Выйшаў альбом коміксаў пра Грунвальдскую бітву
Мастакі і сцэнарысты з Польшчы, Літвы, Украіны і Беларусі з дапамогай комікса наблізілі да сучаснага грамадства гістарычную падзею, якую большасць ведае пераважна з падручнікаў гісторыі. Каардынатарам супольнага праекта з’яўляецца Міжнародны фестываль коміксаў у Лодзі. З беларускага боку ўдзельнікамі праекта сталі мастак, паэт і празаік Уладзімір Блюднік ды малады літаратар Віталь Воранаў, які ўпершыню ствараў комікс: - Я быў запрошаны да ўдзелу ў праекце як сцэнарыст. Маім заданнем было напісаць гісторыю, якая будзе натхнёная падзеямі Грунвальдскай бітвы. Не абавязкова адлюстроўваць гэтую бітву ў рэальным плане, але проста быць натхнёнай гэтымі падзеямі. Гэта вялікі гонар, таму што астатнія ўдзельнікі – вядомыя стваральнікі коміксаў Польшчы, якія займаюцца гэтай справай з 90-х гадоў, з самага пачатку сучаснай гісторыі польскага комікса. Комікс “Грунвальд-2010” пабачыў свет пакуль што на двух мовах – польскай і літоўскай. Аднак, ужо ў бліжэйшы час беларусы змогуць прачытаць яго і на роднай…
Чытаць цалкам