№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Навіны літаратуры

Прэмію Hugo падзялілі паміж двума пісьменнікамі

Прэмію Hugo падзялілі паміж двума пісьменнікамі

Абодва творы набралі аднолькавую колькасць галасоў сябраў Сусветнага таварыства навуковай фантастыкі (World Science Fiction Society, WSFS). За 57-гадовую гісторыю Hugo такое адбываецца толькі трэці раз.Кніга перакананага марксіста М’евіля, сябра брытанскай Сацыялістычнай працоўнай партыі і сурэдактара часопіса “Гістарычны матэрыялізм”, – палітычны дэтэктыў, дзеянне якога разгортваецца ў гарадах-блізнятах, што ў рэальнасці з'яўляюцца адным і тым жа горадам, прычым жыхары аднаго горада абавязаныя ігнараваць існаванне другога.У рамане Бачыгалупі апавядаецца гісторыя тайскай дзяўчыны, спецыяльна выгадаванай для абслугоўвання сэкс-турыстаў. Амерыканскі пісьменнік не ў першы раз стварае змрочную карціну Тайланда найбліжэйшай будучыні: менавіта там разгортваецца дзеянне яго апавядання “Людзі жоўтай карткі” (Yellow Card Man), намінаванага на Hugo ў 2007 годзе.Абедзве кнігі ўжо выйгравалі прэстыжныя літаратурныя ўзнагароды: The City and the City атрымала прэмію Брытанскай асацыяцыі навуковай фантастыкі…

Чытаць цалкам
У Аўстрыі выходзіць аўтабіяграфія малалетняй рабыні

У Аўстрыі выходзіць аўтабіяграфія малалетняй рабыні

Кампуш расказвае, што маньяк Вольфганг Прыклопіл (Wolfgang Priklopil), які выкраў дзяўчынку ў дзесяцігадовым узросце, збіваў яе да 200 разоў на тыдзень. Па словах ахвяры, часам педафіл ламаў ёй косткі, а калі яна ўскрыквала ад болю, Прыклопіл проста шалеў.Выкрадальнік, якога яна павінная была называць "маэстра" і "мой гаспадар", нярэдка прыкоўваў ахвяру да сябе кайданами і прымушаў спаць з ім у ложку. Па яго загадзе Кампуш хадзіла ў доме напаўголая і выконвала розную працу. Калі Кампуш споўнілася 14 гадоў, яна атрымала права выходзіць са склепу наверх. У кнізе яна піша, што ёй не хапала чалавечага цяпла, таму яна нават сама прасіла свайго мучыцеля абняць яе. З часам яны ўдваіх выпрацавалі кампрамісны спосаб дотыку.Дзяўчына піша, што для Прыклопіла, верагодна, таксама важнейшай была не фізічная блізкасць, а адчуванне побач чалавека, якога можна прыціснуць да сябе.Нагадаем, Наташа Кампуш была выкрадзеная ва ўзросце дзесяці гадоў, калі ішла ў школу. У доме Вольфганга Прыклопіла яна правяла…

Чытаць цалкам
Прэзентацыя перакладу рамана Курта Вонэгута

Прэзентацыя перакладу рамана Курта Вонэгута "Бойня №5"

Сваімі думкамі пра амерыканскую літаратуру і творамі пра Амерыку падзеляцца Уладзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч, Віталь Рыжкоў, Сяржук Мядзведзеў, Юля Цімафеева, а таксама перакладчык рамана Павал Касцюкевіч. Пачатак а 18-й. Уваход вольны.

Чытаць цалкам
Абвешчаны шорт-ліст Букераўскай прэміі

Абвешчаны шорт-ліст Букераўскай прэміі

Пітэр Кэры («Папугай і Аліўе ў Амерыцы»)Андрэа Леві, Эма Донах’ю («Пакой»)Дэйман Гэлгут («Незнаёмы пакой»)Говард Джэкабсан (Праблема Фінклера»)Том Макарці («С»)Аўстралійскі пісьменнік Пітэр Кэры ўжо двойчы выйграваў «Букера»: у 1988 і 2001 гадах.Акрамя Кэры такую колькасць прызоў мае толькі пісьменнік з ПАР Дж. М. Кутзэе.Пераможца «Букера» будзе названы на цырымоніі ў Лондане, якая адбудзецца 6 кастрычніка гэтага года; ён атрымае 50 тысяч фунтаў. Пры гэтым статыстыка кніжных продажаў паказала, што 13 кніг з доўгага спісу прэміі прадаваліся лепш, чым прэтэндэнты 10 папярэдніх гадоў; праўда, перасягнуць паказчыкі 2001 у намінантаў-2010 не атрымалася.

Чытаць цалкам
Выстава

Выстава "Святло кнігі ў выяўленчым мастацтве" ў Нацыянальнай бібліятэцы

Чытанне і кніга ў выяўленчым мастацтве – тэма досыць папулярная. Малюнак кнігі як спадарожніка чалавека з'явіўся шмат стагоддзяў назад. Напрыклад, карціна Рэмбранта “Тытус, які чытае", праца Ж. Фраганара “Дзяўчына, якая чытае кнігу” і інш.У сярэдзіне XIX ст. у Расіі кніга была доляй амаль выключна людзей з вышэйшага грамадства. І. Крамской напісаў партрэт сваёй жонкі, якая чытае ў садзе на фоне вечаровага неба. Без кнігі не маглі абыходзіцца філосафы (партрэт У. З. Салаўёва работы І. Крамскога), навукоўцы (партрэт Д. І. Мендзялеева работы І. Рэпіна), пісьменнікі (партрэт М. А. Валошына работы Б. Кустодзіева), дзеячы мастацтва (партрэт А. Бенуа, створаны Л. Бакстам). Уплыў імпрэсіянізму выклікаў ў мастакоў цікавасць да малюнка чытання на адкрытым паветры, што дазваляла найбольш ярка перадаць светапаветранае асяроддзе. У шэрагу гэтых працаў – творы У. Сярова “Партрэт А.Я. Сімановіч”, К. Каровіна “У лодцы”.У апошняй трэці XIX ст. французскія імпрэсіяністы ўключылі кнігу як частку сямейнага…

Чытаць цалкам
У Львове пройдзе традыцыйны Форум выдаўцоў

У Львове пройдзе традыцыйны Форум выдаўцоў

Сямнаццаты міжнародны «Форум выдаўцоў» адбудзецца ў львоўскім Палацы мастацтваў. Прэзідэнт ГА «Форум выдаўцоў» Аляксандра Коваль сярод найважнейшых мерапрыемстваў цяперашняга Форума назвала 5-ы Міжнародны літаратурны фестываль, Бізнэс-форум, Заходнеўкраінскі бібліятэчны форум і конкурс «Найлепшая кніга Форуму – 2010».Усяго ў межах 17-га Форуму выдаўцоў адбудзецца больш за 400 розных акцыяў: канцэрты, літаратурныя вечары, круглыя сталы, канферэнцыі, прэзентацыі, трэнінгі. У гэтых мерапрыемствах возьме ўдзел 291 пісьменнік з 24 краін: Аўстрыі, Азербайджана, Афганістана, Вялікабрытаніі, Грузіі, Даніі, Ізраіля, Каталоніі, Латвіі, Літвы, Германіі, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Сербіі, Сінгапура, Славакіі, Украіны, Фінляндыі, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі і Швецыі.Сярод спецыяльных гасцей Форума – Януш Леон Вішнеўскі (Польшча), Андрыян Слівоцкі (ЗША), а. Ксаверый Кнотц, Марэк Краіўскі, Кшыштаф Варга (Польшча), Леанідас Донскіс (Літва), Тэрэзія Мора (ФРГ), Леанід Юзэфовіч, Леў Рубінштэйн, Барыс Дубін,…

Чытаць цалкам
Ўэльбэк капіпасціў раман з Вікіпедыі

Ўэльбэк капіпасціў раман з Вікіпедыі

Выдавецтва Flammarion, што выпускае ў свет “Мапу і тэрыторыю”, адпрэчыла абвінавачанні ў плагіяце. Прадстаўнікі выдавецтва адзначылі, што Ўэльбэк часта выкарыстоўвае ў сваіх творах навінавыя нататкі, матэрыялы з афіцыйных сайтаў розных кампаній і ведамстваў, але кожны раз перапрацоўвае іх. Такім чынам ён разлічвае цалкам выключыць асабістыя прыхільнасці і ўяўленні з апісання прадмета.У “Мапе і тэрыторыі” шматслоўныя фрагменты з Вікіпедыі выкарыстаныя толькі з вельмі нязначнымі перапрацоўкамі.Артыкулы Вікіпедыі абароненыя ліцэнзіяй Creative Commons, якія дазваляюць іх выкарыстанне, у тым ліку і ў камерцыйных мэтах, але з абавязковай спасылкай на крыніцу, якой у Ўэльбэка няма. Тым не менш, юрысты, апытаныя Slate, адзначаюць, што наўрад ці пісьменніку пагражае судовае разбіральніцтва, бо пазоў можа падаць толькі канкрэтны аўтар, а любы артыкул Вікіпедыі – плён калектыўнай і часта ананімнай творчасці.Раман Мішэля Ўэльбэка “Мапа і тэрыторыя” выходзіць у Францыі 8 верасня. Ён уяўляе сабой сатыру…

Чытаць цалкам
У Нацыянальнай бібліятэцы -- выстава

У Нацыянальнай бібліятэцы -- выстава "Найлепшыя кнігі Беларусі"

Ужо стала традыцыяй штогод у рамках Дня беларускага пісьменства і Дня бібліятэк праводзіць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі выставу-прэзентацыю па выніках чарговага Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”. У гэтым годзе такое мерапрыемства адбудзецца 9 верасня. Свой ганаровы шлях найлепшыя кнігі распачынаюць у Дзень беларускага пісьменства (5 верасня, Хойнікі), калі прадстаўнікам выдавецтваў уручаюцца ганаровыя дыпломы і памятны знак-сімвал “Залаты фаліянт”.У сёлетнім 50-м конкурсе, які адбыўся 12–13 мая, узялі ўдзел 44 выдавецтвы і выдавецкія арганізацыі, якія прапанавалі больш за 250 выданняў павышанай якасці па 24 намінацыях. У выніку галасавання журы вызначаныя пераможцы ў 12 тэматычных, 6 спецыяльных і 3 персанальных намінацыях.У намінацыі “Гран-пры” ганаровае месца займае кніга “Никогда не забудем” выдавецтва “Мастацкая літаратура”.Персанальныя намінацыі сёлета прысуджаныя Тамары Шэлест (“Найлепшы ілюстратар”), Валерыю Рагалевічу (“Найлепшы дызайнер кнігі”), Пятру Кастраме (“Найлепшы…

Чытаць цалкам
У Хойніках прайшоў Дзень беларускага пісьменства

У Хойніках прайшоў Дзень беларускага пісьменства

Галоўнымі месцамі правядзення свята сталі цэнтральная гарадская плошча і гарадскі парк. На сцэне Летняга амфітэатра ў гарадскім парку ўручылі ўзнагароды пераможцам нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі-2010" і Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор у галіне паэзіі, прозы, драматургіі, літаратурнай крытыкі і дзіцячай літаратуры.На цырымоніі закрыцця свята выступіў заслужаны беларускі ансамбль "Сябры". Акрамя таго, найлепшыя беларускія артысты выканалі оперу "Курган" па аднайменнай паэме Янкі Купалы, якой у 2010 годзе спаўняецца 100 гадоў.Першы Дзень беларускага пісьменства адбыўся ў Полацку ў 1994 годзе. Сталіцамі свята станавіліся таксама Тураў, Наваградак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь. Эстафету фестывалю - сімвалічны вымпел - Хойнікі перадалі гораду Ганцавічы Берасцейскай вобласці.

Чытаць цалкам
Зміцер Колас: «Беларуская мова — для добрых спраў»

Зміцер Колас: «Беларуская мова — для добрых спраў»

А раней быў выдавецкі аддзел Беларускага Гуманітарнага культурна-адукацыйнага цэнтра (ліцэя) і кароткі час супрацоўніцтва з выдавецтвам «Энцыклапедыкс». Пра тое, з чаго пачынаўся лёс перакладчыка і як выдаюцца беларускія кнігі, Аляксей Хадыка гутарыць са Зміцерам Коласам.— Я з дзяцінства любіў літары. Бацькі з замежных падарожжаў прывозілі разнастайныя выданні, якія я з задавальненнем разглядаў. Брат Уладзімір, старэйшы за мяне на 6 гадоў, пайшоў у школу і вучыў мяне літарам, гэтаксама як і дзед з бабуляй. Так і склалася, што ў 3 гады я ведаў ужо два алфавіты — лацінскі і кірылічны. Размаўлялі ў хаце і па-беларуску, і па-руску. Калі ішла сур’ёзная размова — заўсёды па-руску. А пад добры настрой ці ў свята — пераходзілі на беларускую. Таму ў мяне стваралася ўражанне, што беларуская мова — вясёлая і прызначаная для добрых спраў. Зрэшты, мовы тады асабліва ў галаве не падзяляліся.— Калі ж прыйшло разуменне, якую прафесію абраць?— Тады, калі зразумеў, што не стану пісьменнікам. Я чытаў, колькі…

Чытаць цалкам