У Расіі рыхтуецца першы wikiраман
Імя Натана Дубавіцкага стала вядома год таму, калі спецыяльным дадаткам да " Русского Пионера" выйшаў яго раман "Околоноля". Тады СМІ прыпісалі аўтарства рамана першаму намесніку кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта РФ Уладзіславу Суркову. Сам Суркоў напісаў рэцэнзію на гэтую кнігу, у якой назваў яе найбуйнейшай літаратурнай містыфікацыяў. У сваёй рэцэнзіі першы намеснік кіраўніка адміністрацыі іранізаваў над спробамі журналістаў прыпісаць яму аўтарства рамана.Галоўны рэдактар часопіса “Русский Пионер” Андрэй Калеснікаў адзначыў, што з прапановай да чытачоў дапісаць раман аўтар сам звяртаецца ў прадмове да першай часткі новай кнігі, дасланай па электроннай пошце.“Вось я выкладаю ў РПіянеры пачатак рамана, усё, што мог пакуль зрабіць. Хай гэты тэкст будзе адкрытай платформай, на якой кожны ахвотны можа пабудаваць любы сюжэт”, - гаворыцца ў аўтарскай прадмове.Пры гэтым аўтар рамана адзначае, што пісьменнікі могуць адмовіцца ад зададзенай ў пачатку танальнасці, перацягнуць дзеянне ў іншыя наколькі…
Чытаць цалкам