Беларускія кнігі на Мінскім кніжным кірмашы
Пра свой супольны ўдзел у кірмашы абвясцілі восем партнёраў: выдавецтвы “Логвінаў”, “Галіяфы”, “Лімарыус”, выдавец Зміцер Колас, МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” а таксама рэдакцыі часопісаў “ARCHE-пачатак”, “Дзеяслоў”, “pARTisan”. Супольнікі арандавалі на кірмашы мінімальна магчымую выставачную прастору (2 квадратныя метры), але амбітна паспрабуюць сабраць з гэтага лапіка максімум культурнага ўраджаю. Партнёры стэнда выдаюць кнігі і часопісы на беларускай мове. Акцэнт робіцца на сучасную мастацкую і гістарычную літаратуру – як арыгінальную, так і перакладную. Ідэя аб’яднаць фінансы, высілкі і імпэт дзеля прадстаўлення на кірмашы актуальнай беларускай кнігі належыць выдаўцу Марыне Шыбко, дырэктарцы выдавецтва “Лімарыус”: “Выдавецтва можа прадукаваць 20 кніг у год, але вартымі экспазіцыі на міжнародным узроўні палічыць толькі адну-дзве з іх. Гэта нармальна. І добрае рашэнне тут — аб’яднаныя стэнды”. ("Новы час", 12 лютага 2010 году). Аб’яднаны стэнд прыватных выдаўцоў носіць…
Чытаць цалкам