№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Навіны літаратуры

Апублікаваны спіс самых паспяховых выдавецтваў свету

Апублікаваны спіс самых паспяховых выдавецтваў свету

У першую дзесятку лідэраў увайшлі наступныя выдавецтвы:Pearson – € 5,290 млн. (Вялікабрытанія)Reed Elsevier - € 5,024 млн. (Вялікабрытанія–Нідэрланды)ThomsonReuters – € 3,813 млн. (Канада)Wolters Kluwer – € 3,425 млн. (Нідэрланды)Bertelsmann – € 2,969 млн. (Германія)Hachette Livre – € 2,273 млн. (Францыя)Grupo Planeta – € 1,804 млн. (Іспанія)McGraw-Hill Education – € 1,666 млн. (ЗША)De Agostini Editore – € 1,616 млн. (Італія) Holtzbrinck – інфармацыя адсутнічае (Германія)Больш за ўсё выдаўцоў ў галоўную 50-ку дэлегавала Германія – дзевяць. Восем выдавецтваў прадстаўляюць ЗША.Агульны грашовы зварот 50 лідэраў кнігавыдавецкага бізнэсу ацэньваецца прыкладна ў 50 мільярдаў еўра.Прадстаўнікоў постсавецкай прасторы ў рэйтынгу вядучых выдавецтваў няма. Вядома, што ўкраінскі выдавец "Клуб сімейного дозвілля" ўваходзіць у склад нямецкага Bertelsmann.

Чытаць цалкам
Прэмію за прасоўванне польскай культуры ў свеце атрымала расійская перакладчыца

Прэмію за прасоўванне польскай культуры ў свеце атрымала расійская перакладчыца

Выдавецтва "Новое литературное обозрение" выпускае серыю «Современное европейское письмо», у рамках якой з 2005 году выйшла больш за 20 польскіх кніг, сярод якіх пераклады Рышарда Капусціньскага, Ежы Пільха, Януша Главацкага, Вольгі Такарчук, Паўла Гюле, Анджэя Стасюка, Мар'юша Вілька, Стэфана Хвіна.Кіруе польскай серыяй выдавецтва «НЛО» перакладчыца з польскай мовы Ксенія Старасельская. Акрамя гэтага, яна з'яўляецца аўтарам шматлікіх рускіх перакладаў польскай прозы, паэзіі, драматургіі і эсэістыкі. За свае дасягненні ў галіне перакладу і папулярызацыі польскай літаратуры ў Расіі Ксенія Старасельская ўжо мае мноства ўзнагародаў, сярод якіх – Кавалерскі Крыж Ордэна "За Заслугі Перад Рэспублікай Польшча", Прэмія Польскага ПЭН-клуба, Прэмія Інстытута кнігі «Трансатлантык».Фонд польскай культуры, заснаваны польскімі навукоўцамі і дзеячамі ў снежні 1987 году, падтрымлівае развіццё польскай культуры і прасоўвае яе дасягненні ў Польшчы і па ўсім свеце. З 1988 году фонд прысуджае ганаровую прэмію…

Чытаць цалкам
Сербскі часопіс “Књижевне новине” змясціў вершы пяці беларускіх паэтаў

Сербскі часопіс “Књижевне новине” змясціў вершы пяці беларускіх паэтаў

Сербскі чытач атрымаў магчымасць азнаёміцца з творчасцю Ніла Гілевіча, Алеся Разанава, Івана Калесніка, Васіля Жуковіча і Сержука Сыса. У падборцы таксама прадстаўленыя кароткія біяграфічныя звесткі пра паэтаў, іх фотаздымкі. Цікава, што перакладчыца Людміла Зяльковіч таксама беларуска. Яна нарадзілася ў Мазыры. Пасля вучобы на філасофскім факультэце БДУ працавала там жа выкладчыцай. З 2002 года жыве і працуе ў Маскве. Аўтар некалькі падручнікаў. Перакладае на рускую мову празаічныя творы сербскіх пісьменнікаў.

Чытаць цалкам
Лаўрэат

Лаўрэат "Букера" ўганараваная прэміяй Вальтэра Скота

Гэтая кніга ўжо атрымала раней "Букера" і трапіла ў фінал прэміі Orange.Урачыстасці з нагоды ўручэння прызу ў 25 тысяч даляраў прайшлі ў Абатсфорскім замку Вальтэра Скота, аднак лаўрэатка не змагла прысутнічаць на цырымоніі ў сувязі з хваробай. Спонсары гэтай літаратурнай прэміі – герцаг і герцагіня Баклэйх, далёкія сваякі Скота.Раман "Wolf Hall" апавядае пра Томаса Кромвэля, дарадцу Генрыха VIII. Аўтарка ў сваім звароце да сяброў журы заявіла, што 2010 год стаўся паваротным пунктам для жанру гістарычнага рамана, і ў хуткай будучыні прэміі Вальтэра Скота наканавана апынуцца ў самым цэнтры ўвагі.

Чытаць цалкам
Пераможцам Дублінскай прэміі стаў нідэрландзец

Пераможцам Дублінскай прэміі стаў нідэрландзец

Прыз, які ўручаюць толькі за творы, што выйшлі па-ангельску, падзеляць паміж Бакерам і яго перакладчыкам Дэвідам Колмерам (David Colmer). Ён атрымае 25 тысяч еўра, аўтар жа – 75 тысяч. Дублінская прэмія лічыцца найбуйнейшай па памеры прызу з ліку тых, што прысуджаюць за канкрэтны твор, а не па сукупнасці заслуг, як Нобелеўскую.У кнізе, адзначанай журы, гаворка вядзецца пра чалавека, чый брат-блізнюк загінуў. Пасля гэтага герой адыходзіць ад справаў і займае месца брата: перасяляецца ў вёску і да канца жыцця працуе на ферме. Сябры журы адзначылі непрадказальнасць сюжэту, бездакорныя дыялогі і ўнутраны маналог героя, багатае на дэталі апісанне побыту нідэрландскай глыбінкі, а таксама лаканічны гумар і пяшчоту, якія праяўляюцца на агульным фоне простага і стрыманага стылю Бакера.IMPAC ўручаюць з 1996 году, сярод пераможцаў – нобелеўскія лаўрэаты Архан Памук і Герта Мюлер, папулярны пісьменнік Мішэль Ўэльбэк. Летась уладальнікам прэміі стаў амерыканец…

Чытаць цалкам
Памёр Жазэ Сарамагу

Памёр Жазэ Сарамагу

Сярод самых вядомых твораў пісьменніка – раманы "Евангелле ад Ісуса", "Перабоі ў смерці", "Той, хто падняўся з зямлі", "Успаміны пра манастыр", "Каменны плот". Сарамагу нарадзіўся ў сялянскай сям'і, аднак у трохгадовым узросце яго сям'я перабралася ў Лісабон, з якім было звязанае практычна ўсё жыццё пісьменніка. Яго першая кніга была апублікаваная ў 1947 годзе, аднак затым Сарамагу нічога не выдаваў да 1966 году; крытыкі адзначалі, што літаратурны талент прыйшоў да яго позна. Сарамагу працаваў журналістам, пісаў пра палітыку, а жыць выключна за кошт літаратурнай працы пачаў у 1976 годзе, з 54-гадовага ўзросту. Першы гучны поспех прыйшоў да празаіка ў 1980 годзе з "Тым, хто падняўся з зямлі" – па агульным прызанні, яго першым вялікім раманам. Праз два гады поспех замацавалі "Успаміны пра манастыр". У 1991 годзе выйшла кніга "Евангелле ад Ісуса", якая прынесла свайму стваральніку яшчэ і скандальную славу. У ёй быў прапанаваны альтэрнатыўны погляд на евангельскую гісторыю; на кнігу наклалі…

Чытаць цалкам
Пад ціскам блогераў дачка Галіча спыніць цяжбу за аўтарскія правы

Пад ціскам блогераў дачка Галіча спыніць цяжбу за аўтарскія правы

Напачатку дачка паэта патрабавала за кожны тэкст па 10 тысяч расійскіх рублёў. У кастрычніку 2009 года суд прысудзіў на карысць Аляксандры Архангельскай і Расійскага аўтарскага таварыства, якое прадстаўляла інтарэсы ўладаркі аўтарскіх правоў, 150 тысяч рублёў. Многія прадстаўнікі Аб’яднанага гуманітарнага таварыства такі вырак на адрас некамерцыйнага навукова-адукацыйнага парталу несправядлівым. У інтэрнэце быў арганізаваны збор подпісаў пад адкрытым лістом да Аляксандры Архангельскай з просьбай адазваць позву. У блогах быў зладжаны флэш-моб: спагадлівыя блогеры масава размяшчалі тэкст песні Галіча “Мы не хуже Горация”, прысвечанай непадцэнзурным формам распаўсюджання твораў мастацтва ў савецкі час.

Чытаць цалкам
Голас з далёкай дарогі: вечарына памяці Васіля Быкава

Голас з далёкай дарогі: вечарына памяці Васіля Быкава

Падчас вечарыны адбудуцца прэзентацыя аўдыёкнігі "Доўгая дарога дадому", прагляд дакументальнага фільма "Я раскажу вам пра вайну", знятага рэжысёрам С. Ісакавым па сцэнары У. Халіпа ў 2009 годзе.Пачатак а 12-й. Музей знаходзіцца па адрасе: вул. Багдановіча, 15.Уваход вольны.Імпрэза ладзіцца ў межах кампаніі "Будзьма беларусамі!"

Чытаць цалкам
На пляжах Адэсы адкрыюць бібліятэкі

На пляжах Адэсы адкрыюць бібліятэкі

Сутнасць праекту ў тым, каб усталяваць на грамадскіх пляжах шафы з кнігамі, якія будуць даступныя ўсім ахвочым, патлумачыла супрацоўніца арганізацыі Іна Кайзер. Каб кнігі не псаваліся ад вільгаці і сонца, стэлажы размесцяць пад навесам, далей ад мора. «З кнігамі будзе працаваць бібліятэкар. Пытанне аплаты яго працы пакуль не вырашанае. Магчыма, гэта будзе валанцёр або аплата будзе мець сімвалічны характар », - адзначыла Іна Кайзер.Адкрыццё першай бібліятэкі запланавана ў пачатку ліпеня на пляжы 16-й станцыі Вялікага Фантана. Паслугі будуць бясплатнымі. «Любы ахвочы зможа падысці і выбраць сабе кнігу на свой густ. Мы не плануем ўсталёўваць нейкую сістэму кантролю, таму што спадзяемся на сумленне людзей - гэты праект мы рэалізуем для іх ", - запэўніла Іна Кайзер. Зараз ініцыятары праекту «Адэса - горад, які чытае" звярнуліся па дазвол на размяшчэнне шафаў на тэрыторыі пляжаў. Яны таксама праводзяць акцыю па зборы кніг для пляжнай бібліятэкі. У фондзе ўжо ёсць 1 000 кніг рознай тэматыкі і…

Чытаць цалкам
“Будзьма Акудовічам!” у галерэі “Ў”

“Будзьма Акудовічам!” у галерэі “Ў”

У праграме:- прэзентацыя рэтра-паштоўкі “Валянцін Акудовіч. Гармонія лёсу”;- інтэрактыўная экспазіцыя “Вершы Валянціна Акудовіча”;- Акудовіч у кіно;- гурт “Гаротніца”.А таксама прамовы пра Акудовіча ад Алеся Разанава, Адама Глобуса, Сяргея Харэўскага, Уладзіміра Мацкевіча, Алеся Анціпенкі і інш.Спецыяльна да юбілею Валянцін Акудовіч выканае свой фірмовы перформанс “Мяне няма”.Вядучы – Андрэй Хадановіч.Пачатак а 19 гадзіне.Уваход вольны.Падарункі Акудовічу вітаюцца.Фота svaboda.org

Чытаць цалкам