Абвесцілі фіналістаў “НОСа”
З 19 твораў, уключаных у лонг-ліст, засталося дзевяць. У канцы студзеня 2011 пройдзе ток-шоў з выбарам і ўзнагароджаннем пераможцы, а таксама ўручэнне прызу глядацкіх сімпатый, які прысуджаецца па выніках галасавання на сайце прэміі. У чытацкім рэйтынгу пакуль перамагае «Сухановская тюрьма» Лідзіі Галаўковай. Шорт-ліст літаратурнай прэміі «НОС»-2010: Уладзімір Сарокін – «Метель»; Віктар Пялевін – «t»; Лідзія Галаўкова – «Сухановская тюрьма»; Максім Осіпаў – «Грех жаловаться»; Усевалад Бенігсэн – «Раяд»; Павел Пеперштэйн – «Весна»; Васіль Аўчанка – «Правый руль»; Аляксей Іваноў – «Хребет России»; Павел Нерлер (з удзелам М. Побаля і Д. Зубарава) – «Слово и "Дело" Осипа Мандельштама. Книга доносов, допросов и обвинительных заключений». Пераможца атрымае грашовы прыз у памеры 700 тысяч расійскіх рублёў, кожны з фіналістаў – па 40 тысяч рублёў. Уладальніку прызу глядацкіх сімпатый дастанецца 200 тысяч рублёў. Штогадовая літаратурная прэмія “НОС” заснаваная дабрачынным фондам Міхаіла Прохарава…
Чытаць цалкам