“Згублены Букер” знайшоўся
Кнігі, выдадзеныя ў 1970 годзе, па тэхнічных прычынах не змаглі прэтэндаваць на Букера. Зімой гэтага года з іх быў сфармаваны Лонг-ліст, што ўключаў 21 кнігу, у тым ліку раманы Айрыс Мёрдак, Браяна Олдзіса і Дэвіда Лоджа. Напрыканцы сакавіка прэтэндэнтаў на Букера 1970 г. засталося 6. Увыніку перамагла кніга Фарэла, за якую на сайце прэміі прагаласавалі 38 адсоткаў чытачоў.“Праблемы” – першая частка “Імперскай трылогіі” Фарэла, працягнутая ў 1973 годзе раманам “Аблога Крышнапура” і завершанай у 1978 годзе “Захопам Сінгапура”, прычым “Аблога Крышнапура” атрымала Букера-73 і ўваходзіла ў шорт-ліст Найлепшага Букера (The Best of the Booker). Дзеянне “Праблем” адбываецца ў 1919 годзе. Галоўны герой рамана – ірландскі афіцэр, які выпраўляецца на пошукі сваёй нявесты напярэдадні Вайны за незалежнасць Ірландыі. Абвяшчаючы вынікі галасавання, літаратурны дырэктар Букера Ён Трэвін (Ion Trewin) адзначыў неаслабную актуальнасць твора, які за 40 гадоў вытрымаў мноства перавыданняў. “Калі б Фарэла ўзнагародзілі…
Чытаць цалкам