элегія на вясковых могілках” (Elegy Written in a Country Churchyard, 1750), перакладзены на рускую мову В. Жукоўскім тройчы, прычым другі з гэтых перакладаў зрабіў Жукоўскага вядомым, — адначасова і самы знакаміты верш “могілкавай паэзіі”. Грэй часта звяртаўся да кельцкай і скандынаўскай паэзіі (“Фатальныя сёстры”, “Сыходжанне Одына”), напісаў гістарычна-літаратурную працу “Гісторыя ангельскай паэзіі”.
Нарадзіўся Жан-Франсуа Сэн-Ламбэр (фр. Jean-François de Saint-Lambert, памёр 9 лютага 1803), французскі паэт і філосаф эпохі Адраджэння, сябра Французскай акадэміі. Служыў пра двары польскага караля Станіслава Ляшчынскага, удзельнічаў у Сямігадовай вайне. Самая знакамітая паэма Сэн-Ламбэра “Поры году” (Les saisons, 1769) лічылася многімі сучаснікамі шэдэўрам апісальнай паэзіі. Вальтэр напісаў пра яе: “Гэта адзіная праца нашага стагоддзя, якая ўвойдзе ў гісторыю”.
Адам Міцкевіч напісаў “Оду да маладосці” (Oda do młodości).
Нарадзіўся Генры Мілер (анг. Henry Miller, памёр 7 чэрвеня 1980), амерыканскі пісьменнік і мастак. Уласнае жыццё пісьменніка пакладзенае ў аснову ягоных скандальных для таго часу інтэлектуальна-эратычных раманаў пра час пасля Першай сусветнай і пра лёс пісьменніка ў гэтым свеце. Самыя знакамітыя працы Мілера — раманы “Тропік Рака” (Tropic of Cancer, 1934), “Тропік Казярога” (Tropic of Capricorn, 1939) і “Чорная вясна” (Black Spring, 1936), якія склалі своеасаблівую аўтабіяграфічную трылогію. Джун Эдыт Сміт, другая жонка Мілера, займела багатага прыхільніка, што згадзіўся фінансаваць кнігі Мілера, якія Джун выдавала за свае ўласныя грошы.
Нарадзілася Вілі Карсары (нід. Willy Corsari, сапр. Вільгельміна Ангела Даўвэс-Шміт; памерла 11 траўня 1998), нідэрландская пісьменніца, аўтарка кніг для дзяўчат-падлеткаў, а таксама дэтэктываў, кароткіх апавяданняў і п’есаў. Галоўны герой яе дэтэктыўных твораў — інспектар Люнд. Пераклала на нідэрландскую мову шэраг твораў Альберта Камю.
Нарадзіўся Алеха Карпенцьер (гішп. Alejo Carpentier, памёр 24 красавіка 1980), кубінскі пісьменнік, журналіст, музыка і музыказнаўца. Па матчынай лініі далёкі сваяк Канстанціна Бальмонта. Разам з Мігелем Анхелем Астурыясам напісаў творы, якія перадвызначылі з’яўленне ў лацінаамерыканскай літаратуры магічнага рэалізму і наступны выбух цікавасці да такой літаратуры ў свеце. Апошні раман Карпенцьера “Вясна святарная” (1978) названы паводле балета Стравінскага.