№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Летні падарунак на 11-годдзе!

27 траўня 2020

Летні падарунак на 11-годдзе!

Шаноўныя сябры і сяброўкі! Сёлета 27 траўня часопісу “ПрайдзіСвет” спаўнілася 11 гадоў, і з гэтай нагоды мы вырашылі зрабіць сабе і вам падарунак.

Менавіта ў гэты дзень у далёкім 2009 годзе адбылася прэзентацыя нашага першага нумару. На сайце naviny.by захаваўся (фота)рэпартаж з той знакавай падзеі: https://naviny.by/…/cultu…/2009/05/31/ic_articles_117_162896

Прыгожыя, маладыя з агнём і верай у вачах. :) Але маладымі і задзірыстымі былі не толькі перакладчыкі, але і журналіст_кі, якія (неверагодна!) у тыя сівыя часіны не толькі хадзілі на літаратурныя імпрэзы, але яшчэ і спрабавалі перадаць дух дзеі. Чаго варты хаця б такі пасаж ад Adela Dubaviec:

“Што ні кажы, а наша публіка самая непатрабавальная і прыхільная на зямлі. Ёй не трэба дагаджаць, і гэта добра, бо на падобных вечарынах пануе атмасфера ляснога летніка і сямейнага юбілею. З іншага боку, ці многія з прысутных шчыра любяць сямейныя юбілеі?”

Аднак вы, мабыць, заўважылі, што пасля выхаду нашага апошняга, 21-га, нумару сайт часопіса “ПрайдзіСвет” прыціх і замёр (але не памёр!). Мы вырашылі ўзяць перапынак і крыху заняцца ўласнымі сольнымі кар’ерамі.

Але 2020-ы ўсё пераварочвае з ног на галаву, таму мы зноў абвяшчаем пра аднаўленне працы часопіса. Праўда, не ў выглядзе бязмежных нумароў, да такіх подзвігаў мы яшчэ не саспелі, ды і новая эра патрабуе новых фарматаў. Таму цягам трох летніх месяцаў мы вырашалі публікаваць відэа і аўдыё, прысвечаныя замежнай і беларускай літаратуры.

Для інтрыгі падзелімся найбліжэйшымі планамі. Каго называла “каровай” найстарэйшая паэтка ў гісторыі літаратуры? Чаму Фернанду Песоа не хапіла аднаго імені, каб сказаць усё, што хацелася? 10 малавядомых фактаў пра Джэймса Джойса ад Alhierd Bacharevič. Таямніцы “Пыхі і перадузятасці” ад перакладчыцы Hanna Yankuta і многае іншае.

Усе відэа будуць з’яўляцца на нашым Youtube-канале: https://www.youtube.com/user/prajdzisvet. Падпісвайцеся, калі яшчэ не.

Таксама будуць абвесткі на сайце і ў нашых акаўнтах у Facebook і vk.com.

Давайце прабавім гэта летам разам! Лета з “ПрайдзіСветам”!

Чытайце таксама

Мэры Шэлі

Мэры Шэлі

Ангельская пісьменніца, аўтарка славутага "Франкенштэйна"

Наля Маркава

Наля Маркава

Беларуская паэтка

Анджэй Стасюк

Анджэй Стасюк

Польскі празаік, паэт, драматург.

Івар Сільд

Івар Сільд

Эстонскі пісьменнік. Нарадзіўся ў Таліне.

481