Паэтычны народны слэм прымае заяўкі на ўдзел
Народны — значыць для ўсіх: і для прызнаных паэтаў, і для тых, хто ніколі не прэзентаваў свае вершы, але хоча гэта зрабіць. 13-15 лютага 2015 г. у Мінску пройдзе штогадовы Міжнародны фестываль імя Міхася Стральцова “Вершы на асфальце”, у межах якога адбудзецца слэм — паэтычнае спаборніцтва, дзе аўтары чытаюць свае вершы і атрымліваюць адзнакі ад глядацкай залы за змест і артыстызм. Паэтычны народны слэм прымае заяўкі на ўдзел. Заяўкі прымаюцца ад 16 снежня 2014 да 2 лютага 2015 г. Фінальны спіс удзельнікаў будзе сфармаваны на конкурснай аснове.Як падаць заяўку:Загрузіце на youtube відэа, дзе вы чытаеце адзін уласны верш, і дашліце спасылку на ролік праз форму падачы заяўкі. Якасць відэа не мае прынцыповага значэння, яно можа быць знятае і на смартфон. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся праз тэл. (017) 200-80-91 і электронную пошту
Чытаць цалкам