У Мінску выйшаў зборнік паэзіі на іўрыце
Напрыклад, пасля вайны выпісаны паводле загаду намесніцы Савета народных камісараў БССР Грэкавай з сібірскага бежанства як каштоўны працаўнік, Савікоўскі ўзяў удзел у аднаўленні мінскай Оперы і Дому ўрада. Але мала хто з яго сяброў ведаў, што сарамлівец Савікоўскі вядзе бурлівае творчае жыццё: складае лірычныя вершы на ідышы і актыўна друкуецца ў беларускай яўрэйскай прэсе, а таксама перакладае расійскіх класікаў на ідыш (яго вядомы пераклад верша Аляксандра Пушкіна «Тапелец» («Татэ, татэ, міт дэ нэцн!»). У 1929 г. убачыла свет п’еса Савікоўскага «Эрдлінг» («Ралля»), у 1934 г. — знакамітая дзіцячая п’еса «Папірэнэ тойбэн» («Папяровыя галубы»). Да таго ж, саслужыўцы не здагадваліся, што Элі вучыўся ў беларускай кансерваторыі ды знаўся з Аладавым і Багатыровым, адкуль, на жаль сышоў, не вытрымаўшы кпінаў крэўных.Але, пэўна, ніводзін чалавек на свеце не ведаў, што Элі піша вершы ў шуфлядку на яшчэ адной габрэйскай мове, іўрыце.Мове, якія ў тыя гады лічылася «рэакцыйнай» і «буржуазна-клерыкальнай».…
Чытаць цалкам