№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Навіны літаратуры

Часопіс

Часопіс "ПрайдзіСвет" абярэ найлепшых перакладчыкаў за 2013 год

Часопіс перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” працягвае добрую традыцыю ўганаравання найлепшых перакладчыкаў мастацкай літаратуры. Рэдакцыя часопіса разгледзела перакладныя кнігі, якія выйшлі па-беларуску ў 2013 годзе, і вызначыла шорт-ліст, у які ўвайшлі наступныя перакладчыкі і кнігі: ПрозаАльгерд Бахарэвіч: браты Грымы “Казкі” Вераніка Бяльковіч: Ірэна Доўскава “Моцны Жбуць” Марыя Мартысевіч: Багуміл Грабал “Я абслугоўваў ангельскага караля” Сяргей Сматрычэнка: Міхал Вівэг “Цудоўныя гады сабаку пад хвост” Максім Шчур: Эган Бонды “Запрашэнне на вячэру” ПаэзіяІрына Герасімовіч: Ільма Ракуза “Перакрэсліць усё” Андрэй Гуцаў, Алесь Разанаў: Улдыс Бэрзыньш “Салаўі крычаць па-латышску…” Марыя Мартысевіч: Аляксандр Фрэдра “Дзявочыя зарокі, або Магнетызм сэрца” Андрэй Хадановіч: зборнік перакладаў “Разам з пылам”, Аляксандр Фрэдра “Помста”, Рышард Крыніцкі “Дакрануцца”, пераклады з кнігі Віславы Шымборскай “Канец і пачатак”Публікацыя ў “ПрайдзіСвеце” Альгерд Бахарэвіч: Вільгельм Гаўф “Гісторыя…

Чытаць цалкам
Месяц польскай літаратуры з кнігарняй

Месяц польскай літаратуры з кнігарняй "логвінаЎ"

У Мінску трэці раз адбудзецца мульціжанравы фэст “Месяц польскай літаратуры з кнігарняй “логвінаЎ”. Пачынаючы з 12 лістапада некалькі разоў на тыдзень на розных культурных пляцоўках беларускай сталіцы будуць адбывацца літаратурныя, музычныя, гістарычныя, мастацкія і тэатральныя імпрэзы з удзелам літаратараў, гісторыкаў, музыкаў і актораў з Польшчы і Беларусі. Уваход на ўсе імпрэзы вольны.Акрамя таго, у кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37А) штодня працуе  “Польская шафа” — найвялікшы ў Беларусі аддзел з польскімі кнігамі на польскай і беларускай мовах: сучасныя і класічныя, дарослыя і дзіцячыя, дэтэктывы і фантастыка, паэзія і проза.Расклад імпрэзаў “Месяца польскай літаратуры з кнігарняй “логвінаЎ”12 лістапада (серада)  Пасля ўрачыстага адкрыцця, на якім выступяць ганаровыя госці, адбудзецца канцэрт Андрэя Хадановіча і яго бэнда, прысвечаны творчасці барда часоў “Салідарнасці” Яцка Качмарскага. На адкрыцці шырокай публіцы прадставяць музычны дыск “Муры”, беларускія версіі песняў Качмарскага.…

Чытаць цалкам
Па-беларуску з'явілася дзіцячая кніга пра смерць

Па-беларуску з'явілася дзіцячая кніга пра смерць

У выдавецтве Змітра Коласа нядаўна выйшла вядомая ў свеце “Кніга пра смерць” шведскай пісьменніцы і ілюстратаркі Пэрнілы Стальфэльт. Пераклаў кнігу Казімер Сольц. Кніга спрабуе разам з маленькімі чытачамі і іх бацькамі пашукаць адказы на пытанні, ці існуюць духі, што такое пахаванне, куды сыходзяць памерлыя, як выглядае Бог… Ярка ілюстраваная “Кніга пра смерць” у дасціпнай і нефармальнай форме дапамагае бацькам пачаць гаварыць з дзецьмі на такую няпростую нават для дарослых чытачоў тэму.

Чытаць цалкам
У серыі

У серыі "Пункт адліку" выйшлі дэбютныя кнігі Антона Рудака і Андрэя Лазуткіна

Абодва аўтары сёлета скончылі Школу маладога пісьменніка пры ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Дэбютную кнігу Антона Рудака (нар. 1989) склалі вершы, напісаныя за апошнія пяць гадоў. “Верхні горад” — гэта знаёмыя мясціны з нечаканага ракурсу, прыватныя ўспаміны і агульная спадчына, мінулае і сучаснасць.Рэдактар кнігі — Андрэй Хадановіч, мастак вокладкі — Ксенія Шталянкова. 3 лістапада  Антон Рудак  прэзентуе свой дэбютны зборнік “Верхні горад”. У імпрэзе апрача аўтара бяруць удзел:Юля Цімафеева,Андрэй Хадановіч. Адрас: кнігарня “логвінаЎ” (Незалежнасці, 37А, Мінск).  Пачатак у 19.30.  Уваход вольны. Пра кнігу Андрэя Лазуткіна кажа яе рэдактар Людміла Рублеўская:"Проза двадцатилетних" — модный ныне феномен, хотя статуса феномена заслуживают единицы из поколения. Андрей Лазуткин — именно такой "единичный" автор. Чем живут, как глядят на историю и современность рожденные в Беларуси 1990-х? Для многих это станет открытием, кого-то возмутит, кого-то ранит. Поколение межвременья, выросшее в…

Чытаць цалкам
Фінскі пісьменнік Чэль Вэсцё атрымаў літаратурную прэмію Паўночных краін

Фінскі пісьменнік Чэль Вэсцё атрымаў літаратурную прэмію Паўночных краін

У ратушы Стакгольма 29 кастрычніка былі ўручаныя прэміі Рады Паўночных краін у галіне культуры. Фінскаму шведскамоўнаму пісьменніку Чэлю Вэсцё была ўручаная прэмія ў галіне літаратуры. Ён атрымаў яе за свой раман “Міраж 38”. Вэсцё ў 2006 годзе атрымаў самую прэстыжную літаратурную прэмію Фінляндыі Finlandia за раман “Там, дзе мы бывалі”. Памер літаратурнай прэміі Паўночных краін — 47 000 еўра. З фінскіх пісьменнікаў яе атрымалі Сафі Оксанэн (у 2010 г), Кары Хотакайнен (у 2004 г), Туа Форстром (у 1998), Анты Туўры (у 1985), Бу Карпелан (у 1977), Ханну Салама (у 1975), Вэя Мэры (у 1973) і Вяйнё Ліна (у 1963).

Чытаць цалкам
Прэзентацыя беларускага падручніка па мове санскрыт у кнігарні

Прэзентацыя беларускага падручніка па мове санскрыт у кнігарні "логвінаЎ"

29 кастрычніка а 19-й гадзіне ў Галерэі “Ў” (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А)  адбудзецца прэзентацыя падручніка “Уводзіны ў традыцыйны санскрыт”. У імпрэзе акрамя аўтара, Міхаіла Баярына, бяруць удзел паэт і перакладчык з санскрыту і іншых старажытных моваў Ігар Кулікоў, а таксама выкладчыца курсаў санскрыту Наталля Уласава. У праграме — чытанні перакладаў старажытнай санскрыцкай паэзіі на беларускую мову.  Аздобнай часткай імпрэзы абяцае быць выступ студыі індыйскага танцу “Наваратна”. Наведнікі прэзентацыі маюць магчымасць набыць падручнік, выдадзены выдавецтвам “Логвінаў”, танней, чым ён будзе каштаваць у кнігарнях.

Чытаць цалкам
Высветлілі дакладную дату расстрэлу Мікалая Гумілёва

Высветлілі дакладную дату расстрэлу Мікалая Гумілёва

Паэт Мікалай Гумілёў быў расстраляны ў ноч на 26 жніўня 1921 г. Пра гэта паведаміў кіраўнік цэнтра "Вернутыя імёны", рэдактар кнігі памяці "Ленінградскі мартыралог" Анатоль Разумаў. "За 25 гадоў я прапрацаваў усе дакументы па расстрэлах з 1918 па 1941 год. Доўга шукаў гэтую інфармацыю, і вось знайшоў. Паводле адзнакаў у дакументах, 25 жніўня Мікалай Гумілёў быў выдадзены каменданту Пучкову, а 26 жніўня расстраляны ў ліку асуджаных па так званай "Таганцаўскай справе", — цытуе Разумава "Інтэрфакс". Паводле словаў навукоўца, усталяваны факт дае больш поўнае ўяўленне пра лёс рускага паэта. "Да гэтага часу гадавінай гібелі паэта лічылася альбо 24 жніўня, калі быў вынесены прысуд, альбо 25 жніўня, таму што звычайна прысуды прыводзіліся ў выкананне на наступны дзень. Цяпер жа ў нас ёсць дзве адзнакі на актах пра выдачу і расстрэл, якія даюць дакладную інфармацыю", — падкрэсліў Разумаў. Па двух прадпісаннях было расстраляна 104 чалавекі, большасць складалі асуджаныя па "Таганцаўскай справе", дадаў…

Чытаць цалкам
Мумітролі ў кнігарні 25 кастрычніка! Ранішнік для дзяцей

Мумітролі ў кнігарні 25 кастрычніка! Ранішнік для дзяцей

У кнігарню «логвінаЎ» едуць сапраўдныя мумітролі з Фінляндыі! З імі можна будзе сфоткацца і паразмаўляць на ганку кнігарні. Потым Мумітроль і маленькая Мю запросяць дзяцей і дарослых на мастацкае чытанне кніжкі пра прыгоды ў мумікраіне. У ранішніку акрамя саміх мумітроляў возьме ўдзел перакладчыца Алеся Башарымава, а таксама выступяць Вера Бурлак і Віктар Жыбуль ды іншыя госці.Час: 25 кастрычніка (субота), пачатак у 14.30.  Месца: Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А. Уваход вольны.  Ранішнік праводзіцца ў межах святкавання 100-годдзя з дня нараджэння фінскай пісьменніцы Тувэ Янсан.

Чытаць цалкам
Прэмія Гедройца: адкрыццё новага сезону

Прэмія Гедройца: адкрыццё новага сезону

Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскі Інстытут у Мінску абвяшчаюць новы сезон Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. У журы Прэміі ўвайшлі: Уладзімер Арлоў — паэт, празаік, гісторык; Ігар Бабкоў — празаік і філосаф, лаўрэат прэміі Гедройца 2014; Малгажата Бухалік — перакладчыца; Адам Глобус — празаік, фіналіст прэміі Гедройца 2013; Ганна Кісліцына — літаратуразнаўца, літаратурны крытык; Андрэй Федарэнка — празаік, фіналіст прэміі Гедройца 2012; Ціхан Чарнякевіч — літаратуразнаўца, літаратурны крытык; Ганна Янкута — літаратурны крытык, перакладчыца.   Менавіта журы вызначае лёс узнагародаў Прэміі Гедройца: — чэка на суму, якую кожны год вызначае "Ідэя Банк", — для першага месца; — перакладу твора на польскую мову альбо творчай стыпендыі ў Доме творчасці пісьменнікаў (г. Вісбю, Готланд, Швецыя) — для другога месца; — творчай стыпендыі ў Вентспілсе (Латвія) — для трэцяга месца.   Кнігі для ўдзелу ў конкурсе можна даслаць…

Чытаць цалкам
Літаратурную прэмію

Літаратурную прэмію "Ангелус-2014" атрымаў славак Павал Ранкаў

Павал Ранкаў (Pavol Rankov) стаў падвойным лаўрэатам: атрымаў Літаратурную прэмію “Ангелус” і ўзнагароду чытачоў імя Наталлі Гарбанеўскай за аповесць “Гэта сталася першага верасня (або калісьці там)”. Арганізатарам і фундатарам прэміі з’яўляецца горад Вроцлаў.Павал Ранкаў нарадзіўся ў 1964 годзе, гэта адзін з самых цікавых славацкіх пісьменнікаў, чые творы перакладзеныя на многія еўрапейскія мовы, а таксама на японскую, хіндзі і арабскую. Лаўрэат прэстыжных міжнародных і славацкіх прэмій.У кнізе-пераможцы гаворка ідзе пра часы Другой сусветнай вайны ў чэхаславацкім мястэчку пры мяжы з Венгрыяй. У мястэчку жывуць і паміраюць чэхі, славакі, немцы, яўрэі, цыганы, балгары і палякі. У залежнасці ад прыходу чарговай улады яны змяняюць біяграфіі, нават нацыянальнасці і імёны, каб выжыць.Урыўкі з рамана-пераможцы друкаваліся па-беларуску ў славацкім нумары "ARCHE" ў 2010 годзе ў перакладзе  Кацярыны Бабака.У 2012 годзе прэмію “Ангелус” атрымала Святлана Алексіевіч за кнігу “У вайны не жаночы твар”.…

Чытаць цалкам