№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Антон Францішак Брыль

Добрая брытанская кніжка

20 красавіка 2010

Добрая брытанская кніжка
26 красавіка адбылася прэзентацыя казкі Джона Рональда Руэла Толкіна “Каваль з Вялікага Вутану”, перакладзенай на беларускую мову Антонам Францішкам Брылём. Перакладчык ласкава пагадзіўся адказаць на некалькі пытанняў “ПрайдзіСвета”.

Раскажыце, калі ласка, пра гісторыю выдання кнігі “Каваль з Вялікага Вутану”.

Нават не ведаю, што тут можна дадаць да выходных звестак, пазначаных у кнізе. Здаецца, ніякіх асаблівых праблем па ходзе працы над выданнем не прыгадаю; толькі што з праваўладальнікамі дамаўляліся вельмі доўга. Вельмі пашчасціла і з ілюстратаркай, і з рэдактарам, і з дызайнерам. З апошнім крыху спрачаліся, але цяпер, трымаючы кнігу ў руках, бачу, што ягоныя рашэнні былі слушныя.

Чаму Вы выбралі для перакладу менавіта казку “Каваль з Вялікага Вутану”? Чым яна падаецца Вам цікавай?

Яна чароўная. Імаверна, самая чароўная чароўная казка з усіх літаратурных.

Ці звязаная цікавасць да Толкіна з цікавасцю да “Бэўвульфа”? Ці не ёсць пераклад казкі Толкіна свайго роду этапам працы на “Бэўвульфам”?

Цікавасць да “Бэўвульфа”, па вялікім рахунку, нарадзілася з цікавасці да Толкіна. Гэтыя прыхільнасці часта ідуць побач: з сучасных значных англасаксаністаў прынамсі двое – Том Шыпі і Майкл Драўт – адначасова і даследчыкі Толкіна. Не ўсе ведаюць, але Толкін быў ці не найбуйнешым спецыялістам па “Бэўвульфе” ў сваім пакаленні, і сёння рэдкая кніга па тэме абыдзецца без спасылак на ягоныя працы. Але вось адмысловай сувязі паміж "Бэўвульфам" і менавіта "Кавалём", здаецца, няма.

Ці працавалі Вы адмыслова над мовай перакладу?

Не, “Каваль” напісаны, калі так можна сказаць, досыць простай мовай. Было некалькі момантаў, якія патрабавалі перакладчыцкай пільнасці ды дня-другога роздумаў, але такія моманты ёсць, напэўна, увогуле ў кожным добрым тэксце.

Якім Вы ўяўляеце беларускага чытача “Каваля з Вялікага Вутану”? Талкініст? Аматар беларушчыны?

Аматар ангельшчыны, напэўна. Гэта добрая брытанская кніжка, у нечым вельмі традыцыйная; мне падаецца, яна мусіць падабацца тым, хто любіць віктарыянскую прозу.

Раскажыце, калі ласка, пра складанасці атрымання правоў на выданне твора. “Уладар пярсцёнкаў” выходзіў без іх. Наколькі апраўданым Вам бачыцца рабіць усё “сумленна”?

У нашым выпадку асноўная праблема была ў тым, што не адразу атрымалася патлумачыць праваўладальніку тутэйшую сітуацыю. Толкін – папулярны аўтар, і калі заходзіць размова пра выданне на чарговай мове, яны адразу ўяўляюць сабе шматтысячныя наклады. Таму вось галоўная парада тым, хто хоча падобным займацца: адразу скажыце мэнэджэрам праваўладальніка, што правы вам патрэбныя толькі на абмежаванае выданне накладам не болей за, скажам, тысячу асобнікаў; ды яшчэ назавіце рэалістычную цану за асобнік. Пасля гэтага ўсё мусіць вырашыцца досыць хутка і на прымальных умовах.

Чытайце таксама

У Венгрыю па кнігі

У Венгрыю па кнігі

Не ведаю, ці шмат чытаюць венгры, але кнігарняў у іх дакладна больш, чым у беларусаў. Апынуўшыся ў цэнтры Будапешта, бачыш кніжныя крамы на кожным кроку. Яны вялікія і малыя, з кнігамі на венгерскай і…

Беларускі кніжны знак

Беларускі кніжны знак

Экслібрыс - гэта мініяцюрная графічная выява з тэкстам і малюнкам, якая месціцца на форзацы, першых старонках ці карэньчыку кнігі і нясе інфармацыю пра ўладальніка кнігі або пра тэматычную скіраванасць…

Паэзія праз лінзу прыватнага жыцця

Рэй Бэроа

Паэзія праз лінзу прыватнага жыцця

Сёння шмат спрачаюцца пра гэта: паэзія мусіць адпавядаць густам, жаданням, патрэбам людзей альбо патрэбам гэтай незвычайнай і цудоўнай істоты, якую мы завем паэтам...

Пра беларускі зборнік казак  братоў Грымаў

Альгерд Бахарэвіч, Васіліса Паляніна-Календа

Пра беларускі зборнік казак братоў Грымаў

У снежні 2013 года ў выдавецтве “Логвінаў” пабачыла свет доўгачаканая кніга братоў Грымаў у перакладзе Альгерда Бахарэвіча з мастацкім аздабленнем Васілісы Палянінай-Календа. Казкі братоў Грымаў атрымаліся…

1530