Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары
Чытаць далейПамёр П’ер Рансар (фр. Pierre de Ronsard, нар. 11 верасня 1524), французскі паэт. Узначальваў аб'яднанне “Плеяда”, якое прапаведавала ўзбагачэнне нацыянальнай паэзіі перайманнем узораў грэцкай і рымскай літаратураў. Разам з Жаакенам дзю Бэле і Жанам-Антуанам дэ Баіфам распрацаваў у 1549 годзе план грунтоўнай паэтычнай рэформы, выкладзены ў маніфесце “Абарона і ўслаўленне французскай мовы” дзю Бэле. Асноўныя творы — “Оды” (1550), “Любоўныя вершы” (1552), “Гімны” (1555—1556), “Эклогі” (1560), “Развагі пра няшчасці нашага часу” (1562), “Кароткі выклад паэтычнага мастацтва” (1565).
Памёр Мялецій Сматрыцкі (укр. Мелетій Смотрицький, нар. 1577) беларускі і ўкраінскі пісьменнік-палеміст, грамадска-палітычны і царкоўны дзеяч. Існуюць розныя версіі адносна даты яго нараджэння і смерці. Пісаў на старажытных беларускай і ўкраінскай, лацінскай, польскай мовах (многія творы напісаў макаранічнай мовай). Выступаў супраць Берасцейскай уніі 1596. У 1608 годзе супраць твораў І. Пацея выдаў “Антыграфіі...”, а ў 1610 пад псеўданімам Тэафіл Арталог — кнігу “Трэнас” (“Θринос”, па-грэцку “плач”), у якой заклікаў беларускі і ўкраінскі народы да аб’яднання супраць каталіцкай экспансіі. Твор выклікаў шырокую грамадска-палітычную рэакцыю.
Нарадзіўся Мірза Асадула-хан Галіб (фарсі غالب دهلوی, урду مرزا اسد اللہ خان غالب, памёр 15 лютага 1869), славуты індыйскі паэт, які пісаў на урду і фарсі, аўтарытэтны знаўца Карана і суфізму. Быў храністам пры двары Вялікіх Маголаў да самага паўстання сіпаяў, пасля якога і двор, і яго пасада перасталі існаваць. Славу яму прынеслі два дываны — на фарсі і на урду. Апроч вершаў Галібу належаць гістарычныя і філалагічныя працы.
Нарадзілася Аляксандра Саковіч (сапр. Іна Рытар, псеўд. Б. Еўтах; памерла 8 студзеня 1997), беларуская пісьменніца, мемуарыстка (ёй напісаныя успаміны пра Я. Купалу, Я. Коласа, Я. Лёсіка, П. Бузука, М. Грамыку, У. Ігнатоўскага, А. Цвікевіча, М. Доўнар-Запольскага і інш.). Кніга аповесцяў, апавяданняў, успамінаў і артыкулаў А. Саковіч “У пошуках праўды” выйшла ў Нью-Ёрку ў 1986 годзе.
Нарадзіўся Анатоль Вялюгін (памёр 24 кастрычніка 1994), беларускі паэт, празаік, кінасцэнарыст, перакладчык. Друкаваўся з 1934. Першы зборнік вершаў “Салют у Мінску” выйшаў у 1947. Актыўна выступаць з вершамі пачаў з 1938. Аўтар зборнікаў “Негарэльская арка” (1949), “На подступах” (1952), “На зоры займае” (1958), “Насцеж” (1960), “Адрас любві” (1964, выбранае), “Вершы і балады” (1969), “Верасовы ўзятак” (1974), “Песня зялёнага дуба” (1989), “З белага камення — сіняе пламенне” (1993), “Прызнанне ў любові” і інш. У перакладзе А. Вялюгіна на беларускую мову асобнымі выданнямі выйшлі: М. Лермантаў “Каўказскі палоннік” і “Баярын Орша” (паэмы, 1950), Ю. Тувім “Падарунак дзецям” (1956, з С. Дзяргаем), Э. Межэлайціс “Паэма братэрства” (з М. Калачынскім, 1958); кнігі для дзяцей П. Варанько “Хлопчык Памагай” (1958), Д. Белавус “Птушыныя галасы” (1960); паэмы М. Нагнібеда “Званы Хатыні” (1973) і “Матулям з Расон” (1979). Пераклаў асобныя вершы У. Маякоўскага, А. Міцкевіча, У. Бранеўскага і інш. Склаў зборнікі “Мы іх не забудзем” (1949), “Крывёю сэрца” (1967).
Памёр Арвід Ярнэфельт (фінск. Arvid Järnefelt, нар. 16 лістапада 1861), фінскі пісьменнік. Быў паслядоўнікам ідэяў Л. Талстога, шмат гадоў з ім ліставаўся і перакладаў яго творы на фінскую. Аўтар раманаў “Айчына” (1893), “Браты” (1900), “Алена” (1902), “Дзеці маці-зямлі” (1905), “Жыхары Венехоя” (1909), напісаных у рэчышчы крытычнага рэалізму і прысвечаныя даследаванню фінскага жыцця. У канцы жыцця выдаў тры тамы ўспамінаў “Раман маіх бацькоў” (1928—1930).
Памёр Восіп Мандэльштам (руск. Осип Мандельштам, нар. 15 студзеня 1891), рускі паэт, празаік, эсэіст, перакладчык, літаратурны крытык, адзін з найбуйнейшых рускіх паэтаў ХХ ст. Асноўная роля ў захаванні творчай спадчыны Мандэльштама належыць яго жонцы Надзеі Мандэльштам. Рукапісы паэта яна хавала ў ботах і рондалях, а ў сваім тэстаменце адмовіла Савецкай Расіі ў любых правах на выданне вершаў Мандэльштама. На беларускую мову вершы В. Мандэльштама перакладалі Р. Барадулін, А. Хадановіч, М. Мартысевіч.
Памёр Юльян Тувім (польск. Julian Tuwim, нар. 13 лютага 1894), польскі паэт і перакладчык. Вялікі ўплыў на аўтара зрабілі такія паэты, як Л. Стаф, Ў. Ўітмэн і А. Рэмбо. У яго паэзіі часта выкарыстоўвалася гутарковая мова. Паэма “Bal w Operze” (пераклаў на беларускую В. Сёмуха), што сатырычна выяўляла польскі ўрад, была ў свой час забароненая цэнзурай. Юльян Тувім — адзін з заснавальнікаў эксперыментальнай літаратурнай групы “Скамандр” (1919). Таксама вядомы сваімі дзіцячымі вершамі.
Памёр Яан Крос (эст. Jaan Kross, нар. 19 лютага 1920), эстонскі пісьменнік. З 1946 па 1954 адбываў зняволенне ў лагеры на поўначы Расіі і жыў на пасяленні ў Краснаярскім краі. Затым вярнуўся ў Эстонію і зрабіўся прафесійным пісьменнікам. Найбольш вядомыя яго раманы і аповесці, героі якіх — чужаземцы, чыё жыццё звязала іх з Эстоніяй. Крос перакладаў на эстонскую творы Гайнэ, Шылера, Брэхта, Грыбаедава і інш. Неаднаразова вылучаўся на Нобелеўскую прэмію, але так і не атрымаў яе.