Першы кангрэс літаратурных перакладчыкаў пройдзе ў Расіі
Па інфармацыі Расдруку, на кангрэсе гаворка пойдзе пра тое, як палепшыць якасць літаратурнага перакладу і павысіць прэстыж прафесіі перакладчыка, а таксама аб магчымасці стварэння першага ў Расіі Інстытута перакладу. Будзе абмяркоўвацца і магчымасць стварэння інфармацыйнай базы прафесійных літаратурных перакладчыкаў, а таксама выдавецтваў, зацікаўленых у прасоўванні перакладной рускай літаратуры. Акрамя таго, размова пойдзе аб складанні каталогу знакавых аўтараў, творы якіх пакуль не былі перакладзеныя на замежныя мовы.Арганізатары мерапрыемства – гільдыя "Майстры літаратурнага перакладу" і Усерасійская дзяржаўная бібліятэка замежнай літаратуры імя М.І.Рудаміна – абмяркуюць, як можна наладзіць пастаяннае ўзаемадзеянне перакладчыкаў і спецыялістаў-стылістаў – пушкіністаў, чэхазнаўцаў – у тым ліку і ў рэжыме on-line."На кангрэсе нам трэба будзе абмеркаваць магчымасці стварэння першага ў Расіі Інстытута перакладу. На чале Інстытута, калі такі будзе заснаваны, стане кіраўніцтва з аўтарытэтных…
Чытаць цалкам