Зборнік вершаў 99-гадовай японкі зрабіўся бэстсэлерам
Поспех першай анталогіі Тоё Шыбаты пад назвай “Не турбуйся” тым больш дзіўны, што бабулька ўпершыню ўзялася за складанне вершаў ва ўзросце 92 гадоў. Яе вершы такія ж аптымістычныя і жыццесцвярджальныя, як і характар самой Шыбаты, прызнаюць крытыкі і чытачы. Уласна, і за літаратурную дзейнасць яна ўзялася толькі таму, што праз боль у спіне ёй давялося пакінуць не што іншае, як танцы. У чэрвені ёй споўніцца 100 гадоў, але пакідаць новае хобі яна не збіраецца – тым больш што, як высветлілася, яго плён карыстаецца велізарнай папулярнасцю ў Японіі. Шыбата выказала надзею, што яе вершы падтрымаюць усіх старых. Вядома, што Японія займае першае месца ў свеце па колькасці пажылых людзей.
Чытаць цалкам