№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Міхал Вівэг

Дзіця будзіць цябе а пятай раніцы — і з’яўляецца тэкст “Як тата звар’яцеў”

4 жніўня 2012

Дзіця будзіць цябе а пятай раніцы — і з’яўляецца тэкст “Як тата звар’яцеў”
— Як Вы вырашылі пісаць творы для дзяцей? Якое месца займае дзіцячая літаратура ў Вашай творчасці? Ці працуеце Вы паралельна ў іншай літаратурнай сферы?

Я пішу амаль выключна для дарослых. Сёлета выходзіць мая дваццаць пятая кніга, а гэтая кніга казак хутчэй выключэнне. Я вырашыў напісаць яе пасля “Анёлаў будзённасці” сумнай гісторыі некалькіх чалавек, якія паміраюць і, не ведаючы пра сваю хуткую смерць, паводзяцца так, нібыта будуць жыць вечна (як і ўсе мы). Казкі былі своеасаблівым адпачынкам.

— Як да Вас прыходзяць ідэі дзіцячых твораў? Калі можна, з прыкладамі.

У мяне тры дачкі, з іх дзве маленькія сем і дзевяць гадоў. Інакш кажучы, матэрыял для “Кароткіх казак для стомленых бацькоў” я збіраў штодня, гэтая кніга сапраўды збольшага аўтабіяграфічная. Напрыклад, дзіця будзіць цябе ў нядзелю а пятай раніцы і з’яўляецца тэкст “Як тата звар’яцеў”.

— Ці трымаецеся Вы пэўных прынцыпаў у дзіцячай літаратуры? З іншага боку, ці лічыце Вы, што ў ёй ёсць стэрэатыпы, з якімі трэба змагацца?

Асноўныя прынцыпы, якіх я добраахвотна трымаюся, гэта выразнасць, яснасць і гумар. Стэрэатып, які датычыць казак і ад якога трэба адмовіцца (нярэдка і ў жыцці), гэта абавязковая перамога дабра над злом.

— Якім чынам Вы прэзентуеце свае дзіцячыя творы (у межах і за межамі краіны)? Раскажыце пра цікавы досвед.

— Мая адзіная кніга казак за мяжой яшчэ не выйшла. У Чэхіі мяне часта запрашаюць на чытанні, у тым ліку для дзяцей. Я ўдзельнічаю ў праекце “Уся Чэхія чытае дзецям”. Аднойчы ў мараўскай пачатковай школе я спытаўся ў дзяўчынкі, ці чытаюць ёй бацькі. “Мама чытае мне, толькі калі я ванітую”, — адказала яна.

— Раскажыце пра сітуацыю з дзіцячай літаратурай у сваёй краіне, у тым ліку з перакладной. Назавіце, калі ласка, творы, вартыя перакладу на беларускую мову.

Я б сказаў, сітуацыя даволі добрая. З аўтараў, якія пішуць для дзяцей (і не толькі), я б рэкамендаваў Здэнека Сверака (Zdeněk Svěrák), Арнашта Голдфлама (Arnošt Goldflam) і Паўла Шрута (Pavel Šrut).

Чытайце таксама

«Мова — гоман векавога бору...»

Максім Лужанін

«Мова — гоман векавога бору...»

У маі 1979 года на старонках «Звязды» быў надрукаваны артыкул Кандрата Крапівы «Ці будзем мы ездзіць па левым баку?» Народны пісьменнік і акадэмік даволі сурова крытыкаваў тых аўтараў і рэдактараў, якія,…

Мастацтва  — гэта мова міжнацыянальных зносін

Алесь Сураў

Мастацтва — гэта мова міжнацыянальных зносін

Сёлетняй вясною ў Гарадзенскай харальнай сінагозе прайшла выстава мастака Алеся Сурава “Паштоўкі з мястэчка”. Рэдакцыя часопіса “ПрайдзіСвет” наведала выставу. З мастаком пагутарыў Альгерд Бахарэвіч.

Мы кіруемся асабістымі сімпатыямі

Сяргей Шупа, Ян Максімюк

Мы кіруемся асабістымі сімпатыямі

Каля двух з паловай месяцаў таму на прасторах беларускага інтэрнэту адкрыўся новы сайт, прысвечаны як беларускай літаратуры, так і замежнай літаратуры па-беларуску: “Літаратура.org”...

Трыюмф афрыканскай культуры

Сяргей Шупа

Трыюмф афрыканскай культуры

16 кастрычніка 1986 году ў Стакгольме а 13-й гадзіне паводле мясцовага часу сакратар Шведскай акадэміі Ларс Юленстэн урачыста абвясціў імя лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры за 1986 год. Лаўрэатам…

1345