№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Майстар-класы

Перакладчык павінен быць па-свойму вар’ятам...

Васіль Сёмуха: "Перакладчык павінен быць па-свойму вар’ятам..."

- Як Вы прыйшлі да перакладчыцкай дзейнасці? І які першы твор Вы пераклалі? - Гэта ў Пружане пачалося, яшчэ ў восьмым класе. У нас у Пружане быў касцёл. У вайну ён амаль згарэў. І мы, дзеці, у гэты пусты касцёл, бо сцены яшчэ стаялі, лазілі і лазілі. На гарышчы мы знайшлі вялізную кучу кніг... Чытаць цалкам