У Нідэрландах адбылася прэм'ера оперы на клінгонскай мове
Опера на клінгонскай мове атрымала назву u, што ў перакладзе на беларускую значыць "Сусвет". Пастаноўку ажыццявілі на сцэне тэатра Zeebelt у Гаазе. Пазней оперу плануюць паказаць у Нямеччыне. У красавіку 2010 ініцыятары праекту адправілі запрашэнне на прэм'еру самім клінгонам. Для гэтага быў скарыстаны радыётэлескоп, накіраваны ў бок Арктура – зоркі, вакол якой, як мяркуецца, круціцца планета, населеная гэтай расай."Клінгоны – вядомыя прыхільнікі опернага мастацтва. Аднак мы, зямляне, амаль нічога не ведаем пра іх оперы. Таму для мяне пастаноўка стала свайго кшталту выпрабаваннем – я паспрабаваў зрабіць яе максімальна аўтэнтычнай з улікам усіх складанасцяў", – заявіў Флорэнс Шонфельд, стваральнік оперы
Чытаць цалкам