Папа Бенедыкт XVI напісаў кнігу для дзяцей
Кніга "Ісусавы сябры" (Gli Amici di Gesù), выдадзеная ў італьянскім выдавецтве Piccola Casa Editrice, уключае фрагменты са штотыднёвых казаняў Бенедыкта XVI. Папа "бярэ нас за руку і ідзе побач пакуль мы дазнаемся, хто быў першымі Ісусавымі прыяцелямі, як яны з Ім пазнаёміліся, і як Ён захапіў іх настолькі, што яны ніколі больш Яго не пакінулі", - піша ў прадмове гішпанскі святара Юліян Карон (Julian Carron).48 старонак кнігі аздобіў малюнкамі італьянскі мастак Франка Віньяцыа (Franco Vignazia).На сёння кніга надрукаваная толькі на італьянскай мове, але чакаецца, што ўжо ў наступным годзе свет пабачыць гішпанская і ангельская версіі.
Чытаць цалкам