У Літве выдалі "Кітаб Івана Луцкевіча"
Тоўсты фаліянт на 800 старонак прысвечаны аднаму з найважнейшых рукапісаў татараў Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага – кітабу Івана Луцкевіча, які да 1945 году захоўваўся ў Беларускім музеі імя І. Луцкевіча ў Вільні, а пазней быў перададзены бібліятэцы Акадэміі навук Літвы.Акрамя факсіміле рукапісу, транслітараванага тэксту, перакладаў рукапісу на літоўскую і рускую мовы выданне змяшчае таксама шэраг артыкулаў пра рукапіс, праблемы транслітарацыі і прынцыпы перакладу.У прадмове да выдання, у прыватнасці, гаворыцца:“…Выбар рукапісу ў якасці аб’екта даследавання абумоўлены некалькімі прычынамі. Па-першае, са знаходжаннем І. Луцкевічам (1915) рукапісу ў вёсцы Сорак Татараў (Віленскі раён) пачынаюцца інтэнсіўныя даследаванні культурнай спадчыны літоўскіх татараў у міжваенны перыяд, які стаў перыядам нацыянальнага адраджэння татарскай супольнасці Літвы. Па-другое, моўныя і фактычныя дадзеныя рукапісу дазваляюць думаць, што аналізаваны тэкст ствараўся ў той час, калі працэс моўнай…
Чытаць цалкам